ГРОДНА
Серада,
07 мая 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Калі трэба жаніцца, ці Сталасць да сужэнства
Роздум - Дапамагчы добрай радай
Ці існуе Божы план для кожнага чалавека?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Варта быць добрым ужо цяпер!
Роздум - На шляху да святасці

Шлях збаўлення – шлях пастаянна ўзнаўляемай вернасці дабру. Гэта адзіны спосаб прыняць дар уваскрасення ў сваім жыцці. Варта адзначыць, што збаўленне адбываецца на гэтым шляху, таму яно няспыннае, а самым важным элементам з’яўляецца вернасць. Вернасць дабру. Гаворка не пра нейкі аднаразовы акт прыняцця збаўлення. Але пра нешта большае – пра паслядоўнасць, рашучасць і трыванне ў добрым, пра злучэнне свайго жыцця з жыццём Езуса. Толькі з Ім дабро можа поўнасцю раскрыць усю сваю моц. †
За ўтварэнне смецця адказвае канчатковы спажывец
Роздум - Экалагічная цнота

Швецыя – першая краіна, якая пазбавілася ад лішку смецця, прытрымліваючыся трох простых прынцыпаў: рамантуй, дзяліся, перапрацоўвай. Свядомае стаўленне да рэчаў мінімізуе выдаткі на набыццё, эксплуатацыю і, як вынік, скарачае колькасць смецця на планеце. Усё, што страціла актуальнасць для аднаго чалавека, можа паслужыць для патрэб іншага. А што ж рабіць з рэальным смеццем? †
Чытаць цалкам: За ўтварэнне смецця адказвае канчатковы спажывец
Зразумець моц Уваскрасення
Роздум - На шляху да святасці

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Менавіта гэтымі словамі штогод традыцыйна вітаем хрысціян у час Вялікадня. Аднак што гэтае сведчанне значыць канкрэтна для Цябе і як уплывае на Тваё жыццё? Ці абмяжоўваецца ўваскрасенне выключна гістарычным фактам, які адбыўся 2 000 гадоў таму і перайшоў у нашу культуру як рэлігійны абрад? Ці ўсё ж вера ва ўваскрослага Езуса мае жывую сілу ў Тваім штодзённым існаванні, фарміруючы мысленне і паводзіны? †
Крыж ёсць, але сэнсу смуткаваць няма. Хрыстос паказаў нам радасць!
Актуальна - З жыцця Касцёла
Калі наследаваць, то па максімуму
Касцюміраванае шэсце арганізаваў парафіяльны тэатр імя св. Яна Паўла (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне). Акцёры адлюстроўвалі біблійны эпізод кожнай з 14-ці стацый: былі разважанні, апранутыя ў чорнае і з пафарбаванымі ў чорны вачыма салдаты, крыж і Езус. †
Чытаць цалкам: Крыж ёсць, але сэнсу смуткаваць няма. Хрыстос паказаў нам радасць!
Кошык са свянцонкай. Што павінна ў ім быць
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Знак уваскрослага Хрыста. На харугве змешчаны крыж і надпіс “Алелюя”, які выражае радасць ад перамогі Жыцця над смерцю і пераадолення граху. Сімволіка ягняці мае глыбокія біблійныя карані. У Старым Запавеце гэта ўцёкі яўрэяў з Егіпта, калі ізраільцяне пазначалі дзверы сваіх дамоў кроўю спажытага ягняці (параўн. Зых 11–12), а таксама характарыстыка Слугі Яхвэ ў прарока Ісаі (параўн. Іс 53).
У Новым Запавеце – момант, калі Хрыстос быў названы Баранкам Божым (параўн. Ян 1, 29), пасля чаго ў Вялікую пятніцу Ён збавіў людзей цаной уласнай крыві (параўн. Ян 19). Велікоднае ягня з’яўляецца таксама сімвалам паслухмянасці, нявіннасці і ахвяры. †
Яўгенія Найдовіч: “Мы яшчэ ідзём да культуры фінансавай адказнасці”
Актуальна - Інтэрв'ю

Чытаць цалкам: Яўгенія Найдовіч: “Мы яшчэ ідзём да культуры фінансавай адказнасці”
Сапоцкін
Гісторыя - Парафіі і святыні

У тыя часы большасць насельніцтва Сапоцкіна складалі праваслаўныя, пасля ўніяты, хаця і рымскія католікі сярод жыхароў былі вельмі заўважныя. Асобнай рымска-каталіцкай парафіі ў Сапоцкіне не было вельмі доўга, мястэчка і ваколіцы складалі заходнюю частку парафіі ў Гожы. Але парафіяльны касцёл быў вельмі далёка, ды яшчэ і за Нёманам, таму ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Сапоцкіне існавала алтарыя, магчыма, з невялікай філіяльнай капліцай, аднак ніякіх звестак пра яе месцазнаходжанне няма. †
У абароне жыцця
Роздум - На шляху да святасці

Паўсюдны Касцёл (12)
Актуальна - Варта ведаць
Фрагмент Пастырскага ліста Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў беларусі на Дзень святасці жыцця 2021 года
Актуальна - Пастырскае Слова

Наступныя артыкулы...
Старонка 30 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 239 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.