|
ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
|
Субота,
19
мая
2012 года
|
Паважаныя чытачы!
- Убачыць і паверыць
- Знайсці Божы праект для сябе
- Айцец міласэрнасці ўсё мне нагадае
- Велікодны чалавек
- Сэрцам Вялікага посту з’яўляецца мука і смерць Хрыста
«Я хачу жыць нармальна, хачу, каб маё жыццё было святым, прагну змяніць яго да лепшага». Жыццё кожнага з нас знаходзіцца ў Божых руках. Але на самай справе мала хто з нас памятае пра гэта кожны дзень свайго жыццёвага вандравання. У тыя моманты, калі мы яўна адчуваем Божую дапамогу (нп. выратаванне камусьці жыцця ці ўбачаны ўласнымі вачыма цуд), мы яшчэ больш усведамляем, што Бог ёсць, што Ён любіць нас. Мы падобны да аднаго з дванаццаці вучняў, імя якога св. Тамаш, які паверыў, таму што ўбачыў. Нягледзячы на тое, што людзей, якія жывуць на беларускай зямлі, часта называюць даверлівымі, мне здаецца, што большасць верыць толькі ў тое, да чаго можна дакрануцца, што можна ўбачыць ці пачуць. У выніку большай механізацыі, развіцця электронікі, якая дамінуе ў нашым жыцці, мы згубілі ці губляем кантакт з духоўнай сферай, якая з’яўляецца нашай неад’емнай часткай.
“Убачыць” Бога і паверыць – падобнае перажыў і я падчас пілігрымкі ў Святую Зямлю. Наша група з Гродна была асаблівая: 12 святароў, якія яе суправаджалі, і вельмі мілая і прыемная атмасфера ў групе. Для многіх з нас гэта была першая сустрэча са Святой Зямлёй. Духоўнае падарожжа, якое трывала 7 дзён, было накіравана на аднаўленне веры і знаёмства з зямлёй Езуса Хрыста. Месцы, пра якія мы неаднаразова чулі, сёння знаходзіліся на адлегласці выцягнутай рукі. Падзеі Старога і Новага Запавету былі нам вельмі блізкія. †
Калі ты хочаш распазнаць сваё пакліканне, сваё месца ў жыцці, хочаш знайсці Божы праект жыцця для сябе, пастарайся спачатку распазнаць Езуса, знайсці Яго, сустрэцца з Ім. У сённяшняй літургіі “нядзелі пакліканняў” дамінуе фрагмент Евангелля аб Добрым Пастыры, якое Езус прамаўляе да кожнага з нас. Напэўна, усе мы добра ведаем гэтую прыпавесць і неаднаразова складалі гісторыю пра Добрага Пастыра. Езус прадставіў сваю місію, параўноўваючы Сябе з добрым пастырам. Аднак, ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць штосьці пра абавязкі, аб якіх кожны з нас павінен памятаць і выконваць. Так, як авечкі павінны ведаць свайго пастыра, так і кожны з нас павінен пазнаць Езуса. Гэта мы павінны распазнаваць голас Добрага Пастыра і ахвотна спяшацца за Ім. Гэта нялёгкая задача ў сённяшні час. Пазнанне Хрыста, які можа даць нам нашае месца ў жыцці, зробіць шчаслівым кожнага з нас. Бо мы ж вельмі часта чуем: “Я хачу быць на сваім месцы, хачу распазнаць сваё пакліканне”. Калі ты хочаш распазнаць сваё пакліканне, сваё месца ў жыцці, хочаш знайсці Божы праект жыцця для сябе, пастарайся спачатку распазнаць Езуса, знайсці Яго, сустрэцца з Ім. Не ўцякай ад Яго голасу, позірку. Той, хто не слухае словы Добрага Пастыра, падобны да чалавека, які ўвесь час ходзіць у цемры і мае надзею, што калісьці ўбачыць святло.†
Міласэрнасць, якая ідзе ад Бога, дапамагае нам зразумець крыж і, перамагаючы кожны грэх, пабуджае да людскога жыцця Я хачу быць сапраўды міласэрным! Ці часта мы сёння чуем такое? Ці ведаем мы, што гэта на самай справе? Давайце падумаем.
