ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (137)

Прэса

Святы Айцец адзначыў
4-ю гадавіну абрання
на Пасад св. Пятра

   Аргентынскі кардынал Хорхе Марыа Берголіа – першы лацінаамерыканец і першы езуіт, які стаў Біскупам Рыма.
Папа Францішак лічыцца адным з самых папулярных Пантыфікаў за апошнія дзесяцігоддзі. Яго назвалі Чалавекам года па версіі амерыканскага часопіса “Time” (2013 год), неаднаразова намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру.
    Мільёны падпісчыкаў чытаюць яго старонку ў сацыяльнай сетцы Twitter. У сваім навучанні Папа ўздымае тэмы міру і вайны, за- кранае сацыяльныя праблемы. Усебаковы падыход да вострых пытанняў чалавецтва ён здолеў прадставіць у энцыкліцы “Laudato si´”.

Нацыянальны дзень
чытання Святога Пісання
адбудзецца ў Польшчы

   
Падзея грунтуецца на роздуме над выбраным фрагментам Божага слова. Сёлета гэта будуць цытаты з Паслання св. Паўла да Галатаў. Дэвізам з’яўляецца заклік “Вазьмі і чытай!”.
Сярод задач Нацыянальнага дня чытання Святога Пісання – прадставіць вернікам Біблію як культурны код хрысціянскай Польшчы і Еўропы, дапамагчы ў адкрыцці плюсаў супольнага чытання Пісання, накіраваць малітву і медытацыю на выбраную кнігу. Акрамя таго, паказаць людзям асоб, вядомых сваім служэннем супольнаму дабру, прафесійнымі ці спартыўнымі дасягненнямі, якія ў сваім жыцці натхняюцца Божым словам.
    Падзея мае агульнапольскі характар і будзе праходзіць 30 красавіка.


Харваты будуюць
найбольшую статую
Марыі ў свеце

   
Чакаецца, што фігура Маці Божай з Ларэта будзе дасягаць 17-ці метраў у вышыню.
Статую Марыі ўзводзяць у г. Прымошцен. Яго жыхары вызначаюцца асаблівай набожнасцю да Ларэтанскай Маці Божай. Штогод у яе гонар 9–10 мая тут праходзяць урачыстасці.
    Як адзначаюць праектанты, у ясны дзень статую Марыі можна будзе ўбачыць нават з супрацьлеглага ўзбярэжжа Італіі. Дакладная дата завяршэння будаўніцтва яшчэ невядома, але ў адміністрацыі горада адзначаюць, што праект знаходзіцца на фінальнай стадыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.