ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Удзельнікі пілігрымкі Гродна–Рось запрашаюцца на аплаткавую сустрэчy

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Удзельнікі пілігрымкі Гродна–Рось запрашаюцца на аплаткавую сустрэчу 26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўдневы) адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. На сустрэчу сардэчна запрашаюцца ўсе, хто прымaў удзел у пiлiгрымцы да Езуса Журботнага.
Сустрэча распачнецца святой Імшой у 19 гадзін, падчас якой будзем маліцца за ўсіх пілігрымаў і ахвярадаўцаў пілігрымкі. Пасля літургіі, а 20-й гадзіне, адбудзецца дзяленне аплаткай і пачастунак пры спеве калядак у дольным касцёле.
    Запрашаем усiх пiлiгрымаў i тых, хто хоча iм быць, прыняць удзел у гэтай сустрэчы. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (+375 29) 784 05 72 – кс. Юрый Марціновіч.
 

Пазбавіцца “хвастоў”

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Апошняя наша сустрэча ў гэтым годзе, паважаныя Чытачы. Я вельмі ўдзячна Вам за тое, што Вы нястомна працягваеце знаёміцца з артыкуламі рубрыкі “На скрыжаванні”. Гэта натхняе і надае сіл. З вялікай радасцю пазнаёмлюся з Вамі, выслухаю заўвагі і прапановы. Тым больш, што ў лютым мы адзначым трохгоддзе існавання рубрыкі на старонках газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваю Вас да канструктыўнай крытыкі. Найбольш актыўныя чытачы будуць адзначаны прызамі. Стымулюе? Спадзяюся на гэта. Пішыце на адрас рэдакцыі або на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
    А пакуль з задавальненнем запрашаю Вас павандраваць па снежаньскім выпуску. У ім Вы даведаецеся, як умела распараджацца вопытам, дзе крыніца хрысціянскай любові і навошта плакаты над ложкам падчас Адвэнту.
   З Богам.

Чытаць цалкам: Пазбавіцца “хвастоў”

 

Cетка Граху. Неўмеркаванасць

Роздум - Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Наша душа моцна звязана з целам. А цела – з душою. І гэтая сувязь значна больш грунтоўная, чым можа здавацца на першы погляд.
У Евангеллі паводле св. Лукі сказана: “Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараны свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі...” (Лк 21, 34). Ад стану нашага цела залежыць і стан душы. Не дарма ж кажуць, што ў здаровым целе – здаровы дух. Св. Лука так і піша: “сэрцы былі абцяжараны”, а не жываты ці бакі. Калі прымяніць гэтыя словы да рэчаіснасці, то можна знайсці шмат доказаў для іх. Напрыклад, як не хочацца пасля багатай вячэры ісці мыць посуд, як цяжка бывае падняцца з-за стала, пачаць нешта рабіць пасля пышнага балявання. Цела есць, а душа лянуецца!

Чытаць цалкам: Cетка Граху. Неўмеркаванасць

 

Як падрыхтавацца да сустрэчы Хрыста?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Менш чым праз месяц, 25 снежня, вялікая колькасць хрысціян будзе адзначаць узнёслае свята Божага Нараджэння. Як вядома, у Рымска-каталіцкім Касцёле гэтай урачыстасці папярэднічае перыяд, які называецца Адвэнтам. Звернем увагу на гэты час падрыхтоўкі да сустрэчы Хрыста. Падобна да іншых літургічных перыядаў, Адвэнт у сучаснай форме сфарміраваўся паступова. Калі ў другой палове IV ст. была ўстаноўлена адзіная дата адзначэння нараджэння Хрыста, пачынае акрэслівацца перыяд падрыхтоўкі да гэтага свята. У тым, як мы цяпер перажываем гэты час, можна заўважыць спалучэнне дзвюх традыцый: гальскай і рымскай. У старажытнай Галіі Адвэнт меў аскетычны і пакаянны характар. У V ст. на гэтых землях у дні ад 11 лістапада да 25 снежня пасцілі ў панядзелак, сераду і пятніцу. У Рыме ж у другой палове VI ст. Адвэнт быў часам радаснай падрыхтоўкі да свята Хрыстовага Нараджэння без захавання пакаянных практык.

Чытаць цалкам: Як падрыхтавацца да сустрэчы Хрыста?