Для многіх з нас міласэрнасць асацыіруецца перш за ўсё з аказаннем дапамогі, часцей за ўсё фінансавай. Аднойчы я пачуў вельмі дзіўную гісторыю. Пэўны чалавек хацеў аказаць фінансавую дапамогу бедным сем’ям з парафіі. Безумоўна, такі жэст міласэрнасці быў з ахвотай прыняты ў малой і беднай мясцовасці. Пробашч хацеў, каб людзі ведалі свайго дабрадзея і запытаў яго прозвішча. У адказ ён пачуў адмову, таму што чалавек не хацеў афішыраваць гэтага, растлумачваючы ўсё з’яўленнем пэўных цяжкасцей. Гэта дзіўна. Чалавек, які хоча дапамагчы людзям, можа мець яшчэ большыя праблемы, чым хтосьці іншы. Зразумела, што міласэрнасць – гэта не толькі аказанне фінансавай дапамогі. Мечыслаў Гогач у адным са сваіх вершаў тлумачыць, што такое міласэрнасць: “Гэта ўвасабленне зычлівасці, выключэнне нянавісці, ратунак у небяспецы, цярпенні, пагрозах і няшчасці. Гэта ласкавасць, трыванне ў супакоі, сталасць, упэўненасць, праўда”. Напэўна, гэта няпоўны спіс адказу на пытанне, што такое міласэрнасць. †
З Богам, які жыве ў нашых сэрцах, у нашым народзе, на нашых землях, мы паўстанем з усяго. Нічога не ўдасца зразумець без Хрыста. Чалавек нават сам сябе не можа зразумець без Хрыста. Без якога Хрыста? Уваскрослага. Уваскрасенне тлумачыць усё Яго жыццё, а таксама ўсё нашае жыццё. Ці хтосьць з нас сур’ёзна задумваўся над тым, што азначае жыць, памерці і ўваскрэснуць з Хрыстом? Не дастаткова вырашаць справы з Богам у нядзелю, а затым увесь тыдзень жыць спакойна. У такім выпадку я не магу сказаць пра сябе, што я рэлігійны, а таму ўваскрэсну.
Трэба старацца быць “велікодным” чалавекам. Што гэта значыць? Давайце паспрабуем прыгадаць, якія мы падчас гэтых выключных хвілін Вялікага Дня. Звычайна вельмі добрыя і радасныя, поўныя сіл і надзеі, добразычлівыя і таварыскія, спяшаемся ў свае парафіяльныя святыні, каб разам з усім Касцёлам заспяваць радаснае “Алелюя”, а затым у гэтай атмасферы радасці сесці за святочныя сталы. У гэтыя дні радаснае “Алелюя” не сходзіць з нашых вуснаў. І нават калі ў гэты час мы перажываем цяжкасці і нам не хапае гэтай людской радасці, то як сапраўдныя вернікі мы яшчэ больш разумеем ісціну Уваскрасення Хрыста. Менавіта такі ён – “велікодны” чалавек. †
Толькі чалавек, які моліцца, вытрымае пост. Нельга адлучаць яго ад малітвы. Гэта элементы сапраўднага пабожнага жыцця кожнага з нас. Аб гэтай сапраўднасці трэба штодзённа прасіць Бога. Нядаўна я быў на рэкалекцыях у адной вельмі пабожнай парафіі. Я ўбачыў прыгожае сведчанне простых людзей, верных Хрысту. Гэтыя людзі разам з пакутуючым Хрыстом паступова адкрываюць праўды свайго жыцця. Вялікі пост становіцца для іх штодзённым жыццём, дзе асаблівае месца трэба падрыхтаваць Хрысту. Вельмі прыгожая карціна і цудоўны досвед.
Калі б праўда аб жыцці чалавека заканчвалася толькі на кавалку зямлі, гэтае жыццё не мела б сэнсу, а нашыя касцёлы былі б пустыя. Але ж у дні Вялікага посту мы заўважаем, колькі людзей спяшаецца ў касцёл на рэкалекцыі ці на набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы. Пост становіцца для іх шляхам да Касцёла, да Бога. Сучасны чалавек стараецца ўсё лепш зразумець указанні Касцёла, прымяраючы іх да свайго жыцця. А гэтых указанняў шмат. Узяць хаця б пабожныя велікапосныя практыкі (пост, малітва, міласціна), якія змяняюць жыццё многіх з нас. Для некаторых гэта, магчыма, як кубак халоднай вады з самай раніцы, а для іншых – штодзённае навяртанне. †
![]() артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by |
Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх
Актуальна - Сучаснасць
Чытаць цалкам: Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх
Касцёл св. Казіміра ў в. Путрышкі
Гісторыя - Святыні
Пілігрымка маці ў Баруны
Актуальна - Сучаснасць
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (28)
Гісторыя - Гісторыя дыяцэзіі
2007 год30 чэрвеня - Сёстры з Супольнасці сясцёр школьных Нотр-Дам Агнешка Стаселовіч, Наталля Грыгарук і Мір’ям Траццяк склалі вечныя шлюбы.
15 ліпеня - Урачыстая каранацыя абраза Маці Божай у таямніцы св. Шкаплера ў Гудагаі. Кароны ўсклаў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк.
18 жніўня - У Супольнасці сясцёр назарэтанак адбыліся вечныя шлюбы. Шлюбы склалі: с. Міхаліна, с. Агата, с. Мір’ям. †
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Лідзе
Актуальна - Сучаснасць
Як адбываліся гэтыя насычаныя дні, чытайце далей, а поўную версію рэпартажаў з Дзён моладзі ў Лідзе можна знайсці на старонцы grodnensis.by. †
Пакора. Што гэта?
