ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Веліч ахвяры Хрыста

Актуальна - З жыцця Касцёла

Вялікая пятніца
Чым жа ёсць мука і смерць на крыжы? Гэта – найбольшая ахвяра і адначасова прызнанне бязмежнай Божай любові да людзей. Аддаць сваё жыццё за іншага чалавека – гэта найбольшая любоў. Усемагутны Бог так любіць людзей, што аддае свайго адзінага Сына ў рукі грэшнікаў. Мы павінны схіліць свае галовы перад таямніцай гэтай вялікай ахвяры: асуджэнне на самотнае кананне, вынішчэнне свайго цела і ганебная смерць. Мы ўсе памятаем пра падзеі таго далёкага дня: суд, бічаванне, асуджэнне на пакаранне смерцю, крыжовы шлях, укрыжаванне і смерць Езуса. Веліч ахвяры ўзрастае ў разуменні велічы Езуса Хрыста, які з Божай дапамогай вылечваў, выганяў злых духаў, уваскрашаў і мог здзейсніць неверагодныя рэчы. Але Ён аддаў сябе людзям, каб яны схапілі яго, асудзілі, укрыжавалі. Езус памёр за нашыя грахі. Безумоўна, гэта з’яўляецца адлюстраваннем вялікай любові Божага Сына да людзей і адначасова вялікім выклікам для ўсяго чалавецтва. Кожны з нас нясе свой крыж абавязкаў, але ніхто - не больш значны, чым Езус, і ніякі крыж не з’яўляецца цяжэйшым, чым ахвяра Божага Сына. Цярпенне Езуса дало нам магчымасць атрымаць збавенне.

Чытаць цалкам: Веліч ахвяры Хрыста

 

Ці можна ў каталіцкім Касцёле ахрысціць дзіця, якое нарадзілася з дапамогай метада in vitro?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Кс. Павел Салабуда864 канон кодэксу кананічнага права сцвярджае: “Кожны не ахрышчаны чалавек прыдатны для таго, каб прыняць Хрост”. Я лічу, што варта было б сказаць некалькі словаў пра метад in vitro. Спачатку трэба зазначыць і падкрэсліць, што Касцёл не прымае “па-за цялеснай” тэхнікі FIVET (Fecondation In Vitro and Embryo Transfer) – апладнення in vitro, таму што гэта – грэх. На чым асноўваецца апладненне in vitro? Жанчыне даюцца медпрэпараты, якія садзейнічаюць таму, што ў яе арганізме наступае авуляцыя. З дапамогай спецыяльнага прыбору (лапараскопу) збіраюцца яйцаклеткі палавой спеласці. Некаторыя аўтары называюць гэта “калекцыяніраваннем”. Сперматазоіды бяруцца ад мужчыны пасля мастурбацыі. Мужчынскія сперматазоіды і жаночыя яйцаклеткі змешваюцца ў спецыяльнай прабірцы, дзе можа адбыцца (але неабавязкова) апладненне. А калі яно адбылося, то чалавечы эмбрыён (звычайна некалькі) размяшчаюць ва ўлонні жанчыны. Але гэта яшчэ не ўсё.

Чытаць цалкам: Ці можна ў каталіцкім Касцёле ахрысціць дзіця, якое нарадзілася з дапамогай метада in vitro?

 

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Нягледзячы на тое, што духоўнае пасланне Хрыстовага крыжа як інструмента паўсюднага прымірэння з Богам і знаку, па якім можна пазнаць хрысціянства, застаюцца нязменнымі, з-за розных хрысціянскіх традыцый крыж стаў знакам, які вылучае хрысціянскія землі і абрады. Разнавіднасці крыжа значна адыходзяць ад якіх-небудзь стандартных нормаў.
Лацінскі крыж
Мы даведваемся са старонкаў Бібліі, што крыж, на якім памёр Езус Хрыстус, (так званы складаны крыж) быў сканструяваны з гарызантальнага і вертыкальнага бярвенняў. Гэтая форма была характэрна для інструментаў катаванняў, якія прымяняліся рымлянамі, а паколькі яны размаўлялі па- лацінску, то крыж такой формы атрымаў назву лацінскага крыжа. Рымляне, каб пазбегнуць таго, што цела асуджанага можа разарвацца на такім крыжы, на сярэдзіне крыжа размяшчалі ледзь заўважальную падпорку, на якую абапіралася цела асуджанага. Зверху вертыкальнага бервяна над галавой асуджанага размяшчалі таблічку з напісанай віной. У дачыненні да Езуса такі надпіс быў зроблены па-габрэйску, па-грэчаску, па-лацінску і гучаў так: “Езус Назарэйчык, жыдоўскі Кароль” (лацінскі арыгінал – INRI, пар. Ян 19, 19).

