ГРОДНА
Серада,
07 мая 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (15)
Актуальна - Прэса

Напрыканцы мая 8 беларускіх святароў-байкераў здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Свой шлях і малітву ксяндзы ахвяравалі ў інтэнцыі адбудовы касцёла, які быў пашкоджаны ў выніку пажару 11 мая. У Доме пілігрыма, дзе цяпер моляцца вернікі Будслава, святары канцэлебравалі св. Эўхарыстыю.
Пілігрымы-байкеры сустрэліся з пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам, каб выказаць яму словы падтрымкі і сваю гатоўнасць дапамагчы. Святары таксама прывезлі ахвяраванні, якія сабралі ў сваіх парафіях 23 мая – у дзень, калі ва ўсіх касцёлах і парафіяльных супольнасцях Беларусі збіраліся ахвяраванні на адбудову будслаўскага касцёла. †
А. Андрэй Агель SP: “Будслаў нас аб’ядноўвае”
Актуальна - Інтэрв'ю

Так склалася, што сведкамі пажару ў Будславе стала група піярскай моладзі са Шчучына. Якраз у гэты дзень выпускнікі прыбылі ў санктуарый памаліцца аб бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях.
Чытаць цалкам: А. Андрэй Агель SP: “Будслаў нас аб’ядноўвае”
Пажар у Будславе: галоўнае пра здарэнне ў санктуарыі
Актуальна - З жыцця Касцёла

Раніцай 11 мая ўся краіна “ахнула” ад навіны пра пажар у адной з галоўных святынь Беларусі – санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Патушыць агонь не ўдавалася на працягу некалькіх гадзін, і ў выніку базіліка панесла вялікія страты. †
Чытаць цалкам: Пажар у Будславе: галоўнае пра здарэнне ў санктуарыі
Таямнічы Бог
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Трыадзіны Бог з’яўляецца цудоўным і найдасканалейшым узорам стварэння і будавання міжасабовых адносін паміж людзьмі.
Аднак бясспрэчная ісціна заключаецца ў тым, што Бог заўсёды быў, ёсць і будзе АДЗІНЫ. Дык як па-людску зразумець гэтую догму, у якой удзельнічаем? †
30-ая гадавіна прыняцця біскупскай сакры пастыра дыяцэзіі
Актуальна - З жыцця Касцёла

У гэты дзень вернікі маглі не толькі маліцца за свайго пастыра, але і асабіста выказаць яму віншаванні.
Чытаць цалкам: 30-ая гадавіна прыняцця біскупскай сакры пастыра дыяцэзіі
Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (4)
Роздум - На службе Богу

Брат баніфратр Эмануэль Юран пра дарогу з медустановы ў кляштар.
Чытаць цалкам: Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (4)
Паўсюдны Касцёл (17)
Актуальна - Варта ведаць

♰ Латвія. Латвійскі Касцёл узмацняе абарону непаўналетніх. У Рызе быў арганізаваны спецыяльны сімпозіум для духавенства, кансэкраваных асоб і людзей, што ўдзельнічаюць у душпастырстве, які быў прысвечаны злоўжыванням у Касцёле. Мерапрыемства адбылося ў аддаленым рэжыме з-за эпідэмічных абмежаванняў і было падрыхтавана Рыжскім інстытутам рэлігійных навук (RARZI). Сустрэча не абмежавалася прэзентацыяй ватыканскіх дакументаў, а ўтрымлівала шмат элементаў, звязаных з практыкай прадухілення злоўжыванняў. Сустнасць заключалася асаблівым чынам у прыцягненні ўвагі да лёсу ахвяр такіх злачынстваў, як педафілія, што часта адыходзіць на другі план у запале прававой і палітычнай барацьбы. †
Рэальныя дзеянні з клопатам пра супольны дом
Роздум - Экалагічная цнота

Дзейнасць чалавека на Зямлі прывяла да скарачэння і знікнення многіх прадстаўнікоў відаў флоры і фауны. Як мы можам пачаць змяняць свет навокал, каб выправіць памылкі, кампенсаваць страты добрымі справамі для аднаўлення натуральнай прыроды? Кожны ў сілах зрабіць шмат карыснага для павелічэння біяразнастайнасці на Зямлі і аднаўлення балансу. †
Што рабіць, калі дзіця не хоча размаўляць з бацькамі?
Роздум - Дапамагчы добрай радай
Чытаць цалкам: Што рабіць, калі дзіця не хоча размаўляць з бацькамі?
Што Бог кажа праз цуды?
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Чаго ад нас хоча Бог?
Роздум - На шляху да святасці

“Мы ведаем таксама, што ўсё служыць на карысць тым, хто любіць Бога і хто пакліканы па Яго пастанове”. Рым 8, 28
Пан Езус аддаў сваё цела і праліў сваю кроў за нас. А што мы можам даць Яму ўзамен? Чаго Бог чакае ад нас? “Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі” (Прып 23, 26). Гэтым адным сказам Творца акрэслівае свае чаканні адносна чалавека, увесь сэнс яго існавання і паклікання. Бог Айцец патрабуе чыстага, вернага, бездакорнага сэрца, якое выпраменьвае любоў, падобна сонцу ці золату. †
З каталіцкіх СМІ Беларусі (14)
Актуальна - Прэса

У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў польскай в. Стаднікі (каля Кракава) дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Дам’ян Мускус OFM удзяліў святарскае і дыяканскія пасвячэнні тром беларусам з манаскай супольнасці сэрцанаў.
Сакрамант пасвячэння ў ступені дыяканату прынялі Валерый Пупкевіч і Уладзіслаў Чуйко, прэзбітэрскае пасвячэнне – дыякан Генадзь Лаўніковіч.
Супольнасць ксяндзоў сэрцанаў з’яўляецца місійнай, а яе члены пакліканы “быць прарокамі Любові і слугамі паядняння людзей і свету ў Хрысце”, таму новапрэзбітэр Генадзь Лаўніковіч SCJ атрымаў асаблівую адзнаку – місійны крыж, які будзе насіць на місіях альбо праводзячы рэкалекцыі.
Хутка святар і дыяканы распачнуць сваё служэнне ў Беларусі. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 26 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 238 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.