Малітва за пераследуемых хрысціян
Малітва за пераследуемых хрысціян Дарагі Езу, Пане нястомнай любові, будзь з нашымі братамі і сёстрамі з усяго свету, якія пакутуць з-за Твайго імя. Мы чуваем і молімся сёння разам з імі. Верны Сябар і Збаўца, Ты ведаеш кожнага з іх па імені. Ты разам з імі трываеш у цярпенні, сам спазнаўшы крыжовую смерць. Няхай тыя, хто плача, адчуюць радасць ад даверу Табе, тыя, хто адчувае боль, няхай знойдуць у Табе ацаленне і адпачынак, а тыя, хто баіцца, атрымаюць Твой супакой і надзею.
Пане, молімся таксама, каб тыя, хто іх праследуе, убачылі Тваю веліч і навярнуліся да Цябе. На хвалу Тваю, ласкавы Пане. Амэн.