ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Я – дар для іншых

Семінарыйная газета

Старонка міністранта
Вітаю вас, дарагія міністранты, ізноў на старонках нашай газеты. Я вітаю ўсіх і кожнага паасобку. Бог адарыў чалавека рознымі здольнасцямі. І невыпадкова, што мы нарадзіліся ў гэтым, а не іншым краі, у гэтым, а не ў іншым пакаленні. Чаму? Каб адказаць на гэтае пытанне, я запрашаю вас да супольнага роздума.
    Кожны з нас атрымаў ад Творцы нязвыклы падарунак. Ён хацеў, каб мы існавалі, хоць чалавецтва і свет далі б сабе рады і без нас. “Ты саткаў мяне ва ўлонні маёй маці, дзякую Табе, што Ты стварыў мяне так цудоўна” – гаворыць аўтар Бібліі ў Кнізе Псальмаў, 139. Усемагутны даў кожнаму чалавеку жыццё і паставіў на нашым шляху столькі розных людзей. Яны жывуць для мяне, а я – для іх.
Адзін фільм паказаў гісторыю хлопца, які лічыў, што ён нікому не патрэбны. Ён атрымаў магчымасць убачыць, як выглядаў бы свет, калі б яго не было: убачыў радаснага дзядка, з якім ён праводзіў столькі часу, як расчараванага старэнькага чалавека, з якім ніхто не хоча размаўляць, убачыў бацькоў свайго сябра ў роспачы, адзіны сын якіх закончыў жыццё самагубствам, бо не мог у найцяжэйшы момант свайго жыцця знайсці братнюю душу.… І такім чынам хлопец зразумеў, як многае ўносіць яго (на першы погляд) непатрэбнае існаванне ў жыццё іншых. А каб быць дарам для іншых, мы не павінны быць выдатнымі хірургамі, настаўнікамі ці ячшэ кімсьці іншым. У кожным месцы і ў кожны час жыцця мы звязаны тысячамі ніцей з большай ці меншай колькасцю людзей. І гэта людзі, якім Бог ахвяраваў цябе і мяне, каб мы зрабілі іхняе жыццё лепшым, радаснейшым і лягчэйшым, дзякуючы сяброўству, працы.
    Бог, ствраючы кожнага з нас, хацеў мець яшчэ адну істоту, якую палюбіць, з якой Ён зможа весці дыялог, нягледзячы на яе слабасць. Безумоўна, гэта не азначае таго, што Яму – Усемагутнаму Творцу не хапала чагосьці. Існаванне кожнага чалавека дае Яму дадатковае поле для дзейнасці: Бог прабачае, павучае. Ён верыць, што яшчэ штосьці з гэтага будзе, бо Ён стварыў чалавека на свой вобраз, а Творца з’яўляецца цалкам Любоўю і Дарам. Мы атрымалі ўсё ў якасці дара, каб самім стаць няспынным дарам для іншых. Толькі калі мы зразумеем урэшце рэшт гэта і знойдзем адвагу ўвесці ўсё гэта ў жыццё? На гэтае пытанне няхай кожны з нас сам адкажа ў сваім сэрцы.
    У нашым нумары, дарагія міністранты, я хацеў бы таксама нагадаць пра тое, якое літургічнае адзенне выкарыстоўваюць святары падчас св. Імшы і набажэнстваў.


Альба
    з’яўляецца сімвалам чысціні душы, якая знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі, здабытай крывёй Баранка. Гэта доўгая белая вопратка, што дасягае костачкаў нагі, з доўгімі рукавамі. Яна паходзіць ад старажытнай тунікі, якую насілі як мужчыны, так і жанчыны. У залежнасці ад кройкі, яна можа быць дапоўнена гумэралам (вэлюмам). Альба павінна адзначаць падабенства да Бога, які “ахоплены святлом, як плашчом”; да Хрыста, які перамяніўся на гары Табар і яго адзенне было белае як снег. Альба з’яўляецца таксама знакам справядлівых мучанікаў.
Cingulum
    (пасак, які завязваецца зверху альбы) – гэта тоўсты шнур, які заканчваецца фрэнзлямі на абодвух канцах. Ім падперазваецца альба, калі яна – вельмі шырокая і доўгая. Гэты пасак сімвалізуе стрыманасць, схільнасць да таго, каб выканаць чыёсьці распараджэнне, гатоўнасць да працы на службе Богу і знак гатоўнасці на прыход Пана. Пасак бывае розных колераў.

 

Стула
    – гэта элемент літургічнага адзення накшталт стужкі. Святар і біскуп носяць стулу, якая вісіць у іх на шыі і свабодна звісае спераду. Дыякан жа накладвае стулу з левага пляча, наўскос да правага боку і там яе зашпільвае. Яна з’яўляецца самым важным рэгаліем ці знакам сярод літургічнага адзення. Стула сімвалізуе ўладу і годнасць святарскай службы.

 

Арнат
    паходзіць ад верхняй рымскай вопраткі, якая была свайго рода плашчом без рукавоў з адной малой адтулінай на галаве. Яго ужывалі падчас усіх святарскіх дзеяннях. А паколькі арнат апранаецца на ўсё іншае адзенне, таму ў абрадах пасвячэнняў ён лічыўся заўжды сімвалам любові, якая пакрывае грахі. Арнат на плячах (накшалт прыгнятальнага цяжара) называецца салодкім Панскім ярмом. У залежнасці ад літургічнага перыяду ўжываецца арнат акрэсленага колеру.
кл. Віталій Бяленік

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.