ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

Пра ўнутраны стрыжань, або лікбез пра пачаткі сталасці

На шляху да святасці

Бывае, што дзіця плача, калі бацькі, напрыклад, забіраюць планшэт, бо трэба ісці спаць. Яно не можа распазнаць жэсту клопату, не разумее выхаваўчай неабходнасці гэтага кроку. Так і мы ў сваім паўсядзённым жыцці часам трымаемся за штосьці нявартае, як за апошнюю саломінку.
    Калі Езус ступае па нашых бушуючых водах – неўпарадкаваных сяброўствах, неадэкватным адпачынку, неўтаймаванай агрэсіі, – мы крычым, як апосталы ў сваёй лодцы, убачыўшы “прывід” на моры. Выйсці са сваёй схемы, са свайго чаўна, як гэта ўчыніў Пётр – значыць паспрабаваць пашырыць свой погляд. Значыць зірнуць на сяброўства з перспектывы ўпарадкаванасці, на адпачынак – з перспектывы карыснасці, а на агрэсію – з перспектывы асертыўнасці.
 

Сталенне і яго адсутнасць, або як быць цярплівым да сябе

На шляху да святасці

Сталасць. Што гэта такое? Ці можна быць дарослым, але не сталым і пры гэтым шчаслівым? Ці быць шчаслівым – гэта значыць быць сталым?
Электронныя слоўнікі пра сталасць гавораць так: “На перыяд сталасці прыпадаюць найбольш значныя і жыццёва важныя падзеі: стварэнне сям’і і сямейнага дабрабыту, фарміраванне сямейных адносін і бацькоўскіх абавязкаў; завяршаецца фарміраванне індывіда як асобы, асноўнымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца пачуццё адказнасці, патрэбнасць клапаціцца аб іншых людзях, здольнасць да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, да эфектыўнага выкарыстання сваіх ведаў, здольнасць канструктыўна вырашаць жыццёва важныя праблемы на шляху найбольш поўнай самарэалізацыі”. “Сталы – пра чалавека: сфарміраваны інтэлектуальна і эмацыянальна”.
   

Разам у святасці

На шляху да святасці

Калі ідзе гаворка пра святых, хто найперш прыходзіць на думку? Напэўна, кананізаваныя духоўныя асобы – людзі, якія сваім жыццёвым шляхам абралі поўнае прысвячэнне сябе Госпаду. Аднак гэта не адзіная сцежка, якая вядзе да святасці.
    Дзе як ні ў сужэнстве чалавек мае магчымасць узрастаць у ахвярнасці і праведнасці? Каханне мужа і жонкі праходзіць шматлікія выпрабаванні: быт, непаслухмянасць дзяцей або немагчымасць зачацця, нявернасць, недахоп увагі, якую ён ці яна лічаць за лепшае ўдзяліць сябрам, працы або ўласным захапленням. Калі сужэнцы здольны захаваць сям’ю насуперак нягодам, гэта сведчыць пра іх адважнае трыванне ў любові і Божай ласцы, якую атрымалі падчас сакраманту шлюбу.
    Мы маем шчасце жыць у часы, калі Касцёл на афіцыйным узроўні прызнае святасць сужэнцаў, уводзячы паняцце “святасці абодвух”. Пачатак XXI стагоддзя адзначыўся завяршэннем беатыфікацыйнага і кананізацыйнага працэсаў 2-юх сем’яў: Бельтрамэ-Кватрокі і Мартэн.
    Гэтыя сужэнствы на ўласным прыкладзе паказалі, што поўнае гармоніі жыццё магчымае, а звычайнасць сямейных будняў можа стаць прамой дарогай да Бога.
   

Калі невядома, у чым справа, то справа ў любові. Пра чысціню

На шляху да святасці

“У чалавечай душы дзіра   памерам з Бога,   і кожны яе запаўнае,   як можа”.  (Жан-Поль Сартр)Падаецца, што часцей за ўсё ў каталіцкім бачанні чысціня асацыіруецца з цялеснасцю, з сексуальнасцю, асабліва, як можна часта пачуць, з перадшлюбнай чысцінёй, г. зн. з адсутнасцю сексу. Ці так гэта? У самім жа акце цялеснай любові няма нічога дрэннага, як і ў сексуальнасці. Разуменне чысціні трэба вывесці па-за кантэкст цела. Яна, як і кожная добрая і наадварот справа, пачынаецца ў галаве ды ў сэрцы, якія пазней, зразумела, падключаюць і наша цела.
Нячыстасць – прага любові
    Польскі рэкалекцыяніст дамініканец а. Адам Шустак у адным са сваіх навучанняў выказаў цікавую думку: “Нячыстасць – гэта форма шукання любові, неспатоленае жаданне сэрца быць каханым, жаданне, каб быў другі чалавек, які так мяне пакахае, што мне гэтага хопіць”. Калі чалавек адчувае недахоп у чымсьці альбо патрэбу чагосьці, то хоча іх заспакоіць. А што, калі гэтая патрэба фундаментальная? Быць каханым – гэта аснова асноў.
   

