ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

“Я тут не для таго, каб сябе паказаць, але каб выканаць Божую волю”

Актуальна - Інтэрв'ю

Чакалі так доўга, што нібы прызвычаіліся. Аднак раптам навіна – маем новага арцыбіскупа! Для нас гэтая падзея атрымала яшчэ больш асаблівае значэнне, бо новы мітрапаліт – біскуп Юзаф Станеўскі, былы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі.
Пра ролю Божага Провіду ў апошніх падзеях, пра свае трывогі (альбо не) адносна новай пасады і пра позірк у будучыню Касцёла на Беларусі ў сённяшнім інтэрв’ю распавядае новы арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Чытаць цалкам: “Я тут не для таго, каб сябе паказаць, але каб выканаць Божую волю”

 

Асаблівая місія і выключнае заданне

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Свята свсв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала адзначаем 29 верасня.
Літургічны ўспамін святых арханёлаў – добрая нагода, каб зноў усвядоміць мэту нашага зямнога падарожжа.
Свята, якое мы кожны год адзначаем у канцы верасня, у чымсьці асаблівае, таму што ўшаноўваем святых, але не людзей, а анёлаў. Асаблівых анёлаў, якія называюцца арханёламі: Міхала, Габрыэля і Рафала.

Чытаць цалкам: Асаблівая місія і выключнае заданне

 

Юбілей 30-годдзя дзейнасці сясцёр салезіянак у Беларусі

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Сёстры – часцінка нашай душы!” – вернікі аб тым, як салезіянкі ўплываюць на духоўнае фарміраванне іх асоб.
Дочкі Марыі Успамогі, вядомыя як сёстры салезіянкі, прыбылі ў Беларусь з Польшчы 19 верасня 1991 года. Першым месцам іх працы стала парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Афіцыйна супольнасць сясцёр была закладзена 29 верасня і складалася з трох сясцёр. У іх абавязкі ўваходзіла катэхізацыя дзяцей і моладзі ў Смаргоні, Ашмянах, Жупранах і Варнянах, кіраванне хорам у Смаргоні і Ашмянах, а таксама дапамога кс. пробашчу ў парафіяльнай працы. Сёстры працавалі з энтузіязмам і адданасцю, і Пан Бог бласлаўляў іх паслугу новымі пакліканнямі ў Кангрэгацыю сярод мясцовых верніц.

Чытаць цалкам: Юбілей 30-годдзя дзейнасці сясцёр салезіянак у Беларусі

 

Арцыбіскуп Кандрусевіч да арцыбіскупа Станеўскага: “Бог пасылае цябе да народа, які прайшоў праз агонь, ваду і медныя трубы”

Актуальна - Інтэрв'ю

Абодва арцыбіскупы з’яўляюцца ўраджэнцамі ГродзеншчыныСённяшні нумар прысвечаны новаму кіраўніку Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, аднак у такі момант мы не маглі не паразмаўляць таксама з яго папярэднікам. Неверагодна, але факт: менавіта малады біскуп Кандрусевіч прымаў у Гродзенскую ВДС юнака, які праз 21 год стане яго наступнікам. У сённяшнім інтэрв’ю пра пачаткі, мары, прыярытэты і няўдачы цяпер ужо ганаровага мітрапаліта.
У кіраўніцтве беларускага Касцёла пачынаюцца сапраўды эпахальныя змены. Паволі адыходзіць у цень цэлае пакаленне біскупаў, эстафету пераймаюць маладзейшыя. Хтосьці сказаў, што нельга глядзець у будучыню, не трымаючыся мінулага. Менавіта таму я папрасіў арцыбіскупа Тадэвуша акінуць позіркам пройдзены шлях. Не абышлося таксама без віншаванняў і сяброўскіх парад новаму мітрапаліту.

Чытаць цалкам: Арцыбіскуп Кандрусевіч да арцыбіскупа Станеўскага: “Бог пасылае цябе да народа, які прайшоў праз агонь, ваду і медныя трубы”

 

Радасць і яе крыніцы. Разважанне на восень

Роздум - На шляху да святасці

“А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць”. Ян 17, 13
Восенню, калі дні становяцца карацейшымі, а надвор’е больш халодным, хочацца паразважаць пра радасць. Радасць як штосьці большае, чым добры настрой, штосьці глыбейшае, чым пачуццё весялосці.

