ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Як перажываць Вялікі тыдзень
Роздум - На шляху да святасці
Мсцібава
Гісторыя - Парафіі і святыні
Паводле іншых крыніц, касцёл у Мсцібаве заснаваны па фундацыі каралевы Боны Сфорцы, асвечаны пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. Мсцібава ў тыя часы – буйное мястэчка, замак, цэнтр староства; тут адбываліся з’езды шляхты Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з’езд 1576 г., на якім было вырашана абраць каралём Стэфана Баторыя. Тым не менш, Магдэбургскае права мястэчка атрымала толькі ў 1744 г., хоць тут было больш за 160 двароў. †
Слова дапаможнага біскупа на Святы Уваскрасення Пана
Актуальна - Пастырскае Слова
Дарагія Браты і Сёстры! Кожны з нас патрабуе такой веры, якая вядзе да сустрэчы з Хрыстом. Менавіта такая вера заахвочвае чалавека дзяліцца радасцю Хрыстовай Пасхі. Папа Францішак прыпамінае, што “Уваскрасенне Хрыста не належыць да мінулага. Хрыстос сапраўды жыве!”.
Жадаю, каб Божая ласка памнажала веру ў нашых сэрцах, каб мы, так як апосталы Ян і Пётр, адважыліся прайсці ад пустой магілы, якую бачаць нашыя вочы, да моцнай веры ў сэрцах, народжанай з асабістай сустрэчы з Уваскрослым Панам. Жадаю ўсім, каб мы з глыбокім даверам адкрывалі сэрцы для Уваскрослага Хрыста, які мае моц вызваляць нас ад грахоў, страхаў і трывог перад будучыняй. Толькі Уваскрослы Пан з’яўляецца крыніцай моцнай надзеі. Жадаю, каб мы, узмоцненыя Ягонай ласкай, здолелі распаліць полымя веры ў сэрцах нашых няверуючых братоў і сясцёр, каб змаглі давесці іх да сустрэчы з Хрыстом! Узлюбленыя ў Хрысце! Давайце будзем абвяшчаць свету радасць Евангелля: Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Варта ведаць (23)
Актуальна - Варта ведаць
• У ЗША ўлады Нью-Ёрка дазволілі мусульманам зняць шэсць крыжаў з пабудаванага ў гатычным стылі касцёла, які ў дадзены час не ўжываецца для культа, каб выкарыстаць будынак як мячэць. Мясцовыя ўлады паведамілі, што не павінны ўмешвацца ў справы, якія датычаць свабоды веравызнання. Касцёл быў зачынены ў 2010 годзе, а ў яго будынку знаходзіцца адукацыйны цэнтр, які займаецца ліквідацыяй бязграматнасці сярод эмігрантаў. Ініцыятарам стварэння тут мячэці выступіў дырэктар цэнтра.†
Сакрамант аздараўлення душы і цела
Роздум - Катэхеза са «СЛОВАМ»
Бласлаўленне Бога на адкрытыя сэрцы
Актуальна - З жыцця Касцёла
– Гэтыя словы маюць значэнне не толькі сёння. Уменне служыць людзям заўсёды было актуальным. Проста сучасны свет больш патрабавальны адносна чалавека. Беручы пад увагу розныя жыццёвыя тэндэнцыі, якія зводзяць чалавека да матэрыяльнага свету, дапамога людзям, якія чакаюць міласэрнасці, з’яўляецца шансам, каб аднавіць і ўмацаваць свой унутраны свет. Іншакш кажучы, “служыць людзям” – гэта таксама дапамагаць сабе на духоўным узроўні. †
З каталіцкага друку (67)
Актуальна - Прэса
Гэта быў пяты візіт Елізаветы II у Ватыкан, у якасці каралевы – чацвёрты.
Візіт Елізаветы II у Ватыкане працягваўся каля паўгадзіны, у тым ліку прыватная размова Святога Айца з каралевай працягнулася 17 хвілін. Папа прыняў каралеву, якую суправаджаў яе муж герцаг Эдынбургскі Філіп, у пакоі, што прылягае да залы Паўла VI. Святы Айцец падарыў каралеве Елізавеце II факсіміле каштоўнага дакумента, які захаваўся ў Ватыкане з мая 1679 г. і якім Папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка (продка Елізаветы II) на ўвесь Касцёл. Каралева ў сваю чаргу перадала ў дар Пантыфіку кош экалагічных прадуктаў, якія паходзяць з яе ўладанняў. Папа таксама перадаў для прынца Джорджа Кентэрберыйскага, праўнука каралевы, сярэбраны крыж на вяршыне шара з лазурыта.
