GRODNO
Środa,
27 sierpnia 2025 roku |
artykuły roździału "Słowo Redaktora" >> |
![]() |
Swoje pytania mogą Państwo przesyłać pod
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.comadresem: Grodno 230025, ul. K. Marksa 4. |
Як ствараецца газета?
Historia i współczesność - Jubileusz

Трымаючы ў руках новы нумар, ці задумваўся Ты, які шлях робіць газета, каб трапіць да свайго адрасата?
Запрашаем адправіцца ў вялікае падарожжа працягласцю ў 2 тыдні. Менавіта з такой перыядычнасцю выходзіць “Слова Жыцця”, столькі часу затрачваецца на выпуск аднаго нумара газеты.
Жыццё новага нумара распачынаецца на наступны дзень пасля таго, як папярэдні трапіў да чытача. Супрацоўнікі рэдакцыі збіраюцца на планёрку, дзе абмяркоўваюць тэмы, што будуць асвятляцца ў нумары, і якім чынам яны могуць выглядаць на газетнай паласе. Завочна да рэдкалегіі падключаюцца пазаштатныя аўтары.
Таксама на планёрцы выбіраюцца лісты чытачоў для публікацыі. Рэдакцыя вельмі задаволена, што на яе адрас пішуць нераўнадушныя людзі. Усхваляваныя радкі чытачоў саграваюць душу. Спярша – супрацоўнікам, затым – іншым чытачам. Рэдакцыя зацікаўлена, каб кожны дасланы ліст быў надрукаваны ў газеце. Акрамя таго, заўсёды рада чуць удзячныя галасы вернікаў з розных куткоў дыяцэзіі, якія спяшаюцца павіншаваць духавенства з надыходзячымі святамі.
Калі становіцца вядома прыкладная праграма нумара, творчыя супрацоўнікі рэдакцыі прымаюцца за працу над тэкстамі. †
Віншавальныя словы для "Слова"
Odpoczynek ze Słowem - Z głębi serca

Кім былі пастушкі з Фацімы?
Historia i współczesność - Jubileusz

13 чэрвеня 1917 года Найсвяцейшая Маці даручыла Луцыі заданне, для якога “на пэўны час” яна павінна была застацца на зямлі: “Езус прагне, каб Мяне больш ведалі і любілі. Я хацела б устанавіць на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”. На працягу ўсяго жыцця Луцыя старалася даследаваць праўду аб Маці Божай. Арганізоўвала мноства разнастайных ініцыятыў, каб людзі лепш пазналі Марыю і мацней Яе палюбілі. Кс. Юрый Марціновіч †
Малітва з пэндзлем у руцэ
Rozważania - Rozważania

душу ў старыя рэчы
Першая стацыя пасля доўгіх аднаўленчых прац ужо набыла глянец і заняла сваё месца ў святыні. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя 2-ой і 3-яй стацый. Астатнія чакаюць сваёй чаргі. “Хочацца нанова вярнуць ім жыццё”, – гаворыць манахіня.
Сястра не ўтойвае, што на аднаўленне адной стацыі патрэбна вельмі шмат часу, бо неабходна прайсці ўсе этапы па чарзе. “Спачатку належыць старанна ачысціць драўніну ад старой фарбы машынкай і адшліфаваць усе няроўнасці. Затым ачышчанае дрэва трэба пакрыць шпаклёўкай. Чарговы этап – зачыстка наждачнай паперай. У працэсе штосьці папраўляю, выразаю дробныя элементы. Затым наношу грунт. А на канец застаецца фарбаванне. Калі займацца толькі гэтым з раніцы да вечара, патрэбна каля 3-ох тыдняў. Я ж магу прызначыць на дадзеную справу каля 3-ох гадзін у дзень. Калі б мела час, то дні і ночы прысвячала б разьбе. Яна мяне вельмі “зацягвае”: увогуле не звяртаю ўвагі на гадзіны”, – прызнаецца манахіня. †
Слова для Жыцця (135)
Aktualności - Słowo dla Życia

Вялікі пост – гэта шлях да Хрыста. Перыяд пакаяння, а таксама аскетызму, які павінен дапамагачы ўваскрэснуць з Езусам, аднавіць тоеснасць, атрыманую з хростам, а значыць нанова адрадзіцца “з вышыні”, з любові Бога. Гэта таксама сакраментальны знак нашага пілігрымавання ад нявольніцтва, якое заўсёды павінна аднаўляцца, да свабоды. Вось чаму Вялікі пост па сваёй прыродзе з’яўляецца часам надзеі, шляхам навяртання.
Канешне, пост патрабуе высілкаў – і гэта слушна, таму што любоў патрабуе высілкаў. Але дадзены шлях поўны надзеі, і нават больш за тое. Я б сказаў, што велікапосны зыход – дарога, на якой фарміруецца надзея. Цяжкасці пераходу праз пустыню – выпрабаванні, спакусы, ілюзіі, міражы – усё гэта патрэбна, каб каваць моцную, грунтоўную надзею па прыкладзе Панны Марыі, якая сярод цемры мукі і смерці свайго Сына працягвала верыць і спадзявацца на Ягонае ўваскрасенне, на перамогу Божай любові.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.03.2017 †
Хіба гэта не цуд!
Kontakt zwrotny - Listy Czytelników

