ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Сям’я не мае межаў

Роздум - На шляху да святасці

Чатыры гады таму я выехала вучыцца ў Польшчу. Аб тым, што адчувала ў першыя дні, прыпамінаюць толькі нататкі ў тэлефоне: разгубленасць сярод вялізнай Варшавы, самотнасць і страх самастойнасці.

Чытаць цалкам: Сям’я не мае межаў

 

Ці можна католіку займацца ёгай?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  У разуменні сучаснага еўрапейца ёга, як правіла, азначае шэраг фізічных практыкаванняў і палажэнняў цела, якія ствараюць пачуццё добрага самаадчування, унутранага спакою і гармоніі, а таксама служаць для захавання цялеснай маладосці і здароўя.

Чытаць цалкам: Ці можна католіку займацца ёгай?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (22)

Актуальна - Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіАрыгінальныя фрэскавыя роспісы, якім можа быць больш за 400 гадоў, былі адкрыты рэстаўратарамі на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
    Святыня была ўзведзена ў 1587–1593 гадах па праекце італьянскага архітэктара езуіта Яна Марыі Бэрнардоні з фундацыі князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Нясвіжскі касцёл стаў першым значным помнікам архітэктуры ранняга барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у якім яшчэ захаваліся пэўныя рэнесансныя рысы.
    Як паведаміў пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы кс. канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, рэстаўрацыя пакуль працягваецца. Працы па аднаўленні фасадаў пярліны беларускай сакральнай архітэктуры плануецца завяршыць у наступным годзе.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (22)

 

Бедныя сярод нас

Актуальна - Слова рэдактара

Касцёл павінен распазнаваць знакі часу і адносна іх выконваць свае заданні, якія выражаюць яго ўнутраную прыроду. Да галоўных задач Касцёла адносяцца прапаведаванне Божага слова, цэлебрацыя сакрамантаў і служэнне любові.
   Бясспрэчным знакам часу з,яўляецца пантыфікат Папы з Буэнас-Айрэса, які, прымаючы ўпершыню за гісторыю папства імя бедняка з Асізі, указаў на прыярытэт свайго пантыфікату – пераважную любоў да бедных. Гэта адначасова ўказанне на тое, якім павінен быць прыярытэт усяго Касцёла.

Чытаць цалкам: Бедныя сярод нас

 

“Бедныя – гэта вашы спадары”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Папа Францішак падчас супольнага паcілку з бяздомнымі ў ватыканскіх пакояхCharité [шарітэ]… Слова шамаціць і нібы атуляе. Нездарма ў перакладзе з французскай мовы яно азначае “міласэрнасць”. Справам міласэрнасці і служыць супольнасць сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля – шарыткі. У Беларусі манахіні нясуць паслугу ўжо 30 гадоў. Пра сутнасць бяды і процідзеянне ёй распавядае сястра шарытка Юлія Новікава.
– На вуліцах нашай краіны чыста і акуратна, спаткаць якога-небудзь валацугу таксама даводзіцца нячаста. Ці адлюстроўвае гэта сапраўдны стан рэчаў адносна ўбогіх у Беларусі? Які маштаб мае праблема людзей, што знаходзяцца ў патрэбе?
    – Згодна. Можна прайсціся па Мінску і нікога не заўважыць. Часам сустрэнеш бяздомнага ў цэнтры горада ці на вакзале. Ведаю, што ў сталіцы ёсць начлежка, дзе чалавек без жылля можа правесці ноч, і сталовая для бедных. Апошнюю, дарэчы, утрымліваюць пратэстанты. Аднак ці арганізавана на дзяржаўным узроўні нейкая дапамога для чалавека, каб ён мог выйсці са складанага становішча? Хіба не.

Чытаць цалкам: “Бедныя – гэта вашы спадары”

 

Марыя вядзе да Хрыста

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, прыпадае на 16 лістапада.
Мы дзеці гэтай зямлі, на якой у пілігрымцы веры, а таксама ў штодзённых сямейных ці прафесійных праблемах нас суправаджае Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці Міласэрнасці, таксама вядомая як Маці Вастрабрамская.
Ужо столькі пакаленняў Яна суправаджае людзей гэтай зямлі, суправаджае наш лёс і жыццёвыя шляхі, а таксама вандроўкі па дарогах свету. І ў цяперашняй складанай сітуацыі, калі многія людзі па розных прычынах разбягаюцца па свеце, часта новае жыццё яны пачынаюць будаваць з Ёю – Марыяй Вастрабрамскай, якая з’яўляецца для іх знакам надзеі. Марыя – гэта вялікі дар неба, дзякуючы якому мы адчуваем сябе ў бяспецы і спакоі, асабліва калі ўсклікаем з простай верай і мовай нашага сэрца: “Слаўся, Каралева, Маці Міласэрнасці, жыццё, уцеха і надзея наша, слаўся”.

Чытаць цалкам: Марыя вядзе да Хрыста

 

Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Традыцыйна ў першыя дні лістапада вернікі наведалі могілкі, каб памаліцца за сваіх памерлых блізкіх. Яны таксама мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, што з’яўляецца адным з самых каштоўных дароў, якія жывы чалавек можа ахвяраваць за памерлых.
Малітоўная памяць – гэта адзінае, чым мы можам дапамагчы тым, хто адышоў з гэтага свету.