Упершыню Елізавета II была прынята ў Ватыкане Піем XII у 1951 г., калі яна яшчэ не ўзышла на трон. Чарговыя яе візіты адбыліся ў 1961 г. (аўдыенцыя ў бл. Яна XXIII), а таксама ў 1980 і 2000 гг. (у бл. Яна Паўла II). Падчас пілігрымкі Бенедыкта XVI у Вялікабрытанію ў 2010 г. яна сустрэлася са Святым Айцом 16 верасня ў каралеўскім палацы ў Холірудхаус каля Эдынбурга. †
Ушануйма вялікага папу Яна Паўла ІІ разам!
Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя
З нагоды кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ 27 красавіка а 12-й гадзіне ў гродзенскай катэдры адбудзецца ўрачыстая св. Імша, падчас якой будзе асвечана фігура Папы – сімвал удзячнасці вернікаў.
Запрашаем прыняць удзел у набажэнстве і далучыцца да супольнай малітвы ў інтэнцыі Святога Айца.
Санктуарый Маці Божай Яснагурскай у Капцёўцы
Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя
|
Вялікі пост з дзецьмі
Роздум - На шляху да святасці
Не трэба тлумачыць, што кожны з нас асабіста павінен перажыць гэты перыяд з Богам, пасціць, шкадаваць за грахі, маліцца, рабіць добрыя ўчынкі... Але акрамя гэтага бацькі і дарослыя павінны таксама раіць малодшаму пакаленню, дзяліцца асабістым вопытам перажывання Вялікага посту, а таксама растлумачваць смерць Божага Сына, яе значэнне, тое, як мы можам прыняць Збаўленне Хрыста і перажыць таямніцу Уваскрасення. Таму варта падумаць над тым, каб увесці своеасаблівыя сямейныя рытуалы, якія дапамогуць у перажыванні Вялікага посту. Тут можна прывесці выказванне бл. Яна Паўла II, які звярнуўся да ўсіх бацькоў са словамі: “Вы павінны рабіць усё, каб Бог прысутнічаў і ўшаноўваўся ў Вашых дамах. Не забывайцеся пра супольную, штодзённую малітву...†
Ці Бог дае крыж?
Роздум - Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»
У суседнім пакоі мяне чакала маладая, шыкоўна апранутая дачка хворай бабулі. Убачыўшы святара, яна ўся неяк сціснулася, у яе пацямнелым абліччы цяжка было разглядзець эмоцыі. Аднак позірк здраджваў унутраны бунт. Калі я зачыніў за сабой дзверы пакою, яна ціха адазвалася: “Ойча, я такая няшчасная... Чаму Бог дапусціў да маёй мамы такое? Яна так пакутуе. Мне так цяжка з ёю...”
Мяне ўразіў кантраст паміж хворай маці і поўнай сіл дачкою. Адна спаралізаваная, але шчаслівая. Другая здаровая, але няшчасная. Хворая радуецца Богам, а здаровая бунтуецца супраць Яго. Спаралізаваная думае, як дапамагчы здаровай, а здаровая сканцэнтравана толькі на сваіх перажываннях. Колькі ў нашым жыцці такіх парадоксаў? Наколькі па-рознаму людзі перажываюць свой крыж пакут або цярпенні блізкай асобы! †
Ісці слядамі Хрыста
Роздум - Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»
Вялікі пост складана сабе ўявіць таксама без набажэнства Крыжовага шляху, які дае нам магчымасць праз разважанне чарговых стацый нібы ўдзельнічаць ва ўсім тым, што перажыў і адчуў Збаўца падчас дарогі, па якой нёс крыж.
Трохі гісторыі. Набажэнства Крыжовага шляху паўстала з традыцыі пілігрымавання ў Святую Зямлю. Ужо з IV ст. паходзяць згадкі аб працэсіі ў Пальмовую нядзелю з Аліўнай гары ў Ерузалем, а таксама аб шэсці з малітвамі і спевам з Гетсіманскага сада на Галготу ў ноч з Вялікага чацвярга на Вялікую пятніцу, з якім была спалучана адарацыя крыжа. У Еўропе першыя набажэнствы Крыжовага шляху пачалі адпраўляцца ў паўднёвай частцы Нідэрландаў. Аднак яны адрозніваліся ад тых, якія мы перажываем цяпер. Толькі ў XVII ст. у Італіі быў складзены Крыжовы шлях, які ўключаў у сябе 14 стацый. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 189 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.