ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Вялікія Божыя справы
Карацейшае ці даўжэйшае жыццё – гэта падарожжа ў напрамку раю. Там знаходзіцца наша Айчына і наш сапраўдны дом. Гэта там нам вызначана сустрэча! Хрыстус чакае нас у раі! Не забывайце ніколі пра гэтую найвышэйшую і суцяшальную праўду.
Ян Павел II
У казанні на гары Езус гаворыць пра благаславёных, а сярод іх ідзе размова таксама пра ціхіх, якія будуць мець ва ўласнасць зямлю. Напэўна ёсць і такія ціхія святыя, пра якіх не расказвае ні адна вядомая легенда, ніякая кніга, дзе ідзе аповяд пра герояў усеагульнай гісторыі ці гісторыі Касцёла. Ведае пра іх толькі Бог, які ўпісаў іх у самую трывалую кнігу жыцця, чым ёсць сэрца Яго вечнай любові.†
Магіла дзядулі
Мечыслаў Болуць
Гродна 2.XI 1997г. |
Позняй восенню У дзень Задушны, Калі лісце з дрэваў ціха спадае, Можа, часам унук паслушны Магілу знойдзе свайго дзеда, Рукой часу ўжо знішчану. Грудамі зямлі, крыж звалены, Мохам, кустом Прыкрыту. Укрыту жоўтым лісцем. І адчуе, як той хоча Яго прыходу. Яго маладой, моцнай рукі У дзень памяці святой Пакуты! Раптам успомніць Са здзіўленнем, Хто тут спачыў, Пад тым каменем: |
Забытыя яго дзеда Ляжаць астанкі, А таму і яго тут карані І пачаткі! Ашаламляльная падзея Адразу ж абудзіць яго сумленне. Тут жа загладзіць свае віны: Трываць над магілай Дзеці павінны. Няхай яму сведкам будзе Гэты магільны камень. На гэта сёння гаворыць На могілках “амэн”. Продка магілу ўпарадкуе, Крыж адновіць, кветкі будуць, Запаленыя ставіць свечкі. Няхай яму заўжды з той пары Святло вечнае свеціць! Няспынна памятаць аб Продках будуць з той пары дзеці. |
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.