“Міласэрнасць сама па сабе як дасканаласць бясконцага Бога таксама бясконцая. Бясконцай і невычэрпнай з’яўляецца і гатоўнасць Айца прымаць сваіх блудных сыноў, якія вяртаюцца ў Яго дом. Бясконцыя таксама гатоўнасць і моц прабачэння, якія маюць сваю сталую аснову ў неапісальнай каштоўнасці ахвяры Сына. Ніводзін людскі грэх не можа ні перавысіць, ні абмежаваць гэтую моц. Абмежаваць яе з боку чалавека можа толькі адсутнасць добрай волі, негатоўнасць да навяртання, а значыць да пакаяння, супраціўленне і пярэчанне ласцы, праўдзе і асабліва сведчанню крыжа і ўваскрасення Хрыста”.
“Міласэрнасць аб’яўляецца як пераацэньванне, як пад’ём угару, як здабыванне дабра з-пад усіх слаёў зла, якія ёсць у свеце і ў чалавеку”. †