ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
“Завяршэнне” хросту
Роздум - На шляху да святасці
Павел ці Пётр? Марыя ці Агата? Кандыдаты да сакраманту канфірмацыі ў пошуку прыдатнага “святога” імя. Хочацца, каб яно адпавядала і найлепшым чынам спадарожнічала ў духоўным жыцці. Навошта ўвогуле патрэбны гэты сакрамант і як выбраць “бежмаванае” імя, запыталі ў кс. Генадзя Лаўніковіча SCJ, вікарыя гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец).
Паглыбляючы веру, фарміруючы розум
Роздум - На шляху да святасці
“Век жыві – век вучыся”. Напрыклад, у каталіцкай навучальнай установе. Варта ведаць, што ў Беларусі дзейнічаюць два тэалагічныя каледжы ў Гродне і Мінску і катэхетычны каледж у Баранавічах.
Мы папрасілі сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра распавесці пра час свайго навучання, пра плён, які яны для сябе вынясуць, а таксама спыталі, чаму даросламу чалавеку варта такім спосабам паглыбляць свае рэлігійныя веды.
Прызначэнне новых канонікаў
Актуальна - З жыцця Касцёла
Сустрэча была нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння гродзенскага ардынарыя кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і за 2021–2022 катэхетычны год, які падышоў да завяршэння.
Ці сапраўды “няма добрых беларускіх тлумачэнняў Бібліі”? Разбіраемся разам з перакладчыкам
Актуальна - Інтэрв'ю
Наколькі запатрабавана Слова па-беларуску сёння? Размаўляем на гэты конт з перакладчыкам Бібліі і евангельскім пастарам Антоніем Бокунам.
Сэрца Бога
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Пакліканне - спосаб уступіць у дыялог з Богам
Актуальна - Слова рэдактара
Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэчаў, якія датычаць яго ўнутранага свету. Жыццё без Бога стала для многіх своеасаблівай мерай сучаснасці і прагрэсу. Таму вельмі лёгка страціць сэнс жыцця і мэту, якой з,яўляецца Бог і сустрэча чалавека з Езусам.
Чытаць цалкам: Пакліканне - спосаб уступіць у дыялог з Богам
З каталіцкіх СМІ Беларусі (30)
Актуальна - Прэса
Фігура Хрыста Абаронцы ў горадзе Энкантаду мае вышыню 43,5 метры, што на 5,5 метраў вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе ўнутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса.
На сёння самай вялікай статуяй Хрыста лічыцца Хрыстос Валадар у Свебодзіне (Польшча). Гэты помнік мае вышыню 36 метраў: 33 метры складае фігура Хрыста і яшчэ 3 метры – залатая карона на Яго галаве. Помнік узвышаецца на кургане вышынёй 16,5 метраў, і разам з гэтым п’едэсталам вышыня статуі дасягае рэкордных 52,5 метраў.
Юбілей святыні і ўнясенне рэліквій у касцёл у Казловічах
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Юбілей святыні і ўнясенне рэліквій у касцёл у Казловічах
Вярэйкі. Касцёл і яго будаўнікі
Гісторыя - Парафіі і святыні
Ён наш, мяштунскі!
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Паўсюдны Касцёл (40)
Актуальна - Варта ведаць
† Польшча. У Варшаве некалькі тысяч чалавек прайшлі ад санктуарыя св. Андрэя Баболі да Замкавай плошчы ў пакаяннай ружанцовай працэсіі за Польшчу. Удзельнікі хацелі такім чынам кампенсаваць Богу за грэх абортаў і памаліцца за мір у Польшчы ды Украіне. Мэтай працэсіі быў яшчэ адзін езуіцкі санктуарый – Маці Божай Ласкавай, апякункі Варшавы, – які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад Замкавай плошчы. Працэсіі папярэднічала св. Імша ў санктуарыі св. Андрэя Баболі, якую ўзначаліў яго кусташ езуіт а. Вальдэмар Бажышкоўскі, а гамілію прамовіў рэктар санктуарыя Маці Божай Ласкавай а. Веслаў Куліш.
Апостал беларускай мовы
Гісторыя - Карані нашай веры
Наступныя артыкулы...
Старонка 4 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.