Рэха беатыфікацыі
кс. Андрэй Рылка
27 мая 2011
|
![](/images/stories/general/rylko.png)
Але з найбольшай удзячнасцю Богу мне ўзгадаўся момант непасрэднай сустрэчы з Бласлаўлёным, 8 чэрвеня 1999 г. у Элку (Польшча), падчас аднаго з яго падарожжаў на Радзіму. На ўрачыстай св. Імшы мы, тагачасныя беларускія семінарысты, атрымалі месца непасрэдна каля алтара. Гэта быў незабыўны момант малітвы пры самім Пантыфіку ў акружэнні кардыналаў і біскупаў. Пасля Імшы была наша кароткая сустрэча з Папам. Я памятаю ўсціск Яго моцнай і цёплай далоні, уважлівы і лагодны позірк, характэрную задумлівую ўсмешку. Пасля агульнага развітання з Папам мы з таварышам зноў падышлі бліжэй да Пантыфіка. У той момант столькі хацелася Яму сказаць, а вырваліся толькі словы: “Ойча, чакаем у Беларусі!”. †