Чаму людзі ідуць у пілігрымку?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Пілігрымка – гэта падарожжа вернікаў да святых месцаў. Людзі ідуць туды, каб падзякаваць Пану за атрыманыя ласкі, пакаяцца, абнавіць і ўдасканаліць духоўнае жыццё. Бог бачыць жаданне наблізіцца да Яго і дапамагае чалавеку, выкарыстоўваючы святыні ў якасці праваднікоў сваёй ласкі.
    Паломніцтва з’яўляецца цудоўнай магчымасцю засяродзіцца на малітве, папрасіць дапамогі Усявышняга. Гэта таксама адзін са спосабаў сведчання пра Хрыста, шанс адкрыцца на бліжняга, які ідзе побач, пазнаць яго, даць магчымасць убачыць Хрыста, Яго любоў і самому адчуць прысутнасць Усемагутнага. Няхай сведчаннем таму будзе апавяданне Максіма Максімава “Два цесляры-паломнікі”.
Доўгія гады ў двух сяброў цесляроў была агульная мара – наведаць Палесціну. Але заўжды праца ўтрымлівала іх ад таго, каб зрабіць першы крок да сваёй мары.
    Час ішоў, справы паступова вырашыліся. І сябры дамовіліся вырушыць у падарожжа наступнай вясной.
    У вызначаны дзень яны сустрэліся. Адзін быў улегцы, другі – з поўным наборам плотніцкіх інструментаў.
    Першы здзівіўся:
    – Ты што, сябра? Мы ж пілігрымы! Па дарозе абавязкова сустрэнем добрых людзей. Тыя, хто ведаюць, куды мы ідзём, лічаць святой справай нам дапамагчы. Навошта табе ўсё гэта?
    Другі адказаў:
    – Я разумею. Але, быць можа, каму-небудзь мая дапамога будзе патрэбная...
   
   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
   
Заданне:
    памаліся за ўсіх пілігрымаў, якія крочаць у дарозе да святых месцаў.