ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (149)

Прэса

Кенійцы ездзяць на
працу ў цягніку-святыні

   Некаторыя з мясцовых жыхароў бяруць з сабой у дарогу Біблію, а іншыя пасажыры адкрываюць яе ў сваіх тэлефонах. Некалькі хрысціянскіх святароў чытаюць у цягніку пропаведзі, а веруючыя спяваюць і танцуюць, праслаўляючы Бога.
“Мы таксама молімся за хворых і беспрацоўных. Некаторыя людзі потым прыходзяць і расказваюць, што іх жыццё змянілася да лепшага”, – адзначае пастыр Майкл Мбога.
    Святары лічаць, што цягнік – добрая альтэрнатыва стацыянарнай царкве, бо ў многіх вернікаў не хапае часу, каб яе наведваць.

Пантыфік прыняў удзел
у абедзе з беднымі

   
У базіліцы св. Пятронія ў Балоніі сабралася каля тысячы бяздомных, хворых, вязняў, бежанцаў, самотных пажылых людзей, аб якіх клапоцяцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі і парафіі.
У прывітальным слове Святы Айцец назваў абед салідарнасці цудоўнай нагодай, каб падзяліцца штодзённым хлебам, якім з’яўляецца не толькі ежа, але таксама Евангелле, Божае слова, якое “ўсе носім у сэрцы, і якое для нас, хрысціян, мае аблічча Езуса”. Звяртаючыся да бедных, папа Францішак заўважыў, што Касцёл прагне бачыць іх у цэнтры свайго жыцця.
    Абед арганізавала балонскае аддзяленне “Карытас”.

Магіла св. Мікалая
знойдзена?

   
Археолагі сцвярджаюць, быццам натрапілі на яе ў турэцкім гарадку Дэмрэ. Да гэтага часу лічылася, што парэшткі святога знаходзяцца ў Італіі.
Мястэчка Дэмрэ пабудавана на руінах горада Міра, што лічыцца месцам дзейнасці св. Мікалая. У працэсе даследаванняў вучоныя адкрылі некранутую святыню і месцы пахавання пад ёй.
    Каб дабрацца ўнутр, неабходна выдаліць частку падлогі, на якой знаходзіцца мазаіка. “Калі нам удасца гэта зрабіць, магчыма, адшукаем там захаванае цела святога”, – спадзяюцца даследчыкі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.