ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

ХVI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Сабраліся апосталы каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: “Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце”. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны. І ўбачылі, што яны адплылі. І шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра. І пачаў іх вучыць многаму.
Мк 6, 30–34

Адпачыць у прысутнасці Бога
   Эўхарыстыя з’яўляецца для вернікаў хвілінай адшукання Езуса, як дасведчылі гэта натоўпы з сённяшняга Евангелля, а таксама месцам знаходжання ў адасобленасці, як гэта рабілі апосталы. Менавіта ў ёй можна знайсці спакой і аздараўленне, што выплывае з сустрэчы з любячым Айцом, адпачыць у Яго прысутнасці і навучыцца чуллівасці да патрэб бліжняга.
    Сімвалы хлеба і віна з’яўляюцца выразам дабрыні Усемагутнага да створанага Ім свету. Прымаючы Цела і Кроў Пана, мы ўдзельнічаем у найвялікшым праяўленні Божай любові – у дары Яго Сына для збаўлення чалавецтва, упадабняемся Езусу, каб па Яго прыкладзе аказваць міласэрнасць братам. Падчас Эўхарыстыі хрысціяне таксама напаўняюцца Святым Духам. Веруючыя закліканы не засмучаць Яго праз гнеў, мітуслівасць, зневажэнне, усякую злосць, але быць адзін да аднаго добрымі і міласэрнымі (параўн.: Эф 4, 30–5, 2).
   
● Як выглядаюць мае канікулы?
   ● Ці здольны я на Эўхарыстыі адпачыць ад штодзённых клопатаў і трывог?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.