Дыяцэзіяльны “Карытас” арганізуе летні адпачынак для дзяцей
Учора. Сёння. Заўтра. -
Актуальная інфармацыя
“Канікулы з Богам” для хлопчыкаў і дзяўчынак з няпоўных, бедных і малазабяспечаных сем’яў пройдуць у в. Няцеч (Лідскі р-н).
Умовы выезду: - узрост дзіцяці – ад 7-мі да 11-ці гадоў;
- медыцынскае пасведчанне (выпіска прышчэпак з паліклінікі па месцы жыхарства, што выдаецца дзецям, якія выязджаюць у летні лагер);
- пісьмовы дазвол на выезд ад бацькоў. †
Тэрміны змен:
I. 19.06 – 02.07
II. 06.07 – 19.07
III. 24.07 – 06.08
IV. 10.08 – 23.08
Прыезд і ад’езд дзяцей у дні распачацця і заканчэння змены павінен арганізаваць пробашч.
Аб жаданні запісацца ў летні лагер належыць паведаміць у “Карытас” да 10 чэрвеня па тэл. (8 0152) 75-34-12.
Для дзяцей з адной парафіі прадугледжана максімум 5 месцаў.