Чытаць цалкам: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

 

Цішыня Вялікай cуботы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Вялікая субота – гэта цэнтральны дзень Пасхальнага Трыдуума. У гэты дзень не ажыццяўляецца св. Імша, але вернікі адаруюць Хрыста ў Гробе Панскім. У Касцёле пануе атмасфера засяроджання і суцішанасці ў чаканні на цуд Змёртвыхпаўстання. З аднаго боку цішыня Вялікай суботы абуджае неспакой і адначасова прадказвае штосьці нязвыклае: падрыхтоўвае нашыя сэрцы і розум на прыняцце непаўторнага цуду, перад якім нам трэба схіліцца з любоўю і пакорай.
    Пасхальная вігілія з’яўляецца ўжо святкаваннем Змёртвыхпаўстання Пана. Яе літургія поўна яскравых сімвалаў, да ліку якіх належаць наступныя: святло, слова, вада. Касцёл, дзякуючы ім, хоча паказаць багацце дароў, якімі Бог адарыў нас з пачатку стварэння свету.
    Пасхальная вігілія – найбольш урачыстая і сімвалічная літургія на працягу году пачынаецца ў Вялікую суботу пасля змроку. Тады асаблівым чынам становяцца пераканаўчымі абрады літургіі свету.

Чытаць цалкам: Цішыня Вялікай cуботы

 

Што павінна быць у велікодным кошычку?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Па традыцыі ў Вялікую суботу з самага ранку ва ўсіх касцёлах асвячаюць ежу на велікоднае снеданне. Сёння часцей за ўсё мы ідзём у касцёл з кошычкамі для асвячэння ежы. Паводле традыцыі кошычак засланы ўнутры белай сурвэткай, на якую пакладзена ежа для асвячэння. Ён павінен быць аздоблены, напрыклад: вербавымі коцікамі ці веснавымі кветачкамі і прыкрыты белай сурвэткай. Кошычак для асвячэння ежы на Вялікдзень павінен быць прыгожы і адначасова просты. У яго неабходна пакласці асноўныя прадукты.
    Хлеб асвячаецца як даніна памяці хлебу, які сышоў з неба, г.зн. Езусу і дзеля ўвекавечання таго, як Ён накарміў цудоўным чынам натоўпы людзей, якія слухалі яго навучанне. Штодзённа мы просім Бога, каб Ён даў нам хлеб. А калі ён ёсць у нас, дзякуючы Божай шчодрасці, то кладзём яго для асвячэння: звыкла для асвячэння бяруць некалькі лустаў хлеба, але некаторыя - і невялікі боханчык хлеба. Некаторыя пякарні вырабляюць спецыяльнае велікоднае печыва з крыжыкамі.

Чытаць цалкам: Што павінна быць у велікодным кошычку?

 

Таямніца Вялікадня

Актуальна - З жыцця Касцёла

2003 год. Рэзурэкцыйная працэсія  на плошчы імя С. Баторыя ў Гродне.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана
Сённяшні дзень мы называем нядзеляй Змёртвыхпаўстання Пана, таму што падзея адбылася ў нядзелю. Урачыстасць Пасхі Пана называем таксама Вялікаднем, бо гэты цуд Езуса Хрыста адбыўся зранку, на світанні. А паколькі Змёртвыхпаўстанне з’яўляецца найбольшым з цудаў, то дзень гэтай надзвычайнай падзеі слушна называем Вялікім.
Вялікдзень – гэта першая і найбольш даўняя ўрачыстасць у Касцёле. Апосталы адзначалі яе ў той час, калі габрэі святкавалі сваю Пасху, бо цуд Змёртвыхпаўстання адбыўся днём пасля габрэйскай урачыстасці. Ізраільцяне святкавалі Пасху як даніну памяці аб сваім вызваленні з егіпецкай няволі. На гэты час прыпадае таксама смерць Езуса Хрыста і Яго Змёртвыхпаўстанне – таямніца нашага адкуплення, нашага вызвалення з няволі д’ябла і ўвядзення нас у абяцаную зямлю, да дому Нябеснага Айца.

