Этычны кодэкс лекара абавязвае перад дзяржавай. Але калі нейкі аспект гэтага кодэксу супярэчыць Божаму закону, то ўрач католік не абавязаны яго прытрымлівацца.
Нярэдка праціўнікі якіх-небудзь пярэчанняў па меркаваннях сумлення ў медыцыне спасылаюцца на абавязак лекара не навязваць свае рэлігійныя перакананні ў сферы лячэння. Але тут трэба заўважыць, што гэта зусім не супярэчыць праву ўрача адмовіць і, напрыклад, не выпісаць у рэцэпце кантрацэптыў.
Гарманальныя прэпараты, якія прымяняюцца з тэрапеўтычнымі мэтамі (нават калі яны маюць пабочны кантрацэптыўны эфект), з’яўляюцца лячэннем. Калі ж тыя самыя прэпараты прапісваюць пацыентам з адзінай мэтай пазбегнуць зачацця, то гэта не адносіцца ні да дыягностыкі, ні да тэрапіі. Значыць, ні клятва Гіпакрата, ні этычны кодэкс не абавязваюць гінеколага іх прызначаць. †