Найбольшая з цнотаў

На шляху да святасці

У сучасным свеце шмат гаворыцца пра любоў. Аднак гэтае паняцце было так перакручана, што многія страцілі веру ў яе. Мы як хрысціяне добра ведаем, што любоў з’яўляецца падмуркам, на якім неабходна будаваць святасць, паколькі сам Хрыстос найважнейшай запаведдзю прызнаў наступную: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як самога сябе (параўн. Мц 22, 37–39). Дык якім чынам разумеецца любоў у каталіцкай тэалогіі? Чым з’яўляецца? Якія мае рысы?
Тэалагічныя цноты
    Кожная асоба, якая прымае хрост, атрымлівае асвячаючую ласку, якая робіць яе ўдзельнікам жыцця і натуры Усемагутнага. Такім чынам чалавек становіцца Божым дзіцём. Разам з ласкай Стварыцель улівае ў чалавечую душу 3 цноты: веру, надзею і любоў. Менавіта па гэтай прычыне побач з назвай “тэалагічныя цноты” функцыянуе іншая – “улітыя цноты”.
   

Першы і найважнейшы сакрамант

На шляху да святасці

Хрост – гэта не нейкі абрад палівання вадою, нязвыклы рытуал, які трэба адбыць на ўсялякі выпадак, каб дзіця было здаровае і шчаслівае, а найважнейшы сакрамант хрыcціянскага жыцця. Праз яго Бог вызваляе чалавека ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае з сабою, дае Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
Што, калі, як і навошта?
    Чалавек мае патрэбу ў прыняцці сакраманту хросту, каб вызваліцца ад улады граху і стаць свабодным Божым дзіцём. Разам з тым хрост з’яўляецца пачаткам развіцця веры ў нованароджаным хрысціяніне. Такім чынам, кожны год у Пасхальную вігілію Касцёл запрашае вернікаў аднавіць абяцанні, складзеныя падчас святога хросту.
    Варта адрозніваць дзве магчымыя сітуацыі – хрост дзіцяці і хрост дарослага чалавека. Пры ўдзяленні сакраманту хросту дзіцём лічыцца асоба да заканчэння 7-га году жыцця (кан. 97 §2). Калі дзіця мае больш за 7 гадоў, то, згодна з канонамі, яно павінна быць ахрышчана як дарослы чалавек (кан. 852 §1, кан. 97). Практыка хросту дарослых існуе з самага пачатку існавання Касцёла, хросту дзяцей – з ІІ стагоддзя.
   

Адвэнт і Новы год

На шляху да святасці

Прызнаюся, я свядома пішу словы “Новы Літургічны год” з вялікай літары. Чаму? Проста хачу, каб кожны, хто гаворыць, што верыць у Хрыста, што быў ахрышчаны ў Хрыстовым Касцёле, звярнуў увагу на тое, што Новы год ужо наступіў.
    З гэтай нагоды можна прыпомніць сабе, як людзі, у тым ліку і веруючыя, святкуюць наступленне новага часу ў 00.00 1 студзеня. Святло і ўключаныя экраны тэлевізараў амаль што ў кожным акне, застолле, шмат розных страў… Феерверкі, петарды, бенгальскія агні: усё вельмі ярка, прыгожа. А калі пазней пешшу ідзеш у касцёл на ўрачыстую св. Імшу на ўшанаванне Святой Багародзіцы Марыі, бачыш толькі пустыя, бязлюдныя вуліцы і чуеш цішыню. Не, не тую цішыню, якая дапамагае хрысціяніну разважаць над сваім жыццём і пакліканнем, якая адрывае ад няспыннай штодзённай спешкі і пагружае ў рэчаіснасць уласнай душы і яе адносін з Богам, якая дапамагае навярнуцца, стаць на шлях да Божага Валадарства, апрануцца “ў новага чалавека, створанага паводле Бога” (параўн.: Эф 4, 24)… Гаворка ідзе зусім пра іншую цішыню.
   

Старонка 18 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  198

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.