ГРОДНА
Субота,
05 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Расце колькасць разводаў
Роздум - На шляху да святасці

Памяншаецца колькасць зарэгістраваных шлюбаў: у студзені 2011 г. новых шлюбаў было зарэгістравана на 17% больш, чым у студзені гэтага года. На тысячу жыхароў на пачатак гэтага года прыпадала 4,4 шлюбы, а ў студзені мінулага года гэты паказчык быў 5,2.
Дадзеную сітуацыю мы папрасілі пракаментаваць псіхолага Каталіцкай сямейнай кансультацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Ёду: †
Неразумны флюгер
Адпачынак - Дзіцячы куточак

Маленькая божая кароўка ўважліва слухала скаргі флюгера, гледзячы на яго вочкамі-пацеркамі. Ёй да слёз было шкада яго. Яна толькі ўчора прыляцела ў гэтую мясцовасць і яшчэ не паспела ні з кім пазнаёміцца, акрамя флюгера, які працягваў жаліцца:
– А калі яшчэ гром і маланка пачынаюцца!.. Вы сабе не ўяўляеце, які гэта жах. Мяне падкідае і збівае з напрамку. Не, я больш так не магу, я не перажыву гэтага. Усе круцяць мною, як жадаюць, як каму ўздумаецца. І нікога ніколі не цікавіць, чаго жадаю я сам. †
14 сімвалічных стацый
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Першыя хрысціяне групамі ці паасобна пілігрымавалі ў Святую Зямлю, разважаючы мукі Збаўцы на тых месцах, дзе Яго катавалі і забілі. З IV ст. ва ўсім хрысціянскім свеце ставяць крыжы пры дарогах, каля рэк і ў мясцовасцях, куды вернікі накіроўваліся, каб разважаць муку Пана.
У перыяд крыжовых паходаў (XI-XIII стст.) крыжакі будавалі капліцы, у якіх прадстаўлялі найважнейшыя падзеі з мукі Пана Езуса. Так узнік Крыжовы шлях, які ў наступных стагоддзях (XIV-XVII) яшчэ больш пашыраўся і распаўсюджваўся ў розных краінах.
Пашырэнню Крыжовага шляху і яго распаўсюджванню спрыялі перш за ўсё манаскія ордэны, у асноўным францішкане. Стацый Крыжовага шляху часта было вельмі шмат. Так, разважанне Крыжа і Гробу Езуса ў першых стагоддзях пазней у некаторых раёнах павялічылася да некалькіх дзясяткаў, а нават некалькіх соцень стацый. У 1731 годзе Клеменс XII абмежаваў Крыжовы шлях да 14 стацый. †
15 гадоў
Актуальна - З жыцця Касцёла

Каб гэтая газета была Словам, якое робіць Жыццё прыгажэйшым
Актуальна - З жыцця Касцёла

Такая нагода, як 15-годдзе “Слова Жыцця” павінна ўспрымацца як падзяка за ўсё дабро, якое стала магчымым дзякуючы ўзнікненню каталіцкай газеты.
Дазвольце мне, дарагая Рэдакцыя і шаноўныя Чытачы, коратка ўзгадаць яе пачатак. Першы нумар “Слова Жыцця” выйшаў на пачатку сакавіка 1997 года, і ад гэтага нумара адлічваецца час існавання газеты. Але, хіба, яна “пачалася” на некалькі гадоў раней, ... у Рыме. Восенню 1994 года ў пасяджэннях Сіноду Біскупаў прымаў удзел наш гродзенскі Ксёндз Біскуп Аляксандр. Гэта тады падчас сустрэчы (я вывучаў там сродкі масавай інфармацыі) Ксёндз Біскуп уразіў мяне прапановай: “Прыедзь у Гродна і дапамажы нам заснаваць каталіцкую газету”. †
Чытаць цалкам: Каб гэтая газета была Словам, якое робіць Жыццё прыгажэйшым
Не страціць духа свайго паклікання
Актуальна - З жыцця Касцёла

Юбілей, які цяпер перажывае наша дыяцэзіяльная газета “Слова Жыцця”, заахвочвае ўсіх нас да падзякі Пану Богу за магчымасць працягваць справу, якая 15 гадоў таму дзякуючы ініцыятыве кс. б-па Аляксандра Кашкевіча і актыўнаму ўдзелу кс. прэлата Яраслава Грынашкевіча ўпершыню ў гісторыі каталіцкай прэсы Гродзенскай дыяцэзіі ўбачыла свет.
Напэўна, нельга забываць пра ўсіх тых, хто самым розным чынам на працягу многіх гадоў стараўся сваім укладам узбагаціць такую важную справу. Гэта, перш за ўсё, калектыў рэдактараў, перакладчыкаў, журналістаў і многіх іншых людзей добрай волі, якія супрацоўнічалі з нашай газетай, узбагачаючы яе артыкуламі і навінамі з жыцця Касцёла, асобных парафій і свету.
Касцёл на працягу стагоддзяў стараецца па-рознаму выконваць місію Хрыста ў абвяшчэнні Добрай Навіны “Ідзіце і навучайце...”.†
Прызнанне і ўдзячнасць належаць усім
Актуальна - Пастырскае Слова