Чытаць цалкам: Таямніца Вялікадня

 

У бляску Змёртвыхпаўстання

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Вячэра ў Эмаўсе”  Мікеланджэла Мэрысі да КараваджыоВялікі панядзелак
Для чалавека, які адкрывае, што яго жыццё мае сэнс, дзякуючы збавеннай Крыві Езуса, несумненна, што ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана трэба ўшанаваць найбольш урачыста. Разам з ім прыходзіць жаданне пачаць пазнаваць Божыя праўды. Велікодны панядзелак з’яўляецца радасным днём, які адзначаецца вернікамі аналагічна ў пабожным духу, як і Пасха. У гэты дзень важна сустрэцца ў сямейным кругу, паразмаўляць з блізкімі, з якімі іншы раз па розных прычынах сустракаемся толькі некалькі разоў у год.
Літургія Велікоднага панядзелку
    Велікодны панядзелак з’яўляецца чарговым днём актавы Пасхі, якая прадаўжаецца 8 дзён, пачаўшы ад першай Велікоднай нядзелі ў літургічным календары рымска-каталіцкага Касцёла. Паводле старой традыцыі Велікодная актава, якую называюць “белым” тыднем, апошні час з’яўляецца тыднем, які звязаны з навэннай да Божай Міласэрнасці. Адкуль пайшла гэтая назва? Падчас “белага” тыдня Касцёл прымаў новых вернікаў. Хрост адбываўся ў Велікодную нядзелю і затым на працягу тыдня ахрышчаныя хадзілі ў белым адзенні.

Чытаць цалкам: У бляску Змёртвыхпаўстання

 

Гасанна Сыну Давіда

Актуальна - З жыцця Касцёла

Вялікі тыдзень адкрывае Пальмовую нядзелю. У гэты дзень успамінаем урачысты ўезд Езуса ў Ерузалім, які непасрэдна папярэджваў Яго Муку і Смерць на Крыжы. Натоўпы, якія Яго віталі, кідалі на дарогу свае плашчы і галінкі, крычачы: “Гасанна Давідаваму Сыну”. Назва гэтага дня паходзіць ад звычая асвячаць пальмы, які быў уведзены ў XI стагоддзі.
    Пальмовая нядзеля – гэта вялікі дзень адарацыі вернікамі Мукі Пана. Змест гэтай адзінай непаўтаральнай па сваім харастве нядзелі заключаецца ў радаснай гасанне, у вербных коціках, пальмавых галінках, у віватах дзеля ўшанавання Хрыста, які ўязджаў як кароль у Ерузалім. Гэты выключны адарацыйны характар Пальмовай нядзелі праяўляецца яшчэ больш яскрава ў апошнія гады, калі Папа Ян Павел II злучыў з гэтым днём святкаванне Сусветнага дня моладзі. З той пары гасанна, праслаўленне Хрыста і энтузіязм, які звязаны з гэтым, набіраюць выключныя формы.

Чытаць цалкам: Гасанна Сыну Давіда

 

“Я шукаў Вас...”

Літургія - Сябры Бога

2 красавіка 2010 г. – пятая гадавіна смерці папы Яна Паўла II
“Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне і за гэта я Вам - удзячны”
Ян Павел II

5 гадоў мінула з той пары, як гэтыя словы прагучалі з вуснаў нашага любімага папы Яна Паўла II, калі тысяча маладых людзей з усяго свету стаялі перад яго акном на плошчы імя св. Пятра ў Рыме, а яшчэ мільёны маліліся на каленях у розных кутках свету. Прайшло 5 гадоў, а гэта - многа ці мала? У параўнанні з 26 гадамі 5 месяцамі і 16 днямі яго пантыфікату – гэта мала, але дастаткова многа, каб убачыць, што пакаленне Яна Паўла II існуе, што мы памятаем і пераймаем яго, што молімся да яго і ведаем, што ён заўжды – дзесьці блізка. Сёння, калі за плячамі – 5 гадоў з той падзеі, мы павінны задумацца, што змянілася ў нашых сэрцах, у нашых адносінах з бліжнімі, у якой ступені мы выкарысталі навучанне гэтага Вялікага Чалавека.

