ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XXX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна

I былa блізкa жыдoўскaя Пaсхa, i ўвaйшoў Езус у Ерузaлім. I знaйшoў у святынi прaдaючых вaлы i aвечкi i гaлубы, i сядзячых мяняльнiкaў. I зрaбiўшы як-бы бiч з вярoвaк, выгнaў з святынi ўсiх, тaк-жa aвец i вaлoў. А грoшы мяняльнiкaў рaзсыпaў i aбярнуў стaлы. A тым, штo прaдaвaлі гaлубы, скaзaў: “Вынясьце гэтaе aдсюль, i не рaбеце дoму Aйцa мaйгo дoмaм гaндлярствa”. I ўспoмнiлі вучнi ягoны, штo ёсць нaпiсaнa: „“Рупнaсць aб дoм твой з’елa мяне” (Пс 68,2). Дык aдкaзaлі жыды i скaзaлі яму: “Якi знaк пaкaжaш нaм, штo гэтaе рoбiш?” Aдкaзaў Езус i скaзaў iм: “Рaзвaлеце гэту святыню, i я ў тры днi пaстaўлю яе”. A жыды скaзaлі: “Сoрaк шэсць гaдoў будaвaлі гэту святыню, i ты ў тры днi яе пaстaвiш?” A ён гaвaрыў aб святынi целa свaйгo. Дык кaлі ўстaў з умерлых, успoмнiлі вучнi ягoны, штo ён гэтaе гaвaрыў, i пaверылі Пiсaнню i мoве, якую скaзaў Езус.

Ян 2 , 13-22


«Не гандляваць» чалавечым сэрцам

 Адзіны, непаўтаральны фрагмент Евангелля пра тое, як Езус выкінуў купцоў са святыні. Хрыстус страціў цярплівасць і ўжыў сваю сілу. На першы погляд Ён з бізуном са шнуркоў у далоні і Яго павышаны голас не адпавядалі вобліку цярплівага пастыра, які заклапочаны з-за згубленай авечкі ці паставе бацькі (з прытчы), які чакае вяртання марнатраўнага сына. Толькі на першы погляд! Бо ў Езусе, які так рашуча рэагуе на прафанацыю святога месца, можна ўбачыць Бога-Творцу, які выхоўвае суровым пакараннем з-за правіннасцяў выбранага народу ў Старым Запавеце. Гэта Яго Сын, які не прыйшоў “папраўляць” старазапаветны воблік свайго Айца, але навучыць нас таму, на чым асноўваецца Божае бацькоўства. Пазней св. Павел скажа пра Езуса: “што Ён з’яўляецца глупствам для грэкаў і абурэннем для габрэяў”. Мы, хрысціяне, прывыклі да дабрыні і лагоднасці нашага Настаўніка, то давайце ж не будзем абурацца паставай Езуса, які так рашуча трактуе гандляроў у святыні. Лепш задумайцеся над матывамі Яго дзеянняў. І габрэі прасілі ў Езуса растлумачыць гэтыя яго ўчынкі. У адказ яны пачулі: разбураную імі святыню Езус зможа адбудаваць на працягу трох дзён. Таму яны атрымалі адказ, які затым (падчас судовага працэсу) паслужыць габрэям, каб асудзіць Езуса на смерць.
    Давайце збяром факты. Святыня ў Ерузаліме азначала прысутнасць Адзінага Бога на зямлі. З моманту, калі Божы Сын стаў чалавекам, прымаючы чалавечае цела, Ён стаў адным з нас. Дзякуючы свайму крыжу, уваскрэсенню і Пяцідзесятніцы Хрыстус зрабіў нашыя целы святыняй Святога Духа. Пасля тых падзей кожны з людзей з’яўляецца знакам прысутнасці Бога ў свеце. Таму купцоў са святыні можна параўнаць з сённяшнімі “гандлярамі” розных ідэй, якія зацямняюць вобраз Творцы ў чалавеку і змяняюць (з выразнага знаку Бога ў свеце) людскія сэрцы на “рынак”, кіруючыся пры тым сваёй дурнотай, жаданнем прыбытку або проста двудушнай наўмыснасцю. Не здзіўляйцеся, калі і сёння Хрыстус страціць цярплівасць на спакуснікаў…

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.