Чытаць цалкам: Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі

 

Свой сярод святых

Роздум - На шляху да святасці

12 лістапада ўспамінаем св. Язафата Кунцэвіча, былога арцыбіскупа Полацкага і галоўнага заступніка Віцебскай дыяцэзіі.
Заслугі нашага святога земляка настолькі значныя, што яго парэшткі захоўваюцца ў галоўнай святыні каталіцкага свету – Ватыканскай базіліцы св. Пятра. 12 лістапада ўспамінаем св. Язафата Кунцэвіча, былога арцыбіскупа Полацкага і галоўнага заступніка Віцебскай дыяцэзіі. “Ватыканская базіліка такая вялізная, што зарыентавацца там без адпаведнай мапы немагчыма. Нават з ёй мне спатрэбілася дапамога ахоўнікаў, каб нарэшце трапіць да месца спачыну св. Язафата”, – дзеліцца гродзенка Алена Поцька. Два гады таму яна пераехала ў Італію і прызнаецца, што памаліцца каля рэліквій беларускага святога было яе даўняй марай. Чым св. Язафат так захапіў верніцу?

Чытаць цалкам: Свой сярод святых

 

Юра

Роздум - На шляху да святасці

Сваё хрысціянскае жыццё ў Каталіцкім Касцёле я пачаў 12 лістапада 2000 года. Сусед Юра запрасіў мяне ў падарожжа ў Віцебск і Полацк. У маім жыцці было не так шмат падарожжаў, таму з задавальненнем паехаў. І аказалася, што гэта была не проста паездка, а пілігрымка грэка-католікаў на свята св. Язафата Кунцэвіча. Цудоўна!
    Пасля пілігрымкі я стаў хадзіць на службы. І, пабачыўшы, што мне цікава ў Касцёле, Юра сказаў: “Зробім з цябе скаўта!”. Я стаў Акелам і займаўся ваўчанятамі. Так жыццё і пацякло: мы з Юрам разам ездзілі ў касцёл, прыслужвалі, наведвалі розныя мерапрыемствы, хадзілі на хор. Гэта быў вельмі насычаны і цікавы час.

Чытаць цалкам: Юра

 

Што такое сямейная медыяцыя і як яна можа дапамагчы сужэнствам

Роздум - На шляху да святасці

Паводле даных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2011 годзе Беларусь – краіна далёка не самая вялікая па колькасці насельніцтва – займала другое месца ў свеце па колькасці разводаў. На першым месцы знаходзілася Расія, на трэцім – Латвія. Па статыстыцы Белстата, у 2020 годзе ў нашай краіне зарэгістравана 50 384 шлюбы, разводаў жа – 35 144. У 2011 годзе ажанілася 86 785 пар, а развялося 38 584. Колькасць насельніцтва ў краіне ў абодва гэтых года была вельмі падобная.
    Зыходзячы з таго, што сям’я – важная частка грамадства, даныя прымушаюць задумацца. Чаму людзі, якія жадалі быць разам, кахалі адзін аднаго, разыходзяцца?
На думку медыятара Мікалая Хацяновіча, які правёў некалькі соцень сямейных медыяцый, пары часцей за ўсё заканчваюць свае адносіны не з-за асабістых якасцей аднаго з бакоў, а з-за асобных сітуацый, пасля якіх другая асоба не ведае, як далей заставацца разам.
    Мікалай Хацяновіч у сферы сямейнай медыяцыі працуе ад пачатку існавання гэтай галіны ў Беларусі. Двойчы – у 2016 і 2017 гадах – мінскі Цэнтр медыяцыі і перамоў прызнаваў яго Медыятарам года.
    Эксперт распавёў, як і чым медыятар можа дапамагчы ў вырашэнні спрэчак, чаму парам цяжка будаваць зносіны, а таксама падзяліўся некалькімі каштоўнымі лайфхакамі па будаванні неканфліктнай камунікацыі.

Чытаць цалкам: Што такое сямейная медыяцыя і як яна можа дапамагчы сужэнствам

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (21)

Актуальна - Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіІмшы на беларускай мове ў Маскве збіраюць усё больш удзельнікаў. Вернікі звычайна моляцца ў капліцы францішканскага кляштара. Падчас апошняй св. Імшы беларускія католікі расійскай сталіцы разважалі над Евангеллем паводле Марка пра аздараўленне сляпога Бартымэя. Актуальныя падзеі ў свеце і на Бацькаўшчыне паказваюць, куды вядзе слепата: не фізічная, а духоўная. Чалавеку без сустрэчы з Хрыстом не ўдасца аздаравіцца ад духоўнай слепаты, каб супрацьстаяць спакусам улады, узбагачэння, цялесных задавальненняў. Гісторыя Бартымэя – гэта прыклад галоўнай сустрэчы ў жыцці для кожнага з нас: не варта яе адкладаць на іншы, “больш зручны” час. Не трэба таксама звяртаць увагу на меркаванні іншых і паддавацца страху перамен. На заканчэнне св. Імшы ўдзельнікі ўзнеслі малітву за Беларусь.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (21)

 

Паўсюдны Касцёл (26)

Актуальна - Варта ведаць


   † Канада. Міністр адукацыі краіны абвясціў, што ўрокі этыкі і рэлігійнай культуры будуць заменены новым прадметам – “Культура і ідэнтычнасць Квебека”. Супольнасць каталіцкіх біскупаў Квебека раскрытыкавала запланаваную змену і выказала меркаванне, што гэта непазбежна прывядзе да большага няведання рэлігійных пытанняў, якое, у сваю чаргу, можа выклікаць рызыку ўзмацнення забабонаў і павелічэння сацыяльнай палярызацыі, а не “дапамагчы вучням пазнаваць адзін аднаго і імкнуцца да агульнага дабра”. Біскупы просяць улады знайсці месца для рэлігійнай культуры ў новым прадмеце, праграма якога яшчэ не распрацавана. Змена павінна ўступіць у сілу восенню наступнага года.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (26)

 

Старонка 18 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.