На першы погляд здавалася, што Пан Езус прыняў мае грахі, адчувалася лёгкасць. Тэарэтычна я разумела, што з’яўляюся Божай дачкой, жыву ў створаным Ім свеце... Але так хацелася адчуць сэрцам паўнату любові Усемагутнага! Я ўсведамляла, што гэта не так проста, але ўсё ж прагнула. І імкнулася да гэтага з дня ў дзень. Шмат малілася, слухала пропаведзі, чытала Пісанне, разважала над ім, цікавілася сведчаннямі і жыццём святых, пасцілася за грахі, а потым – і ў іншых намерах. З любоўю прымала ўсё тое, што Бог дапускаў. У тым ліку і церні, цяжкасці, за якія дзякавала і са слязьмі прасіла аб дапамозе. Усемагутны даваў спакой... Увасабляючы ў жыццё Божыя планы, намеры, даверыўшыся Яму цалкам, разумееш, што Бог цябе ніколі не пакіне. †
Варта ведаць (92)
Aktualności - Warto wiedzieć
З каталіцкага друку (136)
Aktualności - Prasa

пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы
Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.†
У “Радыё Марыя” з’явіўся android-дадатак
Wczoraj. Dziś. Jutro. - Informacja aktualna

Мабільны дадатак змяшчае кантакты рэдакцыі, гісторыю ўзнікнення радыё, праграму эфіру на кожны дзень і тэкставую версію навін.
Будзе карысны людзям незалежна ад веравызнання, тым, хто знаходзіцца ў духоўным пошуку, а таксама цікавіцца каталіцкай духоўнасцю.
“Rybyproject” запускае фармацыйны праект
Wczoraj. Dziś. Jutro. - Informacja aktualna

У перспектыве арганізатары сустрэчы разглядаюць стварэнне платформы хрысціянскіх музыкантаў у Беларусі. †
Гродзенская парафія арганізуе пілігрымку ў Фаціму
Wczoraj. Dziś. Jutro. - Informacja aktualna

Санктуарыі
Лурд (Францыя), Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), Фаціма (Партугалія)
Гарады Еўропы
Парыж, Страсбург (Францыя), Барселона (Іспанія), Лісабон (Партугалія)
Час пілігрымкі
25 чэрвеня – 9 ліпеня †
Курсы-рэкалекцыі
Wczoraj. Dziś. Jutro. - Informacja aktualna

У праграме прадугледжаны цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць пашырыць свае веды адносна пытанняў веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве. Кожны зможа задаць пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да...”. Падчас разважання над Божым словам вернікі паглыбяць малітоўнае жыццё. Галоўнай падзеяй дня будзе Эўхарыстыя. †
Як успрымаць тых, хто чакае міласціны?
Rozważania - Rozważania

Сустракаючы перад касцёлам ці побач з супермаркетам убогую маці з дзіцём, калеку ці бяздомнага, мы часта ахвяруем ім грошы, паколькі як хрысціяне павінны практыкаваць міласэрнасць да бліжняга ў патрэбе, асабліва ў перыяд Вялікага посту. Аднак чуем таксама, што даванне грошай на вуліцы – гэта не рашэнне. Больш таго, яно нават можа паглыбіць праблему, таму што многія жабракі з’яўляюцца звычайнымі падманшчыкамі, якія хочуць выцягнуць з людзей грошы на алкаголь. †
Чаму так важна здзяйсняць добрыя ўчынкі?
Odpoczynek ze Słowem - Kącik dziecięcy

Першым добрым учынкам з’яўляецца малітва. Яна адкрывае нас на Бога, на размову з Ім. Другі – пост, калі мы дабравольна адмаўляемся ад нейкіх прыемнасцей. І, нарэшце, трэці – міласціна. Гэта жэст любові да бліжняга, які выражаецца праз ахвяру на карысць іншага чалавека. Той, хто любіць, умее дзяліцца тым, што мае, нават калі ў яго нечага зусім мала. Але варта памятаць і пра тое, што міласціна – не толькі матэрыяльны падарунак. Перш за ўсё, гэта падарунак сэрца. Тут вельмі важная праява дабрыні, павагі да чалавека, гатоўнасць удзяліць яму ўвагу і свой час.
У часе Вялікага посту трэба імкнуцца рабіць больш добрых спраў. І, галоўнае, здзяйсняць іх у пакоры сэрца. А каб усвядоміць, наколькі гэта важна, прапануем Тваёй увазе прыпавесць манаха Сямёна Афонскага. †
Nuncjusz Apostolski na Białorusi odwiedzi diecezję grodzieńską
Aktualności - Wywiad

Gabor Pinter
Urodził się 9 marca 1964 roku na Węgrzech. Święcenia kapłańskie przyjął 11 czerwca 1988 roku. Jest prezbiterem diecezji Vac (Węgry). Od 1 lipca 1996 roku znajduje się w służbie dyplomatycznej Stolicy Apostolskiej. Święcenia biskupie przyjął 15 lipca 2016 roku. Zna język węgierski, niemiecki, włoski, angielski, francuski, hiszpański, kreolski, szwecki i rosyjski. †
Więcej: Nuncjusz Apostolski na Białorusi odwiedzi diecezję grodzieńską
Więcej artykułów…
Strona 93 z 240:
Kalendarz liturgiczny
![]() | |
Obchodzimy imieniny: | |
Do końca roku pozostało dni: 127 |
Czekamy na Wasze wsparcie

Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.