Зваротная сувязь - Пытанні і адказы
Большасць слоўнікаў, як і інтэрнэт-крыніцы, падаюць, што пакора – гэта маральная цнота, якая ў агульным разуменні палягае на прызнанні асабістай абмежаванасці, не ўзвышэнні сябе над іншымі і пазбяганні хвалення сваімі дасягненнямі.
А хрысціянская трактоўка гаворыць, што пакора палягае на прызнанні сваіх грахоў і Бога за крыніцу паходжання ўсіх даброт.
На жаль, у касцёльным асяроддзі існуе дастаткова частае стэрэатыпнае мысленне аб тым, што добры католік павінен быць пакорным, ніколі не прызнаваць свае таленты і дасягненні і асабліва не вылучацца. Таму пакора, якая з’яўляецца вельмі важнай і цэннай каштоўнасцю, можа быць няправільна зразумета. †
Адчуць рытм у танцы жыцця!
Роздум - На скрыжаванні
Рубрыка “На скрыжаванні” вітае Вас. Сёння, паважаныя Чытачы, Вы знойдзейце на нашай старонцы майскае планаванне духоўнага развіцця чалавека. Мы засяродзім увагу на такіх пытаннях, як роля сям’і ў грамадстве, спосаб мыслення, неабыякавасць да бліжняга, а таксама пазнаёмімся з анатацыяй прапанаванай кнігі і знойдзем сэнс у творчасці нашай моладзі.
Не забываемся, што для Бога час павінен знайсціся заўсёды. Таму, няхай хаця б адзін з пунктаў майскага планавання знойдзе сціплы прытулак і ў Вашым жыцці. Дапаможа ў гэтым выбраная мэта месяца, якая паказвае неабходнасць адчуваць рытм жыцця, рухаючыся ў віхуры клопатаў, жаданняў і думак.
Поспехаў усім! З Богам.
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:“Па тым пазнаюць усе, што вы – Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13, 35).
Мы, хрысціяне, адрозніваемся ад іншых адносінамі да бліжніх. Мы неабыякавыя да іх просьбаў, учынкаў, думак. Неабыякавыя, таму што выконваем галоўную Божую запаведзь: любі Бога і бліжняга, як самога сябе. Згодна з гэтай пастановай адкрываецца шлях да святасці – галоўная мэта жыцця кожнага хрысціяніна. †
Казка пра дзве свечкі
Адпачынак - Хвілінка роздуму
– Вы створаны для таго, каб дарыць людзям святло, і абедзве робіце добрую і важную справу – асвятляеце абраз. Людзі, якія прыходзяць у капліцу, каб паразмаўляць з Богам, удзячны вашаму свячэнню. Бо калі ў капліцы цёмна, ваш агонь дапамагае ім бачыць абраз. Усё сваё кароткае жыццё вам трэба гарэць і свяціць людзям, бо для гэтага вы прызначаны. †
Не бойцеся адказаць "Так"
Актуальна - Сучаснасць
Пра пакліканне, выхаванне і жыццё Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне расказаў яе Добры Пастыр кс. рэктар Юзаф Станеўскі.
- Вельмі добра, ксёндз рэдактар, што Вы распачалі з сутнасці справы, з сям’і, дзе чалавек атрымлівае ад Пана Бога дар жыцця і пазнае навакольны свет. Бласлаўлёны Ян Павел II назваў сям’ю першай семінарыяй. Таму што тут чалавек пазнае праўды веры, якія выражаюцца ў штодзённай малітве, у супольным удзеле ў нядзельнай св. Імшы, таксама тут у далейшай перспектыве адбываецца абуджэнне і распазнаванне паклікання. І хаця ў сітуацыі, у якой сёння знаходзіцца сям’я, трэба было б шмат чаго паправіць, Бог не перастае здзіўляць нас новымі пакліканнямі таксама і ў такіх сем’ях. Так мы ўслед за бл. Янам Паўлам II сцвярджаем, што гэта проста Дар і Таямніца. Таму пакліканне сына становіцца для сям’і заклікам да рэвізіі свайго ранейшага жыцця. †
Касцёл св. Роха ў Гродна-Грандзічах
Гісторыя - Святыні
У 1961 г. капліца ў Грандзічах, як і шмат іншых святынь нашай краіны, была зачынена савецкімі ўладамі і прыстасавана пад сховішча. Толькі ў 1990 г. будынак капліцы быў вернуты католікам, і ў 1992 г. скончана яго аднаўленне. Хутка пасля гэтага святыня атрымала статус помніка архітэктуры. У 1998 г. Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам св. Роха. †
Наступныя артыкулы...
JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL
Актуальны нумар
Ад шчырага сэрца

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...
Літургічны каляндар
![]() | |
Чытанне на
сёння: | |
Імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 226 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.


