ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Ябланова. Святыня над Нёманам
Гісторыя - Парафіі і святыні
Паўсюдны Касцёл (42)
Актуальна - Варта ведаць
† Мексіка. “Пан падарыў нам 7 дыяканаў і 70 святароў”, – напісаў кардынал Франсіска Роблес Артэга, біскуп архідыяцэзіі Гвадалахара, які ўдзяліў пасвячэнне. Гэтая падзея была прызнана гістарычнымі святарскімі пасвячэннямі. Як паведамілі ў архідыяцэзіі, урачыстасці доўжыліся тры дні. “Я ўзначаліў эўхарыстычную літургію ў санктуарыі Мексіканскіх Мучанікаў і ў межах біскупскай паслугі высвяціў новых святароў, намасціўшы іх далоні і ўсклаўшы рукі на кожнага з іх”, – адзначыў іерарх.
Практыкуючы псіхолаг: “Трэба адказна ставіцца да адпачынку”
Актуальна - Інтэрв'ю
Тэма г. зв. work-life balance (балансу працажыццё) займае адно з цэнтральных месцаў у штодзённасці сучаснага чалавека. Разам з будаваннем кар’еры і самаразвіццём людзі імкнуцца не згубіць сябе, свае патрэбы і адносіны з блізкімі. З Ірынай Шмак, псіхолагам са шматгадовым досведам, разбіраемся, як не выгараць на працы, любіць сябе і іншых, а таксама эфектыўна дзейнічаць на працягу доўгага часу.
Чытаць цалкам: Практыкуючы псіхолаг: “Трэба адказна ставіцца да адпачынку”
Ці можа святар быць дарадчыкам у сямейных справах?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Чытаць цалкам: Ці можа святар быць дарадчыкам у сямейных справах?
Юбілей старэйшага салезіяніна ў Беларусі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Памаліцца за ксяндза Здзіслава сабраліся таксама сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, дзеці і моладзь, дыяцэзіяльныя святары і сёстры з іншых манаскіх супольнасцей.
Паверылі і прынялі Бога
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Крызіс пакліканняў: разважаючы і аналізуючы
Актуальна - Інтэрв'ю
Толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі функцыянуе 16 дэканатаў, у якія ўваходзіць каля 170-ці парафій. Вядома, што частку вясковых парафій ахоплівае адзін ксёндз. Тым не менш, святароў, якія выпускаюцца з дыяцэзіяльных і манаскіх семінарый, нашмат менш. Чэрвень жа ў нашай дыяцэзіі быў аб’яўлены месяцам малітвы аб новых пакліканнях да паслугі ў Касцёле на Гродзеншчыне.
Аб праблематыцы колькасці пакліканняў у Беларусі і свеце, прычынах крызісу пакліканняў і магчымых шляхах змены сітуацыі мы пагаварылі з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC, прапаведнікам і рэкалекцыяністам з ордэна айцоў марыянаў.
Варты адпачынак у сустрэчы з Езусам
Актуальна - Слова рэдактара
Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам быў, напрыклад, Караль Вайтыла, будучы папа Ян Павел ІІ. Калі ён стаў біскупам у Кракаве, першы год працаваў у такім тэмпе, што не вытрымала здароўе, а потым, калі набываў новы каляндар, урачы рэкамендавалі яму ўпісваць туды тыдзень адпачынку зімой і два тыдні летам.
Што можна рабіць з асвечанай вадой?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Паводле каталіцкай традыцыі, асвечаная вада належыць да сакраманталіяў. Чым з’яўляюцца сакраманталіі? Як кажа нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, гэта прадметы або дзеянні, якія, дзякуючы малітве Касцёла, указваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажывання канкрэтнага сакраманту.
Цікаўнасць: добра гэта ці дрэнна?
Роздум - Дапамагчы добрай радай
Думаю, што адназначнага адказу на гэтае пытанне мы не пачуем, бо колькі людзей, столькі і меркаванняў. Са свайго боку, я хацеў бы нагадаць, наколькі, усё ж, цікаўнасць можа дапамагчы нам у жыцці. Адзін вялікі мысліцель аднойчы сказаў: “Калі б не мая цікаўнасць, я б не быў тым, хто я ёсць. Я ёй многім абавязаны”. Як паказваюць даследаванні, цікаўнасць дапамагае нам прыняць самыя важныя рашэнні, пераадолець страх, даведацца, што будзе далей.
Гэта толькі некалькі пераваг цікаўнасці, але пра ўсё па чарзе.
Варта давяраць, варта чакаць, варта малiцца!
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Восем гадоў таму пасля пэўных падзей у мяне адкрылiся дзiцячыя раны, якiх дагэтуль нiякiм чынам не адчувала. У асноўным траўмы былi нанесены мамай. Бацька кiнуў сям’ю амаль адразу пасля майго нараджэння.
За згаданы перыяд я перажыла шмат чаго: ад невыноснага ўнутранага болю, з-за якога хацелася бiцца галавой аб сцяну, каб хоць неяк суцішыць яго, да дэпрэсii i дакучлiвых думак аб самагубстве. Гэта была сапраўдная барацьба за жыццё. Трымацца дапамагала штодзённая св. Камунiя, адарацыя, малiтва, доўгi працэс прабачэння мамы. Усё гэта праходзiла сам на сам з Езусам – я нiкому свой боль не адкрывала. Час iшоў, але штосьцi працягвала няволіць мяне: я па-ранейшаму не прымала Божую любоў, сябе, жыццё, часта сумавала без прычыны, хоць, дзякуй Богу, адносiны з мамай сталi наладжвацца.
Паўсюдны Касцёл (41)
Актуальна - Варта ведаць
† Германія. Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў, які знаходзіцца ў касцёле св. Пятра ў нямецкім Аўгсбургу, атрымаў у падарунак ад папы Францішка карону. Святы Айцец вельмі цэніць вобраз Марыі, які ўпершыню сустрэў у 1980-ых гадах падчас візіту ў Аўгсбург. Ён прывёз копію іконы ў Аргентыну і як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса папулярызаваў яе ў мясцовым Касцёле. Абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў быў выкананы каля 1700 года ў стылі барока, верагодна, Ёганам Георгам Мельхіёрам Шмітнэрам. Маці Божая на ім развязвае вузлы белага пояса, які трымаюць два анёлы.
Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.