ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Ты сапраўды хрысціянін?

Роздум - На шляху да святасці

Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Раства і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў?

Чытаць цалкам: Ты сапраўды хрысціянін?

 

Мужчынскі і жаночы погляд на сужэнскую блізкасць

Роздум - Экалогія сужэнства

kochanie1

У мінулым артыкуле я пачала разважаць пра сужэнскую блізкасць і яе ролю ў адносінах мужа і жонкі. Я казала аб тым, што ў сексуальных адносінах ёсць дзве рэальнасці – адзінства і бацькоўства. Часта здараецца так, што сужэнцы ставяць на першае месца задавальненне, якое непазбежна прыводзіць да непаразумення, неда веру і раздзялення. Мы не можам выкінуць з сужэнскай блізкасці бацькоўства, гэта немагчыма. Гэта шлях кантрацэпцыі, які вядзе ў нікуды. Давайце глыбей паглядзім на блізкасць мужчыны і жанчыны.

Чытаць цалкам: Мужчынскі і жаночы погляд на сужэнскую блізкасць

 

Мае італьянскія замалёўкі

Гісторыя - Карані нашай веры

На сваю першую св. Імшу ў Італіі я трапіла сёлета акурат на ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. “Cristo è risorto!”, – зразумела, гэта было першае, што пачула з вуснаў святара. Вокліч ён суправадзіў эмацыянальным жэстам, і пасля ксяндза было ўжо не спыніць. Сапраўды, эмацыянальнасць італьянцаў праяўляецца і ў рэлігійных практыках, таму кожнае чарговае казанне, якое мне даводзіцца пачуць, ператвараецца амаль у спектакль.
    Калі надыходзіць кульмінацыя – прыняцце св. Камуніі, усе прысутныя вымаюць з торбачак антыбактэрыяльны гель і апрацоўваюць рукі. Пасля становяцца ў доўгую чаргу і паступова набліжаюцца да святара. Камунію прымаюць на рукі і пасля кладуць у рот. Такія рэгуляванні былі ўведзены ў час пандэміі каранавіруса і дзейнічаюць дагэтуль. Мне было ўнавінку.

Чытаць цалкам: Мае італьянскія замалёўкі

 

Паўсюдны Касцёл (43)

Актуальна - Варта ведаць


   † Партугалія.  Трэнер зборнай Партугаліі па футболе Фернанду Сантуш прыняў удзел у арганізаванай у Шавішы, на поўначы краіны, сустрэчы з духавенствам, у прыватнасці святарамі і клерыкамі, якія займаюцца спортам. Мерапрыемства праходзіла ў сувязі з падрыхтоўкай да ліпеньскага футбольнага турніру партугальскага духавенства, г. зв. Clericus Cup у Шавішы. Падчас мерапрыемства знакаміты трэнер падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы не толькі сваімі ведамі пра футбол, але і вопытам веры. Згадаў таксама сваё навяртанне і ўдзел у дзейнасці каталіцкіх супольнасцей.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (43)

 

Як добра адпачыць у водпуску?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

wakacje

Можна аднаўляць сілы па-рознаму, але варта памятаць, што адпачываць павінна і сфера цела, і сфера духу.
    Летнія месяцы дазваляюць большасці з нас усё часцей думаць пра водпуск, а таксама выкарыстоўваць час адпачынку. Некаторыя могуць здзівіцца таму, што не ўсе ўмеюць адпачываць. Існуе вялікая група людзей, для якіх адпачынку можа і не быць, якія лічаць сябе працаголікамі, а гэта, на жаль, ужо залежнасць. Аднак варта памятаць, што паўнавартасны адпачынак павінен прысутнічаць у нашым жыцці.

Чытаць цалкам: Як добра адпачыць у водпуску?

 

Музыколаг і даследчыца касцёльных спеваў: “Мы можам ганарыцца, што маем свой Імшал”

Актуальна - Інтэрв'ю

Кожная нацыянальная мова, уведзеная ў літургію, стварыла прыгожыя спевы. У тым ліку і беларуская
Кожная нацыянальная мова, уведзеная ў літургію, стварыла прыгожыя спевы. У тым ліку і беларуская

Сёлета Рымскі Імшал для дыяцэзій Беларусі дасягнуў паўналецця. Роўна 18 гадоў таму ён быў зацверджаны Апостальскай Сталіцай. Прыгадваючы гэтую дату, мы паразмаўлялі з Ірынай Хахульскай, доктарам музыкалогіі і даследчыцай спеваў у беларускім Імшале, аб усім нам вядомых літургічных спевах і мелодыях. Гутарым пра прычыны адрознення нашых спеваў ад лацінскага арыгінала, пра тое, як Імшал аб’яднаў католікаў і чаму мы ўсё радзей чуем спяваныя Імшы ў касцёлах.

Чытаць цалкам: Музыколаг і даследчыца касцёльных спеваў: “Мы можам ганарыцца, што маем свой Імшал”

 

Парафіяда дзяцей і моладзі

Актуальна - З жыцця Касцёла

 
27–28 чэрвеня адбылася ХІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая сёлета праходзіла пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне пад дэвізам „Супакой і Дабро”.
27–28 чэрвеня адбылася ХІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая сёлета праходзіла пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне пад дэвізам „Супакой і Дабро”.

