ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Лікбез для маладых мам
Сучасныя мамы больш “прасунутыя”. Яны чытаюць розныя кнігі на тэмы выхавання дзіцяці, праводзяць шмат часу на інтэрнэт-форумах у пошуку адказау на пытанні “што можна / нельга / трэба”, “як лепш”, раяцца з іншымі бацькамі, купляюць эка-тавары, розныя цацкі, наведваюць развіваючыя цэнтры... Кожная з іх імкнецца быць супер-мамай. Але што усё-такі першачаргова уваходзіць у гэтае паняцце?
Вядома, любая жанчына марыць быць ідэальнай маці. І таму намагаецца рабіць усё правільна (асабліва калі становіцца мамай упершыню). Але дзіця – гэта не запраграміраваны камп’ютар, а жывая істота, якая нараджаецца са сваім характарам, патрэбамі і жаданнямі. Прадвызначыць жыццё маленькага чалавека немагчыма. У любы момант усё можа пайсці не так, як уяўлялася на прыгожых малюнках, марылася ў ружовых снах. І тады маці можа ахапіць вялікае расчараванне, а разам з ім – пачуццё бяссілля і віны, таму што чаканні не супадаюць з рэальнасцю, а ўсе інструкцыі “як належыць” не заўсёды атрымліваецца выкарыстаць на практыцы. Не трэба падманвацца, што роля маці зводзіцца да догляду за немаўлём: накарміць, напаіць, апрануць, даць адукацыю. Педыятр і дзіцячы псіхааналітык Дональд Вудс Вінікот акцэнтуе ўвагу на клопаце, які, “акрамя своечасовага задавальнення фізіялагічных патрэб, павінен быць афарбаваны любоўю”. Дарэчы, яе ніколі не бывае шмат. †
Для дзіцяці вельмі карысныя эмацыянальныя зносіны з маці, яе погляд, усмешка, гаворка. Ад нараджэння немаўля патрабуе, каб з ім размаўлялі, насілі на руках, люлялі, лашчылі, захапляліся, іншым словам – няньчыліся. Многія бацькі думаюць, што гэтым можна разбэсціць дзіця. Але мацярынская пяшчота патрэбна чалавеку ў любым узросце. Для гарманічнага развіцця вельмі важна пачуццё бяспекі. Яно даецца менавіта мамай. Дзіцятка насычаецца мацярынскай любоўю, і калі падрастае, ужо не мае патрэбы ў пастаянным тактыльным сілкаванні.
З часам варта ўключаць дзіця ў сумесную дзейнасць: памыць посуд, спячы печыва, паліць кветкі, сыграць у супольную гульню. Гэта таксама вельмі збліжае эмацыянальна. Галоўнае, не крытыкаваць і не прыспешваць яго, калі нешта выходзіць не так хутка і добра, як у дарослых.
Любіце сваё дзіця любым. Праводзячы з ім час, радуйцеся, таму што “дзіця – гэта свята, якое пакуль з табой”, – гаварыў урач і педагог Януш Корчак. Калі ў мамы атрымліваецца паспяхова ўзаемадзейнічаць з дзіцём, гэта дае ёй пачуццё задавальнення і ўсведамленне ўласнай бацькоўскай кампетэнтнасці. А дзіцяці такія зносіны з мамай дапамагаюць сфарміраваць падмурак для даверу і канструктыўных адносін з навакольным асяроддзем.
Гэта пацвярджае псіхіятр і глыбока веруючы чалавек Рос Кэмпбэл, які ўвёў паняцце “эмацыянальнага рэзервуара”, што азначае сукупнасць патрэб, якія задавальняюцца праз любоў, фізічныя дакрананні мамы, а таксама агульную атмасферу ў сям’і. Чым больш запоўнены гэты рэзервуар, тым лепш станоўчыя эмоцыі і паводзіны дзіцяці. “І дай нам Бог знайсці ў сабе сілы задаволіць патрэбы нашых дзяцей у эмацыянальнай ежы”, – гаворыць псіхіятр. Маці павінны старацца напаўняць дзяцінства сыноў і дачок клопатам і ўвагай. Чым больш адорваем дзіця станоўчымі эмоцыямі, увагай, цеплынёй, пяшчотнымі абдымкамі і пацалункамі, тым больш яно спакойнае і радаснае.
Пасля ІІ Сусветнай вайны ў выніку страшнай трагедыі засталося шмат дзяцей-сірот. Адкрывалася вялікая колькасць прытулкаў, у якіх былі арганізаваны добрыя ўмовы для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі, што засталіся без бацькоў, раслі. Аднак многія з іх часта хварэлі, адставалі ў псіхафізічным развіцці, а то і зусім не дажывалі да года.
Спачатку меркавалі, што дзецям проста не хапае харчавання. Потым падалося, што ўся справа ў інфекцыі. Праз некаторы час спецыялісты, якія займаліся гэтай праблемай, звярнулі ўвагу на вопыт аднаго з дзіцячых прытулкаў Германіі, дзе працавала няня, што вяртала да жыцця безнадзейных дзяцей. Як жанчыне гэта ўдавалася? Рабіла яна ўсё вельмі проста: прывязвала да сябе дзіця і цэлы дзень з ім не расставалася. Такім чынам маляня заўсёды было побач, што б ні рабіла няня. Яна дарыла яму сваё цяпло, размаўляла з ім, гладзіла па галаве. І паступова дзіця ажывала і ішло на папраўку.
Апісаны выпадак яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што ў дзіцяці ёсць жыццёва важная патрэба быць прывязаным да дарослага, які яго даглядае. Наіўна лічыць, што з парушэннем прыхільнасці сустракаюцца толькі дзеці, якія трапілі ў неспрыяльныя ўмовы развіцця. Такое можна назіраць і ў шчаслівых сем’ях. Нават калі ў дзіцяці ўсё ёсць: ад дарагіх цацак да лепшай адукацыі ў свеце, – гэта не паказчык. Дабрабыт дзіцяці залежыць не ад умоў, у якіх ён жыве, а ад адносін блізкіх людзей, з якімі знаходзіцца побач.
Невялікі вопыт мацярынства прывёў мяне да разумення: усё, што цяпер трэба маленькаму дзіцяці, – гэта мая прысутнасць, любоў і спакой. Быць мамай не азначае дасканала валодаць пэўнымі навыкамі. Трэба адпусціць кантроль за тым, што я павінна ўсё рабіць правільна. Маё дзіця – асобны чалавек са сваімі перажываннямі, пачуццямі і эмоцыямі. Важна, каб яно адчувала сябе любімым, прынятым і абароненым, каб ведала, што мае на каго абаперціся. І яшчэ. Я ўпэўнена, што кожная мама – самая лепшая для свайго дзіцяці.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.