Чытаць цалкам: “Я шукаў Вас...”

 

 Сумна Маці...

Актуальна - З жыцця Касцёла



Сумна Маці, несуцешна,
горка плача,
так балесна, -
Бо канае Сын адзіны –
ўкрыжаваны Ён, нявінны.
Мукі церпіць
разам з Сынам, блізка смерці
ўжо хвіліна. –
Сына кроў
з крыжа сцякае, сэрца Маці
жаль сціскае.

Голас Сына
ўжо сціхае,
Маці з гора
ледзь жывая.
Час канання надыходзіць –
боль нішто ёй
не лагодзіць.
Страшна бачыць Сына Мукі:
ў ранах цела – твар і рукі.
– Маці з Сынам
пакутуе
у хвіліну
цяжку тую.
 

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання НПМ

Актуальна - Пастырскае Слова

“Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць і любіць яго — вось заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку”
Божы слуга Ян Павел II
Шаноўныя браты-святары, кансэкраваныя асобы! Браты і сёстры, замілаваныя ў Хрысце! Зноў Божы Провід дазваляе нам святкаваць урачыстасць Звеставання НПМ. Зноў у нашым жыцці мы будзем запрошаны перажыць разам з Марыяй Яе сустрэчу з анёлам Габрыэлем. Трэба без боязі i з вялікай адвагай пагасціць у Назарэце ў доме маладой жанчыны па імені Марыя, якая стала Маці для кожнага чалавека.
    “Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць i любіць яго” — гэта пакліканне не толькі для кожных маці і бацькі, але - і для кожнага чалавека на зямлі. Якой жа вялікай павагай і любоўю мы акружаем сваіх маці, якія далі нам жыццё, клапаціліся пра яго ў нашым дзяцінстве, у маладосці i да сённяшняга дня яго вельмі шануюць. Якой жа вялікай пашанай кожны ахоплівае ўсіх маці на зямлі, якія (на вестку аб зачацці) адказалі так, як Марыя, што з пачатку будуць аберагаць зачатае ў іх дзіця, бо яно з’яўляецца найпрыгажэйшым Божым дарам, якім можа адорваць толькі Творца ўсяго сусвету.
    Але вялікай трывогай напаўняе нас той факт, што не кожная жанчына, якая магла б стаць маці, згодна з Божым намерам у дачыненні да перадачы чалавечага жыцця.

Чытаць цалкам: Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання НПМ

 

Вялікі пост – гэта грунтоўная праца і дапамога людзям у патрэбе

Роздум - На шляху да святасці

У працоўнай дзейнасці лічыцца перш за ўсё чалавек, які мае права не толькі на адпаведную зарплату, але - і вырашаць аб занятках, права ўдзельнічаць у стварэнні працы. Яна павінна быць прасторай, дзе асоба можа развіваць сябе, сваю індывідуальнасць, сваё прызванне. Чалавек павінен быць важнейшы, чым праца.
Чалавек з’яўляецца жывым адлюстраваннем Бога ў свеце, а можа - і ў Космасе. Ён можа пазнаваць Творцу і захапляцца Ім. Адначасова цалкам людская істота здзіўляецца свайму ўзвышэнню. Яна ўсклікае з псальмістам: “Чым жа ёсць чалавек?” (Пс 8, 5). Ян Павел II адказаў на гэтае пытанне даволі пераканаўча падчас першай сваёй пілігрымкі ў Польшчу, падкрэсліўшы: “Нельга зразумець чалавека без Хрыста”, таму што таямніца людской істоты была адкрыта толькі ў Хрысце. А Ён, поўнасцю аддадзены Айцу і людзям, быў таксама Чалавекам працы і ўвайшоў у гэтую плынь, дзе Бог – блізкі чалавеку, (пра што мы чыталі ў папярэднім разважанні) пачатак чаму быў пакладзены ўжо ў раі. Чалавек атрымаў там заданне: “каб вы падпарадкавалі сабе зямлю” (Быц 1, 28). А таму рай – гэта не было толькі месца прыемнага адпачынку. З самага пачатку там працавалі.

Чытаць цалкам: Вялікі пост – гэта грунтоўная праца і дапамога людзям у патрэбе

 

Старонка 286 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.