ГРОДНА
Субота,
10 мая 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Як пазбавіцца ад самабічавання?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

У жыцці скрупулёзных асоб дамінуюць страх і няўпэўненасць: нібы яны горшыя за іншых і няздатныя да чагосьці. Такія ж адчуванні ўзнікаюць і наконт адносін з Богам у духоўным жыцці. Яны не здольны ацэньваць свае паводзіны на практыцы, і хоць могуць дакладна прааналізаваць тэарэтычныя сітуацыі, падобныя да ўласнай, даць добрыя парады іншым, застаюцца бездапаможнымі адносна сябе.†
З каталіцкіх СМІ Беларусі (8)
Актуальна - Прэса

Касцёла ў Беларусі
У капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійная духоўная сустрэча мужчын. Спатканне адбылося ў межах Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.
Між іншым, сустрэча была прысвечана малітве за Беларусь. У атмасферы сапраўднага хрысціянскага братэрства былі ўзнесены шчырыя прашэнні за нашу краіну: аб спыненні грамадска-палітычнга крызісу і пандэміі Covid-19. На завяршэнне спаткання ўдзельнікі разам праспявалі “Магутны Божа” – духоўны гімн Беларусі. †
“Ідзіце і абвяшчайце”, або пра місію каталіцкіх СМІ
Актуальна - З жыцця Касцёла

Чытаць цалкам: “Ідзіце і абвяшчайце”, або пра місію каталіцкіх СМІ
Святы ад болю ў горле
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

30-ая гадавіна смерці руплівых працаўнікоў нівы Пана
Актуальна - З жыцця Касцёла

Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо 30 гадоў з часу смерці ксяндзоў, у сэрцах многіх вернікаў жывуць словы, якімі яны звярталiся з амбоны. Людзі памятаюць iх навуку, прасякнутую Божай мудрасцю і глыбінёй святарскай душы, якой дзялілiся з кожным, каго сустракалi.
Сёння можна смела сцвярджаць, што гэтыя выдатныя святары заклалi падмурак для адраджэння Касцёла ў нашай краіне, у цяжкія гады ганенняў баранілi веру і ўмацоўвалi яе. †
Чытаць цалкам: 30-ая гадавіна смерці руплівых працаўнікоў нівы Пана
Паўсюдны Касцёл (8)
Актуальна - Варта ведаць
Год св. Юзафа ў Касцёле
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Грамнічныя свечкі як сімвал Хрыста
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Кс. Уладзіслаў Сурвіла
З IV стагоддзя на Усходзе свята Ахвяравання Пана ўрачыста адзначалася працэсіяй пад назвай “Сустрэча”, што ўказвала на своеасаблівую сувязь Старога і Новага Запавету. Традыцыя была ўсталявана ў памяць аб сустрэчы немаўляці Езуса Хрыста з прадстаўнікамі Старога Запавету – старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай – у Іерусалімскай святыні. †
Касцёл і інтэрнэт: сур’ёзная магчымасць
Актуальна - З жыцця Касцёла
Гэты тэрмін я прачытаў у адным з дакументаў Папскай рады па справах СМІ. Ватыканскія чыноўнікі падкрэсліваюць важнасць медыяў у пастаянным кантакце з вернікамі і клопаце пра іх духоўны рост. Логіка простая: католік з’яўляецца ў парафіі раз у тыдзень на адну гадзіну. Хрысціянскія медыі ж дазваляюць камунікаваць з вернікамі перманентна – пастаянна. †
Лабна
Гісторыя - Парафіі і святыні

“Касцёлам кіруе Святы Дух, і трэба даверыцца Яму”.
Актуальна - Інтэрв'ю

– Так, я адчуваў магутную малітоўную падтрымку вернікаў Беларусі: не толькі католікаў, але і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў. Гэта быў знак салідарнасці, які мне дапамагаў несці крыж выгнання з надзеяй на вяртанне, што і адбылося ў вігілію Божага Нараджэння. У выніку, я змог святкаваць яго разам са сваімі вернікамі. †
Чытаць цалкам: “Касцёлам кіруе Святы Дух, і трэба даверыцца Яму”.
Як распазнаць момант, калі ўжо варта ісці да споведзі з-за штодзённых грахоў?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Чытаць цалкам: Як распазнаць момант, калі ўжо варта ісці да споведзі з-за штодзённых грахоў?
Наступныя артыкулы...
Старонка 34 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 236 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.