|
ГРОДНА
Пятніца,
05 снежня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
“Мядовы месяц” на ўсё жыццё, або Як захаваць каханне на доўгія гады?
Роздум - Экалогія сужэнства
Прапануем Вашай увазе новую рубрыку, прысвечаную тэме экалогіі сужэнства – іншымі словамі, як жыць у згодзе з сабой, мужам/жонкай, дзецьмі і прыродай. Аўтарам з’яўляецца спадарыня Вераніка Рогач – каталічка, шчаслівая жонка і маці траіх дзяцей, псіхолаг і сямейны кансультант. Разам з мужам распрацавала і вядзе курс па навучанні сімптатэрмальнаму метаду распазнавання плоднасці.Чытаць цалкам: “Мядовы месяц” на ўсё жыццё, або Як захаваць каханне на доўгія гады?
Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.Чытаць цалкам: Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
З каталіцкіх СМІ Беларусі (27)
Актуальна - Прэса
Духоўнае вымярэнне чалавека – несмяротная душа, розум і вольная воля – чыніць яго вобразам і падабенствам Бога. Аднак чалавек – гэта яшчэ і цела. Таму яму неабходна заспакойваць і матэрыяльныя патрэбы. Касцёл навучае, што імкненне да дабрабыту з’яўляецца натуральным правам чалавека, а валоданне маёмасцю – неабходнай умовай для яго годнага жыцця.Пытанне прыватнай уласнасці настолькі важнае, што Бог даў нам асобную запаведзь – “не крадзі”. Валоданне дабротамі адпавядае чалавечай натуры і годнасці. Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла бароніць прыватную ўласнасць як штосьці неабходнае для жыцця і аўтаноміі чалавека. Права на валоданне прыватнай уласнасцю – рэчамі, грашыма, нерухомасцю, інтэлектуальнай маёмасцю – вынікае наўпрост з права чалавека на жыццё, з таго, што ён з’яўляецца асобай, разумнай і вольнай.
Пакаянныя практыкі - шлях да зменаў
Актуальна - Слова рэдактара
У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой.Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост і міласціна. Маліт- ва – гэта магчымасць пастаянна быць у Божай прысутнасці. Міласціна – бескарыслівы дар, дадзены іншаму чалавеку. Пост жа з,яўляецца адмовай ад чагосьці дзеля Бога, каб больш Яму падабацца.
Да індульгенцый трэба дарасці. Пра адпусты ў сучасным Касцёле
Актуальна - Інтэрв'ю
Нягледзячы на тое, што за індульгенцыямі цягнецца досыць брыдкі гістарычны хвост, католікі ніколі не адыходзілі ад іх, а наадварот развівалі. Папа Бенедыкт зусім нядаўна ўзгадваў, што адпусты могуць “дзейсна падтрымліваць вернікаў на шляху навяртання”. З экспертам па кананічным праве размаўляем пра простыя і складаныя бакі гэтай практыкі.Чытаць цалкам: Да індульгенцый трэба дарасці. Пра адпусты ў сучасным Касцёле
Маўклівы Юзаф
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Малітва ў інтэнцыі міру ва Украіне
Актуальна - З жыцця Касцёла
Каб абудзіць сумленне адказных за братабойчую вайну.Пра рэалізацыю сябе ў манастве
Актуальна - Інтэрв'ю
“Молімся за манахінь і кансэкраваных жанчын, дзякуючы за іх місію і адвагу, каб яны працягвалі знаходзіць новыя адказы на выклікі нашага часу”, – так гучала малітоўная інтэнцыя папы Францішка на нядаўні люты. Перад 8 сакавіка хочам закрануць тэму развіцця жанчын у Касцёле праз прызму кансэкраваных жанчын.Гнезна. Узор гатычнай архітэктуры на нашых землях
Гісторыя - Парафіі і святыні
Касцёл св. арханёла Міхала ў Гнезне – трэцяя па старажытнасці захаваная каталіцкая святыня ў Беларусі пасля касцёлаў у Ішкалдзі і Уселюбе. †Чытаць цалкам: Гнезна. Узор гатычнай архітэктуры на нашых землях
Паўсюдны Касцёл (34)
Актуальна - Варта ведаць

† Францыя. Каталіцкая манахіня ў Францыі дажыла да 118 гадоў. Мінуўшы гэтую вяху, яна стала другім па ўзросце чалавекам, які цяпер жыве ў свеце, і найстарэйшай жыхаркай Еўропы. Сястра Андрэ (свецкае імя Люсіль) Рандон нарадзілася 11 лютага 1904 года ў Алесе (Францыя) і ў 19 гадоў перайшла з пратэстантызму ў каталіцтва. Яна даглядала малалетніх і пажылых пацыентаў у французскай бальніцы, пасля чаго, дасягнуўшы 40-гадовага ўзросту, склала манаскі зарок, уступіўшы ў Ордэн Дачок Міласэрнасці, заснаваны святым Вінцэнтам дэ Полем у 1944 годзе.
Без развіцця адносін няма патрэбы ў малітве
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Найперш варта сказаць, што для мяне свядомае рэлігійна-малітоўнае жыццё пачалося не з дзяцінства. Навяртанне да Бога і далучэнне да Яго Царквы адбылося нашмат пазней праз асэнсаваны выбар. І, безумоўна, то быў вялікі дар Божы для мяне асабіста.Паводле “закона” – тэрарыст. Паводле запаведзей – Слуга Божы
Роздум - На шляху да святасці
У лютым мінула 70 гадоў з пакутніцкай смерці архімандрыта Андрэя Цікоты. У 2003 годзе быў распачаты працэс яго беатыфікацыі.Чытаць цалкам: Паводле “закона” – тэрарыст. Паводле запаведзей – Слуга Божы
Наступныя артыкулы...
Старонка 10 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





