ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Не рабіце жорсткімі вашыя сэрцы

На шляху да святасці

Мяне здаўна турбуе тэма культуры паводзін людзей у касцёле, а менавіта павага да пажылых людзей. Мы спяшаемся ў святыню, каб абавязкова заняць месца, таму што гадзіна малітвы стоячы здаецца чымсьці неймаверным. А ці памятаем пра пажылых асоб – людзей ва ўзросце нашых бацькоў, дзядуль і бабуль, прадзедаў і прабабуль? Не так даўно я назірала наступную сітуацыю.
    Трывае падрыхтоўка да св. Імшы. Касцёл запоўнены людзьмі. Ёсць шмат месцаў для сядзення, але ўсе яны, безумоўна, занятыя. Пасля споведзі вяртаюцца 2 старэйшыя жанчыны. Сціпла спыняюцца ў праходзе і чакаюць пачатку літургіі. Побач сядзяць мужчыны. Стомленыя. Не могуць устаць, каб саступіць месца.
А можа, саромеюцца? Бо гэта ж цяпер нямодна: устаць, падысці да жанчыны і прапанаваць ёй прысесці. Сядзяць цэлымі сем’ямі: дзеці школьнага ўзросту і бацькі. Сядзяць і, бясспрэчна, падаўляюць у сабе ўласнае сумленне. Бо дзесьці ў падсвядомасці разумеюць, што ўстаць, усё ж такі, трэба, што так непрыстойна паводзіць сябе мужчыне і моладзі, тым больш у касцёле, у святым месцы. І якім жа было маё здзіўленне – нават не здзіўленне, а, з аднаго боку, абурэнне, з другога ж, захапленне – калі з лаўкі ўстаў мужчына ва ўзросце 80-ці гадоў і саступіў гэтым жанчынам месца. І ён змог маліцца стоячы да канца св. Імшы. Перад такімі людзьмі я схіляю галаву. А побач з ім сядзеў малады бацька з сынам і жонкай... Шчыра кажучы, боль сціскаў сэрца. Гэтая сітуацыя шмат над чым прымушае задумацца. Гонар і прызнанне належаць тым асобам, у якіх не памерла высакароднасць, выхаванасць, пашана, у дадзенай сітуацыі – да жанчын. Сумленне такіх людзей не дазваляе ім сядзець, калі побач стаяць жанчыны. А тыя, хто робіць выгляд, што не разумее ўсёй сітуацыі, які прыклад падаюць сваім дзецям? Чаму іх вучаць? Якую культурную спадчыну ім пакідаюць? Шкада, што гінуць старыя прыгожыя традыцыі і звычаі. Шкада, што асновы нашай культуры знікаюць.
    У асобе кожнага старэйшага чалавека ёсць нашы бацькі, дзядулі і бабулі, нашы блізкія. Ствараецца ўражанне, што мы не шануем іх, што мы абыякавыя, чэрствыя і эгаістычныя. Калі дазваляем так сябе паводзіць у касцёле, чаго можна чакаць у транспарце, магазіне, на вуліцы? Хацелася б, каб бацькі, настаўнікі, катэхеты закраналі гэтую праблему дома, у школе, на занятках рэлігіі. У адной з кніг Бібліі – Кнізе Левіт – гаворыцца: “Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я – Пан!” (Лев 19, 32).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.