Адзначэнне 100-й гадавіны смерці бл. маці Цэліны Бажэнцкай у парафіі Беззаганнага Зачацця НМП у Квасоўцы

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

У суботу, 26 кастрычніка 2013 года, у сотую гадавіну смерці бл. Маці Цэліны Бажэнцкай, якая прыпадае на гэты дзень, у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы адбудуцца ўрачыстасці ў яе гонар.
Святкаванне ў касцёле, у якім шмат гадоў назад малілася Цэліна Бажэнцкая, распачнецца ружанцовым набажэнствам а 11-й гадзіне, спалучаным з просьбамі і падзякамі за ласкі, атрыманыя праз заступніцтва бласлаўлёнай. Урачыстую Эўхарыстыю а 12-й гадзіне ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля св. Імшы адбудзецца ўшанаванне рэліквій бл. Цэліны, а затым – прэзентацыя кнігі “Слядамі бл. Маці Цэліны і Маці Ядзвігі Бажэнцкіх у Беларусі”, выдадзенай у выдавецтве нашай дыяцэзіі.
Сардэчна запрашаем 26 кастрычніка ў парафію ў Квасоўцы на ўрачыстасці ў гонар бл. Цэліны, якія калісьці жыла на Гродзенскай зямлі.
    Сотая гадавіна смерці бл. Маці Цэліны Бажэнцкай прыпадае на 26 кастрычніка