ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, і сказаў яму: “Ідзі, абмыйся ў купальні Сілаам (што перакладаецца «пасланы»)”. Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы. А суседзі і тыя, хто бачыў яго раней жабраком, казалі: “Ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?”. Адны казалі: “Гэта ён”, – а іншыя: “Падобны да яго”. А ён сам казаў: “Гэта я”. І павялі яго, таго, што нядаўна быў сляпы, да фарысеяў. А ў той дзень, калі Езус зрабіў гразь і адкрыў яму вочы, быў шабат. І фарысеі зноў пыталіся ў яго, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: “Гразь паклаў мне на вочы, я абмыўся – і бачу”. Тады некаторыя з фарысеяў казалі: “Не ад Бога гэты чалавек, бо не захоўвае шабату”. Іншыя казалі: “Як можа грэшны чалавек чыніць такія цуды?”. І падзяліліся яны. Зноў жа кажуць сляпому: “А ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў табе вочы?”. Той адказаў: “Гэта прарок”. Сказалі яму ў адказ: “У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты яшчэ нас вучыш?”. І выгналі яго прэч. Езус пачуў, што выгналі яго прэч, знайшоў яго і сказаў: “Ці верыш ты ў Сына Чалавечага?”. Той адказаў: “А хто Ён, Пане, каб я паверыў у Яго?”. Езус сказаў Яму: “Ты ўжо бачыў Яго, гэта той, хто гаворыць з табою”. Ён жа сказаў: “Веру, Пане”, – і пакланіўся Яму.

Ян 9, 1. 6–9. 13–17. 34–38


Ці здаровыя твае вочы веры?
   Навукоўцы сцвярджаюць, што большасць інфармацыі ўспрымаецца намі праз вочы. І калі мы трацім зрок, губляем фізічную спраўнасць, становімся залежнымі і пазбаўляемся натуральнага шчасця. Што, аднак, з’яўляецца горшым няшчасцем для чалавека: слепата фізічная ці духоўная?
    Невідушчы чалавек з Евангелля меў здаровыя вочы веры. Нягледзячы на сваю немач, ён паверыў словам Езуса, якога не ведаў асабіста. І вера прынесла добры плён: стаў відушчым. Хрыстос аздаравіў разам з вачыма яго душу, каб той, хто вызнаў перад фарысеямі прароцкую місію Настаўніка з Назарэта, мог пазнаць, кім насамрэч з’яўляецца Езус, і атрымаць збаўленне. Фарысеі жа, перакананыя ў сваіх поглядах наконт Хрыста, зачынілі для сябе браму збаўлення, якое толькі Езус можа прынесці чалавеку.
    Каго прыпамінае Твая пастава жыцця – аздароўленага сляпога ці відушчага фарысея?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.