Ці можа святар адмовіцца пахаваць чалавека. Калі так, у якіх выпадках?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Касцёл у абрадзе пахавання выпрошвае духоўную дапамогу памерлым, аказвае пашану чалавечаму целу, якое з’яўляецца святыняй Святога Духа, а таксама суцяшае тых, хто ў жалобе нясе надзею вечнага жыцця (параўн.: Кодэкс Кананічнага Права 1176). Права на каталіцкае пахаванне мае кожны вернік, адкак ёсць выпадкі, калі святар павінен адмовіць у правядзенні абраду пахавання. Кодэкс Кананічнага Права ў каноне 1184 пералічвае тры катэгорыі вернікаў, якія пазбаўлены касцёльнага пахавання, калі яны не пакаяліся перад смерцю:
    1. тыя, хто сам паставіў сябе па-за Касцёлам: паўсюдна вядомыя адступнікі ад веры, ерэтыкі і схізматыкі,
    2. тыя, хто выбраў крэ­мацыю па матывах супра­ціўных хрысціянскай веры (каб паказаць, што не верыць ва ўваскрашэнне цела),
    3. яўныя грэшнікі, кас­цёльнае пахаванне якіх выклікала б публічнае згаршэнне.
    Адмову ў касцёльным пахаванні не трэба ўспрымаць як пакаранне памерлага ці яго родных, але як вынік выбару, учыненага чалавекам пры жыцці.
    Прыняцце пробашчам (часам разам з роднымі памерлай асобы) такого складанага і прыкрага для супольнасці Касцёла рашэння, не замінае малітве аб Божай міласэрнасці для памерлага.
    Можна таксама ахвяраваць за такога чалавека святую Імшу, якую святар можа цэлебраваць у іншы, чым само пахаванне, час.