Працэсія вуліцамі Гродна ў Пальмовую нядзелю

Актуальная інфармацыя

Пачатак у 13.00 на Пабернардынскім узгорку.
Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць св. Імшу.
       
    Як і ў мінулыя гады, будзе арганізаваны своеасаблівы конкурс, падчас якога гродзенскія парафіі, а таксама моладзевыя суполкі прэзентуюць свае святочныя вербы. Да ўдзелу запрашаецца моладзь дыяцэзіі.