Cустрэча, якая складалася з трыяды “святыня – тэатр – спорт”, сабрала дзяцей і моладзь з 25-і парафій Гродзенскай дыяцэзіі і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія). У двухдзённай сустрэчы ўдзельнічалa ў цэлым 217 чалавек. Пасля спаборніцтваў і конкурсаў у розных дысцыплінах творчага, спартыўнага і інтэлектуальнага характару пераможцамі сёлетняй Парафіяды сталі парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (дэканат Ваўкавыск) у намінацыях „святыня” і „тэатр” ды парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) у намінацыі „спорт”.

Чытаць цалкам: Парафіяда дзяцей і моладзі

 

Удзячнасць збліжае нас з Богам і чалавекам

Актуальна - З жыцця Касцёла

 
Воты каля абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях
Воты каля абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях

Часта ў каталіцкіх святынях – між іншым, каля абразоў ці фігур – вісяць металічныя вырабы ў форме сэрца, рукі ці нагі. Побач з імі могуць знаходзіцца ружанцы ці ўпрыгожанні тыпу караляў. Гэта воты. Да іх ахвяравання як да формы падзякі заахвочвае кс. канонік Юрый Бяганскі, кусташ тракельскага санктуарыя.
    Ад нядаўняга часу ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, можна набыць адмысловыя воты ў выглядзе сэрца. Як дзеліцца кс. Юрый Бяганскі, пробашч парафіі, “воты – адна з найцікавейшых з’яў, якія мы можам убачыць у пілігрымкавых санктуарыях. Гэта прадметы, якія ўяўляюць сабой пэўную інтэнцыю малітвы або выслуханую малітву. На такіх сімвалах звычайна пішацца імя асобы, якая прыносіць вота, просьба аб пэўнай ласцы ці падзяка за яе. І гэта сведчанне чалавечай набожнасці”.

Чытаць цалкам: Удзячнасць збліжае нас з Богам і чалавекам

 

Аплакваць грахі мінулага

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

mmagda2
Міласэрны Бог праз жыццё св. Марыі Магдалены паказаў нам узор шляху навяртання, любові і пакаяння
Многія людзі сёння не бачаць патрэбы ў пакаянні. Яны забываюць, што з-за скажэння чалавечай прыроды першародным грахом, з-за сваіх штодзённых слабасцей неабходна пастаянна пачынаць “нанова” з паяднання з Богам і бліжнімі. Блюзнерства супраць Бога, крыжа і Евангелля, а таксама разбэшчанасць сумлення патрабуюць пакаяння і кампенсацыі. Пакаянне з’яўляецца нястомнай дапамогай у навяртанні ад граху, у навяртанні сэрцам і ўчынкамі.

Чытаць цалкам: Аплакваць грахі мінулага

 

Добрае слова святару

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Складаная і няпростая гэта справа – выхоўваць вернікаў духоўна здаровымі і адказнымі. Ксёндз Павел Калеснік за гэты нядоўгі час здолеў стаць для нас добрым пастырам.
    Ён старанна вучыць ісці па шляху, які вядзе да паяднання з Богам, настаўляе няўмелых і падтрымлівае слабых, суцяшае засмучаных і наведвае хворых, бласлаўляе і моліцца за нас. Заўсёды падае прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і духоўнай моцы. Кожнае казанне пробашча насычана светлай любоўю да Бога, Радзімы, людзей. Словы святара напаўняюць на- шы сэрцы верай, надзеяй і любоўю да Пана Езуса Хрыста, за што мы яму вельмі ўдзячныя.

Чытаць цалкам: Добрае слова святару

 

“Каб не асатаніцца, змагаючыся з сатаной”

Роздум - На шляху да святасці

 

Юлія 20 гадоў таму пакінула аплачвальную працу, каб несці служэнне ў супольнасці “Каштоўная пярліна” евангелізацыйнага руху “Святло-Жыццё”. Іншымі словамі, дзяўчына стала аніматарам у касцёле свсв. Сымона і Алены ў Мінску, у яе выпадку – адказнай за музычнае аздабленне літургіі і разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў. Служэн- не на ніве Пана дапамагло развіць талент, і Юлія распачала ўласны праект – запіс аўтарскіх спеваў і перакладаў вядомых хрысціянскіх песень. Сёлета яна выпусціла дыск “Бог ёсць любоў”, які стаў пачаткам чарговага, вельмі важнага і актульнага сёння служэння – суцешыць пакрыўджаных.
    Гвардзейск, Хмельніцкі, Калінаўка, Вінніца, Ірпень, Буча, Барадзянка, Гастомель, Андрэеўка, Мошчун, Кіеў. Юлія праехала праз гэтыя пункты са словамі падтрымкі ад беларусаў для ўкраінцаў і са спевам на ўкраінскай мове пра Божую прысутнасць і заканчэнне канфлікту.

Чытаць цалкам: “Каб не асатаніцца, змагаючыся з сатаной”

 

Як чытаць незразумелае?

Роздум - На шляху да святасці

biblia dziecko

Мая першая Біблія была, хіба, такой самай, як і ў большасці маіх аднагодкаў: блакітная, з каляровымі малюнкамі на кожнай старонцы. І чытала я яе гэтак жа, як звычайныя казкі і аповесці. Да пэўнага моманту гэтай Бібліі было дастаткова, а потым з’явілася жаданне чытаць далей, даведвацца трохі больш.
    Але я нічым не адрознівалася ад усіх: мне таксама была незразумела большасць з напісанага. Таму Біблія і адправілася на паліцу, дзе стаяла да першай біблейскай сустрэчы, якую зладзілі пры маёй роднай парафіі.

Чытаць цалкам: Як чытаць незразумелае?

 

Старонка 2 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  88

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.