 

Злое вока

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Часам дзядуля і мама казалі Антосю, што ў яго злое вока. Так заўсёды кажуць, калі чалавек не любіць другіх людзей і ў кожным імкнецца разглядзець толькі дрэннае, а добрае быццам бы знарок не заўважае.
    Так насамрэч і было. Антосю чамусьці не падабаліся амаль усе людзі, акрамя бацькоў. Атрымлівалася так, што ў кожным чалавеку ён знаходзіў штосьці дрэннае і непрыемнае, каб потым над гэтым чалавекам здзекавацца. Сябе Антось вельмі любіў і заўсёды ўмеў прабачыць за самы дрэнны ўчынак. А вось іншыя чамусьці зусім яму не падабаліся, і прабачаць іх Антосю абсалютна не хацелася. У кагосьці занадта доўгі нос, хтосьці не мог правільна вымаўляць літары, а хтосьці не ўмеў добра гуляць у футбол. Увогуле, атрымлівалася, што кругом адны злыя, неразумныя, непрывабныя, прагныя, хітрыя людзі, і толькі ён – Антось – найлепшы ва ўсім белым свеце.

Чытаць цалкам: Злое вока

 

Адбылася ІІ Агульнабеларуская сустрэча святароў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Св. Імша з удзелам біскупаў і святароў15 лістапада ў Мінску адбылася ІІ Агульнабеларуская сустрэча святароў. Сустрэча пад назвай “Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis” (“Святло веры – святарская вернасць”), што атрымала натхненне з першай энцыклікі папы Францішка “Lumen fidei” (“Святло веры”), праходзіла ў касцёле святых Сымона і Алены і была прымеркавана да заканчэння Года веры.
У межах II Агульнабеларускай сус­трэчы святары ўдзель­нічалі ў малітве Літургіі гадзінаў, адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Духоўную канферэнцыю да прысутных прамовіў а. Станіслаў Памыкала SI. Святар прапанаваў удзельнікам сустрэчы паразважаць над пытаннем “ці ўмеем мы прыняць Божы народ”, заахвоціў маліцца аб тым, каб “па-сапраўднаму цэлебраваць Эўхарыстыю”, падкрэсліў важнасць малітвы Брэвіярыя ў святарскім жыцці.

Чытаць цалкам: Адбылася ІІ Агульнабеларуская сустрэча святароў

 

У чым мая вера? (27)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала opoka.org.pl
    Вера – гэта ўдзел у сузіранні Бога, а Пан Бог зусім па-іншаму глядзіць на тваё жыццё. Калі ты верыш, ты нібы вачамі Езуса глядзіш на сваё жыццё, на кожны свой дзень. Тады толькі ты прыкмеціш пастаянны шанс навяртання і асвячэння. Тады толькі пачнеш разумець цярпенне, якое ў святле веры з’яўляецца крыжам, а значыць, чымсьці, што ўнутрана змяняецца ў залежнасці ад таго, наколькі ты яго прымаеш. Калі ты распазнаеш у сваім складаным жыццёвым досведзе крыж, а тым самым шанс на перамяненне, тады толькі яны насамрэч стануць для цябе дарам.
   

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (27)

 

Слова для Жыцця (59)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Першая частка Евангелля з сённяшняй нядзелі (Лк 21, 5-19) – гэта прамова Пана Езуса аб канцы свету. Езус прамаўляе ў Ерузалеме каля святыні, а штуршком для Яго прамовы становяцца людзі, якія гавораць пра святыню і яе прыгажосць. Тады Езус сказаў: “Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені” (Лк 21, 6).
    Зразумела, што ў Яго пытаюцца, калі гэта адбудзецца і якія будуць знакі. Але Езус нібы перасоўвае адказ з гэтых другасных аспектаў – калі гэта будзе і як гэта будзе – на сапраўдныя праблемы. Па-першае: не дайце сябе падмануць фальшывым месіям і не дазвольце паралізаваць сябе страху. Па-другое: перажывайце час чакання як час сведчання і цярплівасці.
    Гэтая прамова Езуса заўсёды актуальная, таксама і для нас, людзей XXI стагоддзя. Ён нам паўтарае: “Глядзіце, каб вас не звялі, бо многія прыйдуць пад імем маім” (Лк. 21, 8). Гэта запрашэнне да распазнавання. Таксама і сёння, бо існуюць фальшывыя “збаўцы”, якія спрабуюць замяняць Езуса: лідары гэтага свету, гуру, людзі, якія хочуць прыцягнуць да сябе сэрцы і розумы асабліва маладых людзей. Езус перасцерагае нас: “Не ідзіце за імі”. Пан дапамагае нам таксама не баяцца войнаў, рэвалюцый, стыхійных бедстваў, эпідэмій. Езус вызваляе нас ад фаталізму і фальшывых апакаліптычных уяўленняў.
17.11.2013 г., “Анёл Панскі”, фрагмент выказвання

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (59)

 

Варта ведаць (14)

