ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

“Цуд адбыўся ў Палестыне”

З жыцця Касцёла

Падчас урачыстага адкрыцця выставы ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі

Пад такой назвай у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная найважнейшаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. Разынкай экспазіцыі сталі абразы з перламутру, перададзеныя Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Пасольствам Палестыны ў Беларусі.
У рачыстае адкрыццё выставы адбылося ў Вялікую пятніцу. У ім прыняў удзел Пасол Палестыны ў Беларусі Халед Арыкат. Дыпламат павіншаваў гродзенцаў з надыходзячым святам Вялікадня і запрасіў наведаць Палестыну. Як адзначыла дырэктар музея Рыта Янчалоўская, арганізацыя выстаў напярэдадні светлага свята Пасхі ўжо стала добрай традыцыяй. Сёлета навуковыя супрацоўнікі ўстановы таксама прыклалі шмат намаганняў і стварылі цікавую экспазіцыю, каб пазнаёміць наведвальнікаў музея з найважнейшымі падзеямі евангельскай гісторыі ад Пальмовай нядзелі да Вялікадня.<
Частку выставачнай залы адвялі пад прадметы з фондаў музея – абразы, царкоўнае адзенне, літургічнае начынне і г. д. Асобна размясцілі памятныя сувеніры са Святой Зямлі, а таксама створаныя па ўнікальнай тэхналогіі абразы з перламутру. “Людзі спрадвеку аздаблялі абразы найбольш каштоўнымі рэчывамі, у тым ліку перламутрам. Назва гэтага матэрыялу («Perlmutter») у перакладзе з нямецкай мовы азначае «маці жэмчугу». З ракавінай, альбо жамчужніцай, часта параўноўваецца Маці Божая, якая падарыла свету бясцэнны Жэмчуг – Хрыста. У Евангеллі з перламутрам таксама параўноўваецца Валадарства Нябеснае, якое, як каштоўную жамчужыну, набыў купец, прадаўшы ўсю сваю маёмасць”, – падкрэслівае спадарыня Рыта.br />    Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко адзначае, што разьбой па перламутру ў XVII стагоддзі ў ваколіцах Бэтлеема займаліся манахіфранцысканцы і мясцовае насельніцтва. Майстры стваралі на перламутравых ракавінах выявы святых. Заможныя людзі набывалі такія памятныя сувеніры і прывозлі іх на Радзіму як памятку аб паломніцтве ў Святую Зямлю.
   
Час працы музея:
    10.00–18.00 (штодзённа), каса – да 17.30.
    Бясплатны ўваход – кожны 2-гі панядзелак месяца.

    “На нашай выставе экспануюцца абразы, якія спалучаюць у сабе 2 тэхнікі: старадаўнюю і сучасную – гэта разьба па перламутру і друк. Наведвальнікі могуць пабачыць абраз Маці Божай Іерусалімскай і ўнікальны абраз Маці Божай Бэтлеемскай, дзе Багародзіца ўсміхаецца. Таксама прадстаўлены кампазіцыі на евангельскія тэмы. Сярод іх – абраз Святой Сям’і. Ён вельмі папулярны сярод хрысціян, паколькі дэманструе ўзор дасканалай сям’і, да якога кожны імкнецца. Акрамя таго, на выставе дэманструецца кераміка з выявамі рыб – сімвалам, якім карысталіся першыя хрысціяне”, – распавядае спадарыня Галіна.
    Па яе словах, ні адна выстава, прысвечаная Вялікадню, не абыходзіцца без расповеду пра апошні тыдзень зямнога жыцця Збаўцы. Асаблівая ўвага на экспазіцыі надаецца Пасхальнаму Трыдууму. Пра Вялікі чацвер нагадвае абраз “Тайная вячэра”. У ім мастак зрабіў акцэнт на тым, як Езус устанаўлівае Эўхарыстыю – Найсвяцейшы Сакрамант свайго Цела і Крыві. Таксама на палатне выразна вылучаны вобраз Іуды, які сядзіць адвярнуўшыся плячыма да астатніх вучняў і мае вельмі непрыемны выраз твару.
Абраз “Маленне аб чашы”, 1882 г.    Абразы “Малітва аб чашы”, “Галгофа”, “Палажэнне ў труну” экспануюцца пасля рэстаўрацыі. Сюжэтам першага твора з’яўляецца малітва Хрыста ў Аліўным садзе перад мукай і смерцю. У ім іканапісец перадае адзіноту Збаўцы, а таксама 2 Яго сутнасці: чалавечую і Боскую. Як Бог Езус ведаў, што яго чакае Крыж, а як чалавек адчуваў моцны сум і тугу, таму сказаў: “Ойча Мой, калі магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне. Аднак не як Я хачу, але як Ты” (Мц 26, 39). Тады, трохі пазней, Ён вымавіў: “Ойча Мой, калі не можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне не піць яго, няхай станецца воля Твая” (Мц 26, 42).
    У той жа заходне-еўрапейскай трыдыцыі, якой уласцівы рэалізм, напісаны абраз “Галгофа”. На ім адлюстравана трагічная сцэна ўкрыжавання Хрыста. “Распавядаем наведвальнікам пра звычай пакарання смерцю праз распяцце, распаўсюджаны ў Рымскай імперыі шмат гадоў таму. Такая мера звычайна выкарыстоўвалася ў дачыненні да рабаўнікоў, забойцаў, – гаворыць Галіна Хамко. – Смерць на крыжы была страшнай, людзі паміралі вельмі доўга. Але ведаем, што Хрыстос памёр ужо ў пятніцу. І калі ваяры прыйшлі, каб перабіць укрыжаваным голені, то ўбачылі Езуса мёртвага і не сталі гэтага рабіць. Такім чынам здзейсніліся словы Пісання: «косць Ягоная хай не будзе зламана» (Ян 19, 36)”.
    На палатне “Палажэнне ў труну” адлюстраваны вучні Нікадзім і Юзаф, якія абвілі плашчаніцай цела Езуса і паклалі яго ў магілу, высечаную ў скале.
  Абраз, выкананы ў тэхніцы разьбы па перламутру  Цэнтральнае месца на выставе займае тэма Нядзелі Уваскрасення Пана – галоўнага свята хрысціян, якія вераць, што Хрыстос паўстаў з мёртвых, каб засведчыць усяму свету, што Ён, Сын Божы, можа перамагчы смерць. На экспазіцыі “свята свят” прадстаўлена абразамі “Зыходжанне ў пекла” і “Уваскрасенне”. Аўтар апошняга не прытрымліваўся строгіх канонаў, а абапіраўся на ўласныя адчуванні. І адлюстраваў Збаўцу, які трымае ў руцэ знамя. Пад Яго нагамі знаходзіцца пустая дамавіна, а вакол – выявы анёлаў.
    “У бягучым годзе ўпершыню распавядаем пра традыцыю пасхальнага звону і паказваем званочкі, – працягвае старэйшы навуковы супрацоўнік. – Яшчэ ўзгад- ваем пра пасхальны агонь, які з’яўляецца ў цемры на распачацце вігіліі Вялікадня і азначае перамогу святла над цемрай і жыцця над смерцю. Пасхальны агонь – гэта і сімвал аднаўлення, і сімвал Езуса, які з’яўляецца «святлом свету»”.
    Галіна Хамко падкрэслівае, што на экспазіцыі прадстаўлена яшчэ шмат цікавых экспанатаў, прысвечаных Вялікадню. І запрашае цікаўных неведаць выставу, якая будзе працаваць да канца мая.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.