Ужо на працягу 15-ці гадоў “Слова Жыцця” госціць у тысячах каталіцкіх сямей, як у нашай дыяцэзіі, так і за яе межамі, прадастаўляючы дакладную і аб’ектыўную інфармацыю аб жыцці паўсюднага і мясцовага Касцёла, звяртаючы ўвагу на актуальныя праблемы сучаснага свету, фармуючы сэрцы і розумы Чытачоў у духу веры, а таксама паслядоўна падаючы хрысціянскія каштоўнасці як незаменныя для ўсяго грамадства. Трэба з радасцю адзначыць, што акрамя рэалізацыі гэтай асноўнай для кожнага каталіцкага СМІ місіі, “Слова Жыцця” становіцца таксама каштоўным сродкам абмену думкамі паміж Чытачамі, даючы магчымасць выказацца на непакоячыя пытанні, узмацняючы такім чынам міжчалавечыя сувязі і далучаючыся да пабудовы супольнасці, якая жыва цікавіцца справамі Касцёла ў нашай дыяцэзіі. †
Газета стала вядомай
Актуальна - Пастырскае Слова

За мінулых паўтара дзесяцігоддзя выдаваемая над Нёманам газета стала вядомай, любімай і папулярнай. У ёй можна знайсці інфармацыю аб жыцці мясцовага і ўсеагульнага Касцёла, разважанні Божага слова, тэматычныя артыкулы, евангелізацыйныя і катэхетычныя матэрыялы, гумар і г.д. Яна патрэбна як моладзі, так і старэйшым людзям.
Гэта вельмі важна перад абліччам выклікаў сучаснага свету, найважнейшымі з якіх з’яўляюцца секулярызм і матэрыялізм, рэлігійная бязграматнасць, адыход ад маральных норм і духу Евангелля. Чалавек часта жыве так, быццам бы Бог увогуле не існуе. Такім чынам ён імкнецца да абсалютнай свабоды, якая на самай справе замест таго, каб быць свабодай Божых дзяцей, становіцца свабодай ад Бога. Гэта вельмі вялікая небяспека, таму што без Бога жыццё чалавека губляе свой сэнс. †
Усе мы можам фармаваць сябе
Роздум - На шляху да святасці

Час Вялікага посту: як перажываць яго правільна?
Роздум - На шляху да святасці


– У гэты час чалавек у першую чаргу засяроджвае ўвагу на тым, каб паглыбіцца ў сваё “я”. На гэтыя ўнутраныя развагі ёсць сорак дзён. Лічба 40 сімвалічная: яна абазначае ачышчэнне. Гэта час, калі чалавек мусіць знайсці сваё “я” ў самім Богу, у таямніцы Пана Бога. Асаблівая таямніца Вялікага посту – гэта містэрыя Уваскрашэння Хрыста. Таму мы паглыбляемся ў сябе, каб знайсці сваё “я” ў адносінах да Бога, да сябе і да бліжняга чалавека. Нельга знайсці Бога, калі, напрыклад, мы не ядзім мяса. Самі па сабе нейкія велікапосныя пакуты не могуць паспрыяць таму, што ў гэтым мы знойдзем Бога. У Вялікі пост я як ксёндз задаю сабе пытанне: што я раблю правільна, чаго не раблю і што павінен рабіць? Як ксёндз, як той, каго паклікаў Бог, я пытаю сябе, што асаблівага я павінен знайсці, на што раней не звяртаў увагі? Я заўсёды кажу бацькам: “Ты як бацька, Ты як маці, што Вы робіце ў адносінах да сваіх дзяцей? І што павінны рабіць?” †
Чытаць цалкам: Час Вялікага посту: як перажываць яго правільна?
Куды вядзе чорны кот?
Роздум - На шляху да святасці

Благодаря реколлекциям я ощутила любовь Бога
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

С приходом нашего настоятеля, ксендза Александра Севастьяновича, силами всех людей, и не только нашего поселка, но и всего мира, костел потихоньку восстанавливается. За это мы в своей ежедневной молитве благодарны всем людям. Вместе с восстановлением костела восстанавливаются и наши сердца, то есть, в них освобождается место для Иисуса. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 241 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 180 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.