У чым мая вера? (7)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Біскуп Антоній Дзям’янка
   Вы, практыкуючыя католікі, часта моліцеся і бываеце ў храме, але многія з вас мала гавораць аб веры са сваімі блізкімі, сябрамі, суседзямі, калегамі. Быць можа, хтосьці чакае ад вас Добрую Вестку. Але каб гаварыць пра веру, аргументавана спрачацца і не дапускаць тэалагічных памылак, вам трэба самім паглыбляць сваю веру. Таму тры кнігі ў гэтым годзе павінны стаць для вас асноўнымі: дакументы Другога Ватыканскага Сабору, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і, вядома ж, Біблія.
   
    Кшыштаф Зануcсі

    Можна паказаць людзям, што вера існуе. Гэта не будзе для іх вялікім адкрыццём, вы не станеце першаадкрывальнікамі. Аднак пры гэтым неабходна дапамагчы людзям зразумець веру, даведацца, што гэта такое, што яна сабой уяўляе.