ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 18 снежня 2017 года
«Езус прыходзіць да нас штодня
шматлікімі спосабамі і просіць прыняць Яго»
/ Папа Францішак /

Ці можна бавіцца ў Адвэнце, паколькі гэта час радаснага чакання?

Пытанні і адказы

Адвэнт – гэта час, які мае асаблівую атмасферу. Мэта гэтага перыяду – падрыхтаваць нас да перажывання адпаведным чынам урачыстасцей Божага нараджэння. Літургія Адвэнту набліжае нам прароцтвы, што прадвяшчаюць блізкі прыход Пана. Блізкасць гэтага прыходу Збаўцы нараджае радасць у нашых сэрцах. Менавіта таму час Адвэнту называюць часам радаснага чакання.
    У Кодэксе кананічнага права можам прачытаць, што “ў Паўсюдным Касцёле пакутнымі днямі і перыядамі з’яўляюцца пятніцы цэлага года і час Вялікага посту” (кан. 1250). Ці значыць гэта, што час Авэнту не з’яўляецца часам пакаяння і пакуты? Ці можна ў гэты час арганізоўваць розныя забавы і прымаць у іх удзел? Нягледзячы на тое, што Адвэнт паводле Кананічнага права не быў залічаны да часу пакаяння, варта было б, аднак, надалей прытрымлівацца традыцыі перажывання Адвэнту такім чынам, каб клапаціцца пра асабістае збаўленне (параўн. Флп 2, 12). У Евангеллі паводле св. Мацвея можна прачытаць: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Езус заклікаў чуваць і маліцца, каб не прапусціць Яго прыход. Падобным чынам адбываецца з Адвэнтам – часам чакання святкавання Божага Нараджэння, а таксама паўторнага прыходу Пана ў канцы свету. Ніхто з нас не ведае, калі Хрыстос вернецца, таму важна не змарнаваць гэтага шансу, як, напрыклад, людзі, што жылі ў часы Ноя: “Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага” (Мц 24, 38–39).
Ці будзе грахом удзел у розных забавах у гэты час? Варта адзначыць, што справа не толькі ў тым, грэх гэта ці не, але і ў тым, ці не аддаліць мяне гэта ад Бога і не пашкодзіць майму кантакту з Ім, ці будзе праз гэта ўзрастаць мая вера. Відавочна тое, што хрысціянін павінен быць радасным таксама і ў перыяд Адвэнту, як гэта часта паўтарае папа Францішак, але мы павінны таксама памятаць пра тое, што мы – хрысціяне – падарожнічаем у дом Айца і чакаем вяртання Збаўцы.
    Няхай час Адвэнту будзе для нас сапраўдным часам радаснага чакання Нараджэння Збаўцы, а таксама часам падрыхтоўкі і чакання паўторнага прыходу Хрыста.

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
violet
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  14

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.