Трохгадзінны канцэрт адбудзецца 11 лютага ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Пачатак у 19.00. Тэмай сёлетняга фестывалю стануць словы “Каб усе былі адно”.
Упершыню фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Затым – у Гудагаі. Апошнія 3 гады фестываль праходзіць у Баранавічах. За гэты час на сцэне выступалі такія гурты, як “AVE” (г. Гродна), “The Cross Way” (г. Баранавічы), “United in Spirit” (г. Баранавічы), “Laudans” (г. Мінск), “Небасхіл” (г. Мінск) і іншыя.
Арганізатары абяцаюць гасцям шмат прыемных сюрпрызаў. Уваход бясплатны.