Калі трэба кленчыць?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У многіх касцёлах моманты, калі трэба станавіцца на калені падчас св. Імшы, адрозніваюцца. Чаму так адбываецца?
У Касцёле на тэрыторыі нашай краіны на працягу доўгага часу панавала традыцыя Трыдэнцкага сабору, нягледзячы на тое, што ўжо адбыўся ІІ Ватыканскі сабор. З-за недахопу душпастыраў, вернікі не маглі сачыць за зменамі ў літургічнай рэформе. Пасля ўзнікнення ў 1991 годзе Гродзенскай дыяцэзіі да нас прыбыло шмат святароў з розных краін, парафій, манаскіх ордэнаў. Яны пачалі будаваць парафіяльныя супольнасці амаль ад пачатку. Кожны з іх уводзіў звычаі і традыцыі, вынесеныя з папярэдніх месцаў паслугі.
Па гэтай прычыне ўзнікла путаніца адносна паставы верніка падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі. Каб вырашыць дадзеную праблему, біскуп Гродзенскі ў 1995 годзе выдаў дэкрэт “Аб удзеле вернікаў у св. Імшы паводле літургічных канонаў, беручы пад увагу мясцовы звычай і згодна з літургічным правам”. Гэты дакумент абавязваў як вернікаў, так і духоўных асоб. На жаль, у многіх парафіях святары не ўвялі яго ў практыку, таму пастава людзей падчас св. Імшы ў розных касцёлах можа адрознівацца (хоць дэкрэт абавязвае па сёння).