Чытаць цалкам: Радасць і яе крыніцы. Разважанне на восень

 

Новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай

Актуальна - З жыцця Касцёла

Юбілейную ўрачыстасць у Бялынічах узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч Агульнабеларуская ўрачыстасць з нагоды 260-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай адбылася ў Бялынічах. 17–18 верасня ў гэтым горадзе на Магілёўшчыне прайшоў адпустовы фэст з удзелам усяго епіскапату як выраз падзякі Богу за 30 гадоў з моманту аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.

Чытаць цалкам: Новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (18)

Актуальна - Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   У кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе знаходзіцца дом навіцыяту Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці а. Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі хабіт бр. Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі. Змена адзення са свецкага на манаскае на распачацце перыяду навіцыяту з’яўляецца бачным сімвалам унутранай перамены і гатоўнасці цалкам прысвяціць сябе Богу ды паглыбіць адзінства з манаскай сям’ёй. Сабраты з Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі просяць падтрымаць бр. Аляксандра малітвай, каб ён вытрываў на абраным шляху служэння Богу, Касцёлу і людзям у сям’і Кармэля.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (18)

 

Паўсюдны Касцёл (23)

Актуальна - Варта ведаць


   † Венгрыя. З нагоды Эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце адбылася сустрэча іерархаў каталіцкіх супольнасцей візантыйскага абраду ў Еўропе. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 20-ці Цэркваў “sui iuris”. Спецыяльны госць на сустрэчы – Юсеф Абсі, Патрыярх Мельхіцкай Царквы ў Сірыі. Прадстаўнікі ўсходніх Цэркваў прынеслі сведчанні сучасных пакутнікаў на Міжнародны эўхарыстычны кангрэс.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (23)

 

Рыхтуемся да зімы з клопатам пра сябе і навакольнае асяроддзе

Роздум - Экалагічная цнота

nasienia    Вы калі-небудзь аналізавалі тое, як вам традыцыйна прапануюць перакопваць агарод, засольваць агародніну і варыць варэнне? А што наконт апраўданасці ўборкі лістоты і скошвання ўсёй травы? Вы таксама прытрымліваецеся неапраўданых укладанняў уласных сіл? Як можна паменшыць ўласныя выдаткі і павялічыць карысць для сябе і ўсяго жывога навокал, вучыцеся пры дапамозе правераных на практыцы метадаў.

Чытаць цалкам: Рыхтуемся да зімы з клопатам пра сябе і навакольнае асяроддзе

 

Што рабіць, калі моладзь не хоча хадзіць у касцёл?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг
Часцей за ўсё цяжкасці рэлігійнага выхавання датычаць моладзі ва ўзросце 13–18 гадоў. Тады бацькі часцей за ўсё могуць пачуць, што іх дзіця не пойдзе ў касцёл або на споведзь, што яму не патрэбна катэхеза да канфірмацыі. Бунтар апраўдваецца тым, што яму проста не хочацца. Што тады адбываецца з маладым чалавекам?

Чытаць цалкам: Што рабіць, калі моладзь не хоча хадзіць у касцёл?

 

С. Мар’яна Алешчык: “Катэхеза – гэта недастатковы мінімум. Трываць у сужэнстве вучацца ў супольнасці”

Актуальна - Інтэрв'ю

Сёстры назарэтанкі са сваімі падапечнымі падчас сямейных рэкалекцый

Ужо амаль паўгода Каталіцкі Касцёл перажывае Год сям’і. Цяпер рыхтуюцца новыя прапановы і інструменты для гэтага душпастырства. Разам з крытыкай сучасных хвароб сям’і адказныя ствараюць альтэрнатыву і пазітыўныя ініцыятывы.
Сёння размаўляю з прадстаўніцай беларускага сямейнага руху сястрой Мар’янай Алешчык. Назарэтанка займаецца працай з сем’ямі ўжо больш за 10 гадоў. Размаўляем пра прычыны праблем, шляхі іх вырашэння і прапанову беларускага Касцёла.

Чытаць цалкам: С. Мар’яна Алешчык: “Катэхеза – гэта недастатковы мінімум. Трываць у сужэнстве вучацца ў супольнасці”

 

Крыж як доказ любові

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

jezus krzyz14 верасня адзначаецца
Свята Узвышэння Святога Крыжа.
Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут?

Чытаць цалкам: Крыж як доказ любові

 

Старонка 21 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  198

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.