|
ГРОДНА
Панядзелак,
17 жніўня 2026 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Несамотнае Божае Нараджэнне
Роздум - Хрысціянская думка
“Чалавецтва, Бог цябе любіць і дзеля цябе стаў чалавекам. Ты больш не самотнае!” – прамовіў папа Францішак у базіліцы св. Пятра ў Рыме падчас св. Імшы Пастэркі на Божае Нараджэнне 2019 года. Папа тады растлумачыў, што гаворка ідзе пра Божую ласку, дадзеную людзям, якая нясе збаўленне. “Але чым ёсць гэтая ласка? Гэта Боская любоў, якая змяняе жыццё, абнаўляе гісторыю, вызваляе ад зла, напаўняе супакоем і радасцю. У гэтую ноч Божая любоў аб’явілася нам: гэта Езус”, – дадаў Пантыфік. †Хто можа быць хроснымі?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Патрабаванні, якія ставяцца да хросных, акрэслены ў Кодэксе кананічнага права, у Агульных уводзінах да хрысціянскага пасвячэння і іншых афіцыйных дакументах Касцёла. Гэтыя крытэрыі маюць на мэце, найперш, забяспечыць, каб хросныя былі ў стане сапраўды добра споўніць пастаўленыя задачы і каб іх вельмі важная і адказная функцыя не была проста фікцыяй. Такім чынам, касцёльнае права патрабуе, каб хроснаму было поўных 16 гадоў (дапускаюцца выключэнні па сур’ёзнай прычыне), каб быў католікам, ужо прыступіў да сакраманту канфірмацыі і прыняў сакрамант Эўхарыстыі, вёў жыццё, згоднае з верай і адпаведнае сваёй функцыі, быў вольны ад якога-небудзь кананічнага пакарання, а таксама не быў адным з бацькоў таго, хто прымае хрост.†19 снежня 2021 года
Адпачынак - Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
жадаем здароўя, радасці, моцнай веры, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай Ваша паслуга прыносiць задавальненне і добры плён, а святы заступнік кожны дзень атуляе сваёй апекай.Валерыю Лісоўскаму Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
|
Адвэнтавае чаканне – таямніца
Актуальна - Слова рэдактара
Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем,ях, на месцах працы ці вучобы, карыстаючыся багаццем традыцый і звычаяў.Адвэнтавае чаканне – гэта таямніца, якую варта крок за крокам адкрываць, а не разыгрываць. Аўтэнтычна – як умеем і як можам, не імкнучыся ні да перфекцыянізму, ні да абвінавачвання сябе перад Богам. Езус Хрыстус не прыходзіць да праведнікаў, Ён прыходзіць да грэшнікаў, слабых і кволых людзей, якія мы ёсць на самой справе. †
Да верніка ад... нядзельнага католіка
Роздум - На шляху да святасці
Каму патрэбна навяртанне? Мы прызвычаіліся лічыць, што гэта гісторыя пра алкаголікаў, распуснікаў, забойцаў… Мы штотыдзень удзельнічаем у св. Імшы, спавядаемся – можа, нават часцей, чым двойчы на год, перад двума галоўнымі святамі – ды думаем, што і сябе, і Бога пазналі да канца. Аднак як гэта магчыма, калі Бог – бясконцы, а духоўны рост не мае межаў. Дык, можа, навяртанне – гэта пра кожнага з нас? †Нязвыклая ў вачах Бога
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Калі нешта не развіваецца, не расце, яно проста дэградуе
Роздум - На шляху да святасці
Вядома, што пост – Адвэнт ці Вялікі пост – гэта перыяд, калі Касцёл, між іншым, праз літургію звяртае нашу ўвагу на духоўнае жыццё чалавека, на месца Бога ў ім.Чытаць цалкам: Калі нешта не развіваецца, не расце, яно проста дэградуе
Пескі. Святыня з няпростым лёсам
Гісторыя - Парафіі і святыні
Пескі заўсёды знаходзіліся на важных шляхах. З поўдня на поўнач у даўнія часы праз гэтае мястэчка праходзіў каралеўскі шлях з Кракава ў Вільню, а па Нёмане з усходу на захад ішлі караблі з таварамі на Коўна і Каралявец. Размешчаныя на вялікай пясчанай выспе, утворанай рукавамі Зальвянкі, Пескі спачатку былі вялікім дваром, які належаў то Хаткевічам, то Сангушкам, то Сапегам… У 1680-ых гадах у Песках з’явіўся першы драўляны касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі. Гаспадарамі святыні былі айцы дамініканцы з Дзярэчына, які ў той час, таксама як і Пескі, належаў Сапегам, але самастойнай парафіі тады не было. †Гісторыя аднаго неафіта. “Калі ўжо паспрабуеш, хочацца ізноў адчуваць гэты смак”
Актуальна - Інтэрв'ю
Базавае права свабоды сумлення адлюстроўваецца ў большасці канстытуцый і асноўных законаў ва ўсім свеце. Падаецца, пераважная частка чалавецтва лічыць, што сустрэча з Богам – гэта заўсёды вельмі інтымная справа. Тут не працуюць загады і прымушэнне. У сённяшнім нумары размаўляем з Сяргеем Вільчэўскім, інжынерам з Мінска, пра доўгі пошук і вынік шматгадовай працы па пошуку Бога. †Чытаць цалкам: Гісторыя аднаго неафіта. “Калі ўжо паспрабуеш, хочацца ізноў адчуваць гэты смак”
Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне
Актуальна - З жыцця Касцёла
21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і ўсталяваны на ёй крыж.Чытаць цалкам: Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне
Паўсюдны Касцёл (28)
Актуальна - Варта ведаць

† Кітай. “Катэхеты павінны быць «хрысціянамі новага часу» і сведкамі Хрыста ў сучасным кітайскім грамадстве”, – падкрэслівалася на шостым Курсе для свецкіх катэхетаў, якія працуюць у сямі дыяцэзіях правінцыі Сычуань. Курс стаў адказам на Апостальскі ліст “Antiquum Ministerium”, якім папа Францішак устанавіў у Касцёле паслугу катэхета. Удзельнікам з мацерыковай часткі Кітая прачыталі лекцыі па катэхетыцы, касцёльным вучэнні, літургіі і сакрамантах, каталіцызме ў Кітаі, мясцовай культурнай традыцыі і рэлігійнай інкультурацыі.
Бог – любячы Тата
Роздум - На шляху да святасці
Набліжаецца ўрачыстасць Нараджэння Хрыста. Да яе мы ідзём праз час чакання, які дапамагае нам дарасці да таямніцы Божага Нараджэння. †Наступныя артыкулы...
Старонка 16 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 137 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