Актуальна - Варта ведаць

Крос у Год веры
   Год веры адзначаецца па-рознаму. Падобным чынам было і ў Валенсіі (Іспанія), дзе мясцовая архідыяцэзія разам з Універсітэтам св. Вінцэнта Мучаніка арганізавалі крос. Удзел у гэтай падзеі прыняло звыш 4,5 тысяч чалавек, сярод якіх быў таксама мясцовы арцыбіскуп 68-гадовы Карлас Асоро.
    Траса “Volta a Peu” складала каля 6 кіламетраў. У кросе ўдзельнічалі таксама аматары спорту, цэлыя сем’і і выкладчыкі Універсітэта св. Вінцэнта Мучаніка. Арцыбіскуп Валенсіі, уручаючы медалі, сказаў, што найважнейшым з’яўляецца матыў, з якім людзі прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Ён таксама падкрэсліў ахвярнасць, самаадданасць, працу ў групе і братэрскія ўзаемаадносіны, якія праяўляліся падчас гэтай падзеі.

Ватыканскае радыё

Чытаць цалкам: Варта ведаць (14)

 

Кс. бп Кашкевіч: Што датычыцца будучыні веры на нашай зямлі – я аптыміст

Актуальна - З жыцця Касцёла

- Ваша Эксцэленцыя, 24 лістапада 2013 года, ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету, заканчваецца Год веры, але на самой справе пілігрымка веры кожнага з нас працягваецца далей. Які плён гэтага вялікага года, на Вашу думку, можа сустрэцца або ўжо сустракаецца ў нашай дыяцэзіі?
    - У апостальскім лісце Бенедыкта XVI “Porta Fidei” чытаем, што Святы Айцец, абвяшчаючы Год веры, хацеў, каб ён стаў для ўсіх вернікаў каталіцкага Касцёла стымулам да аўтэнтычнага і новага навяртання да Пана, адзінага Збаўцы свету. Год веры павінен абудзіць у кожным верніку імкненне вызнаваць веру ва ўсёй яе поўні, з адноўленым перакананнем, даверам і надзеяй. Ён павінен таксама мабілізаваць Божы люд нанова адкрыць і абдумаць змест веры – хрысціянскае “Credo”, а таксама даваць верагоднае сведчанне веры сваім штодзённым жыццём.
    Вера з’яўляецца ў першую чаргу ўнутранай рэчаіснасцю, якая нараджаецца з асабістай сустрэчы веруючага чалавека з Езусам Хрыстом. Плён гэтай сустрэчы лягчэй убачыць сам вернік, чым старонні назіральнік. Таму я думаю, што кожны хрысціянін мог бы, ды і павінен, даць на гэтае пытанне свой непаўторны адказ.

Чытаць цалкам: Кс. бп Кашкевіч: Што датычыцца будучыні веры на нашай зямлі – я аптыміст

 

Год веры ў касцёле і ў маім жыцці

Роздум - На шляху да святасці

Малітва пілігрымаў па дарозе ў КапцёўкуДзякуем Табе, Ойча наш, за жыццё і за веру...
Зноў вітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”.
    кс. Максім БачарнікаўУ кастрычніку мінулага года папа Бенедыкт XVI абвясціў Год веры ў каталіцкім Касцёле. Мы ўжо знаходзімся на яго рубяжы, таму варта было б затрымацца на хвіліну, каб задумацца – што кожны з нас зрабіў, каб далучыцца да гэтага Года веры? Магчыма, некаторыя з нас нават не засяроджваліся над гэтым.
    Я лічу, што Бенедыкт XVI, абвяшчаючы Год веры, хацеў не столькі звярнуць нашу ўвагу на тое, што свет сёння страшна “вымыты ад Бога”, колькі заахвоціць нас прыгледзецца да сваёй веры – якая яна? Кожны з нас асабіста ў сваім сэрцы павінен быў заўважыць, што ў ёй добра, за што Богу трэба падзякаваць, але і што з ёй яшчэ не так, што трэба выправіць – як на ўзроўні асабістага кантакту з Богам у малітве і рэлігійных практыках, так і на ўзроўні рэлігійных ведаў.

Чытаць цалкам: Год веры ў касцёле і ў маім жыцці

 

З каталіцкага друку (58)

Актуальна - Прэса

Міжнародны дзень веры 
   На ўрачыстасці прысутнічалі вернікі з каталіцкіх парафій лацінскага абраду, грэка-каталіцкага, мараніцкага, сірыйскага і армянскага, а таксама шматлікія групы пілігрымаў.
    Цэнтральным пунктам праграмы ўрачыстасці была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў лацінскі патрыярх Ерузалема Фуад Туаль каля Гары бездані, месца, куды, паводле Евангелля, натоўп прывёў Езуса, каб скінуць Яго (параўн. Лк 4, 29).

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (58)

 

Старонка 198 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.