ГРОДНА
Серада,
07 мая 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Тройчы цудоўна!
Актуальна - З жыцця Касцёла

Патрабуем Святога Духа
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Гэты момант лічыцца пачаткам Касцёла, днём яго нараджэння. Гэта быў хрост Касцёла, які нарадзіўся, каб абвяшчаць усім Евангелле. †
Касцёл у Казловічах: да 100-годдзя вяртання святыні
Гісторыя - Парафіі і святыні

З канца XVIII стагоддзя ў Казловічах існавала невялікая драўляная грэка-каталіцкая царква. З інвентара апісання парафіян казловіцкай царквы за 1824 год вынікае, што да яе належалі 341 вернік з вёсак Табала і Сколабава і невялікая частка са шляхецкіх ваколіц Эйсманты, Аленічы і Казловічы. У захаваных метрыкальных кнігах можна знайсці запісы аб ваколічнай шляхце: Быльчынскіх, Чарняўскіх, Давідовічах, Эйсмантах, Гарбачэўскіх, Камінскіх, Кучынскіх, Мінючыцах, Станкевічах, Струпінскіх, Талочках і інш. Адсюль вынікае, што парафіяне дзяліліся на простых прыгонных сялян і мясцовую шляхту, частка якой яшчэ заставалася ўніяцкай, а часам была рымска-каталіцкай, але працягвала наведваць уніяцкую святыню. †
Чытаць цалкам: Касцёл у Казловічах: да 100-годдзя вяртання святыні
Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)
Роздум - На службе Богу

Ад паштальёна да святара.
Кожны яго зварот да цябе гучыць, як загад, і, гледзячы на парафіянак, якія несвядома выцягваюцца ў струнку побач са сваім пробашчам, напрошваецца выснова, што з яго атрымаўся б неблагі камандзір. Аднак ад лёсу начальніка будучы святар уцёк свядома. Лічыў, што важная прафесія і важная пасада будуць замінаць адданаму прыслужванню ў роднай парафіі. †
Чытаць цалкам: Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка: “Не трэба асабліва перажываць за будаўніцтва, важна ўбачыць жніво”
Актуальна - Інтэрв'ю

– У 90-ыя гады, калі Савецкі Саюз разваліўся, я і мае бацькі ўжо былі веруючымі людзьмі і належалі да Евангельскай Царквы. На той момант мне было 20 гадоў. Мы заўважылі, што людзі сталі цягнуцца да Бога, таму пачалі прапаведаваць, дзяліцца Евангеллем.
Стала прыходзіць шмат людзей. Спачатку мы арандавалі кінатэатры, дамы культуры. А ў 1992 годзе зарэгістравалі ў Мінгарвыканкаме нашу царкву. Веруючыя людзі памятаюць тыя часы – тады ўтваралася шмат цэркваў. †
Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB
Актуальна - З жыцця Касцёла

Чытаць цалкам: Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB
Паўсюдны Касцёл (16)
Актуальна - Варта ведаць
Роля Марыі ў жыцці хрысціяніна
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Возьмем Бога на канікулы!
Актуальна - З жыцця Касцёла

З каталіцкіх СМІ Беларусі (13)
Актуальна - Прэса

Касцёла ў Беларусі
У Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца, побач з касцёлам св. Міхала Арханёла яму быў адкрыты помнік. Аўтарам бюста з’яўляецца скульптар Валяр’ян Янушкевіч, чые працы можна ўбачыць у многіх беларускіх касцёлах.
Праект па ўшанаванні памяці славутага беларускага мастака, чый 150-гадовы юбілей адзначаўся летась, быў фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.
Адным з найбольш вядомых твораў Фердынанда Рушчыца з’яўляецца палатно “Нядзеля. Ля касцёла”, што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На карціне адлюстравана нядзельнае набажэнства ў старым драўляным касцёле ў Багданаве, які згарэў у гады ІІ Сусветнай вайны. †
Дарога выратавання, спакою і збаўлення
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Чытаць цалкам: Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?
Наступныя артыкулы...
Старонка 27 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 238 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.