ГРОДНА
Субота,
10 мая 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Добрая велікодная споведзь
Роздум - На шляху да святасці

– час перамены
і навяртання
Усе набажэнствы Вялікага посту схіляюць нас правесці рэвізію жыцця і стаць у праўдзе перад Богам. Добрая велікодная споведзь як плён роздуму і малітвы адкрывае нашы душы на ласку Святога Духа, што выплывае з таямніцы Уваскрасення Езуса, і на велікодную радасць.
Прызнанне грахоў перад святаром як збаўчае абвінавачванне самога сябе – гэта важны элемент сакраманту пакаяння і паяднання. Споведзь з’яўляецца свайго роду вызнаннем – ушанаваннем Божай святасці і Яго міласэрнасці да грэшнага чалавека. Добрая споведзь прыносіць душы жаданы спакой, які выцякае з усведамлення паяднання з Богам і атрымання жаданага прабачэння. Такі супакой напоўніў сэрца Марыі Магдалены, калі пачула словы Езуса: “Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла” (Лк 7, 47).†
Наблізіцца да Бога праз любоў да бліжняга
Роздум - На шляху да святасці

Аб міласціне на карысць патрабуючых вельмі многа сказана на старонках Святога Пісання. †
Ці можна не захоўваць пост жанчыне пасля нараджэння дзіцяці?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Чытаць цалкам: Ці можна не захоўваць пост жанчыне пасля нараджэння дзіцяці?
З каталіцкіх СМІ Беларусі (11)
Актуальна - Прэса

Касцёла ў Беларусі
Папская энцыкліка “Fratelli Tutti” ўпершыню перакладзена мусульманамі. Пераклад быў падрыхтаваны і выдадзены Выдавецкім домам “Медзіна” разам з навуковым калектывам Міжнароднага мусульманскага форуму пад эгідай Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Федэрацыі.
“Для нас заўсёды было відавочна, што падтрыманне міжрэлігійнага дыялогу – гэта святы абавязак веруючага чалавека”, – адзначыў галоўны рэдактар “Медзіны”, адказны сакратар Міжнароднага мусульманскага форуму Дамір Мухетдзінаў. Ён падкрэслівае, што тэкст энцыклікі “Fratelli tutti” “звернуты не толькі да хрысціян, але і да мусульман, і да ўсіх людзей на планеце”. Цэнтральная тэма энцыклікі – “культура сустрэчы”. †
Раздаўшы сябе без астатку
Актуальна - З жыцця Касцёла
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: “Правілам яго жыцця было Евангелле: белае ёсць белым, а чорнае – чорным”.
З 1989 па 1991 год а. Казімір Жыліс быў маім сакратаром. Ён прапанаваў вазіць мяне паўсюль, дзе трэба, бо і так шмат ездзіў здымаць сюжэты, а я з радасцю пагадзіўся. †
Жонка, маці, манахіня
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Перарываючы маўчанне
Гісторыя - Карані нашай веры

Першае аб’яўленне св. Юзафа адбылося ў невялікім мястэчку ў Правансе. Менавіта там 7 чэрвеня 1660 года св. Апякун Марыі і Езуса з’явіўся перад французскім пастухом. Гаспард Рыкард пасвіў статак на ўзгорку Бесіён. Было горача, і малады чалавек быў надзвычай стомлены і знясілены ад смагі. У нейкі момант ён убачыў мужчыну, які ўказаў на скалу і прамовіў толькі некалькі слоў: “Я Юзаф. Падымі камень і будзеш піць”. †
Паўсюдны Касцёл (11)
Актуальна - Варта ведаць
Пабыць сам-насам з Богам
Роздум - На шляху да святасці

Экакультура гарадскога асяроддзя
Роздум - Экалагічная цнота

Місія – служыць людзям
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Калі пастанова становіцца дарам?
Роздум - На шляху да святасці

Не аднойчы мы настолькі паглынутыя сваімі пастановамі, што забываемся пра некалькі важных момантаў, якія надаюць ім сэнс. Тады замест навяртання трэніруем сваю волю альбо клапоцімся пра фігуру і здароўе, даказваем сабе і іншым, што можам не піць алкаголю, не есці прысмакаў, не паліць, а таксама шмат іншага робім, каб паказаць, на што мы здольныя. Аднак у Вялікім посце гаворка зусім не пра гэта... А пра любоў, навяртанне, нашу маласць, слабасць і барацьбу з эгаізмам. Дзіўна? Я ўжо тлумачу, што маю на ўвазе. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 31 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 236 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.