ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Маладосць вачамі Вечнасці
Кожная эпоха і кожнае пакаленне маюць свае характэрныя рысы. Падчас катаклізмаў, жыццёвых драм людзі больш задумваюцца над фундаментальнымі пытаннямі свайго быцця: як выжыць, дзеля чаго жыць, навошта змагацца? Ва ўмовах міру і дабрабыту, калі заспакоены асноўныя патрэбы чалавека (жыццё, ежа, жыллё), яму пачынае пагражаць спакуса перастаць думаць і спыніцца на асалодзе момантам.
Адна з найбольш дэструктыўных праблем чалавека – гэта жыццёвая недальнабачнасць, зацыкленасць на тым, што ёсць цяпер і пазбяганне пытанняў аб далейшых перспектывах. У такой сітуацыі адзінае, што тут і цяпер даступна чалавеку – гэта ён сам і яго патрэбы. Асоба ператварае сябе ў цэнтр Сусвету, сваё цяперашняе “хачу” ўзводзіць на ўзровень абсалютна правільнага і добрага. Самазасляпенне паволі адрывае такую асобу ад рэальнасці. Свет жа здаецца абыякавы да яе “хачу” і “патрабую”. Наступае крызіс нязгоды з непадуладным светам, жаданне ўцячы ад яго або ў віртуальны свет мрояў (уласных, ці пададзеных шоубізнесам), або зусім пакончыць з жыццём. Апошняе - ў крайнім выпадку. Звычайна ж многія людзі ў сваім нежаданні жыць ператвараюць свой зямны шлях у балансаванне паміж “хачу” і “павінен”. †
Дзе ж корань зла сіндрому хранічнага незадавальнення? Чаму многія людзі баяцца задумвацца ўсур’ёз над жыццём? Чаму не шукаюць праўды, каб яна іх вызваліла? У сучасным свеце існуюць розныя вырыянты адказу на гэтыя пытанні. Касцёл - голас Бога ў свеце – дае адказ Творцы на пытанні чалавека і паказвае яму шлях да выратавання. Гэты адказ крыецца ў кароткіх словах штодзённай малітвы-пацераў кожнага католіка: “Веру... ў жыццё вечнае”.
Усведамленне каталіцкай праўды веры аб прызначэнні чалавека для Вечнасці рэзка змяняе яго жыццёвыя перспектывы. Існуе дыяметральная розніца паміж асобай, якая верыць у жыццё вечнае, і чалавекам, які верыць, што ён перастане існаваць разам са смерцю яго цела. У першым выпадку мэта жыцця - па-за зямным, па-за цялесным. У другім жа выпадку наадварот: мэта - ў часовым, зямным, смяротным. Першы верыць у жыццё і сэнс, другі – у паміранне і бессэнсоўнасць. Для першага зямное жыццё – гэта старт, сродак, дарога да чагосьці велічнага. Для другога – выпадковы шанс, бязглуздая ўкінутасць у жудасны свет, з якога трэба “выціснуць” нешта прыемнае і... загінуць. Бог адкрывае праз Касцёл перспектыву, паказвае альтэрнатыву і пакідае выбар за намі.
Хрысціянскае вучэнне аб прызначэнні чалавека да Вечнасці сустракалася, асабліва ў апошнія стагоддзі, з моцнай крытыкай. Не разумеючы навукі Касцёла, некаторыя крытыкі сцвярджалі, што скіраванне хрысціяніна на пазазямны свет схіляе яго да ўцёкаў ад рэчаіснасці, ад канкрэтнага жыцця. У савецкія часы бязбожная прапаганда моцна выкарыстоўвала гэты аргумент, каб паказаць, што бальшавікі прапаноўваюць рай на зямлі, а не ў Небе. Амаль што ўсе беды чалавецтва прыпісваліся таму, што хрысціянін мучыцца цэлае жыццё, дазваляе сябе прыгнятаць, кіруючыся надзеяй на нейкую цьмяную ўзнагароду пасля смерці.
Дзіўна, але нават крытыкі Касцёла шкадавалі, што зусім не разумелі той праўды веры, супраць якой выступалі. Падобны ім спосаб мыслення характэрны для людзей, для якіх вечнае жыццё – гэта нешта зусім незалежнае ад зямнога, часовага існавання чалавека. Крытыкі мелі б рацыю, калі б Касцёл навучаў, што Вечнасць асобы не залежыць ад яе зямнога жыцця. Аднак каталіцкае вучэнне, заснаванае на Святым Пісанні і Традыцыі, гаворыць пра прамую залежнасць вечнага жыцця ад часовага, будучыні ад цяперашняга моманту.
Здаецца, ніхто так як моладзь, не адчувае вострай залежнасці заўтрашняга дня ад сённяшняга. Не трэба маладым людзям шмат расказваць пра тое, што заўтрашні дабрабыт залежыць ад сённяшняй працы. Часам бацькі, а парой і самі маладыя людзі загружваюць сябе велізарным цяжарам шматлікіх клопатаў і прац, каб падрыхтавацца да будучыні. І чамусьці ніхто не пытаецца, якой будзе тая будучыня. Складваецца ўражанне, што ўсе ўсё ведаюць. Для многіх няма часу (і патрэбы?) пытацца ў Бога, шукаць Яго парады, дапамогі. Здаецца, што чалавек становіцца настолькі ўпэўнены ў сабе, што за яго ўчынкамі гучаць словы: “Я ўсё ведаю, я сам спраўлюся!” У духоўна знячуленым грамадстве пачынае ўспрымацца як натуральнае і зразумелае, што ўчарашнія пабожныя школьнікі сёння знікаюць з парафіяльнага жыцця, бо ім жа трэба працаваць, зарабляць грошы, а як інакш? Нават веруючыя католікі змаўкаюць перад, здавалася б, жалезным рэалізмам гэтага “жыцейскага” аргументу.
Адкуль бярэцца канфлікт паміж абавязкамі веры маладога чалавека і патрэбамі надзённага жыцця? Нямногія ўсведамляюць, што прычына крыецца ў праблеме разумення Вечнасці. Існуюць два падыходы. Сваю вечнасць можна разглядаць у перспектыве зямных жыццёвых намераў, а можна свае планы разглядаць у перспектыве Вечнасці. У першым выпадку чалавек імкнецца жыць як яму ўздумаецца, часам аглядваючыся на Бога. У другім выпадку – разумее, што яго планы – гэта глупства перад веліччу Божых намераў адносна асобы, якую Ён задумаў і паклікаў да жыцця.
Штодзённае жыццё католіка ў перспектыве рэалізму Вечнасці – гэта шлях, поўны творчага супрацоўніцтва паміж Аўтарам (Богам) і Яго тварэннем (чалавекам). Чым больш цесны кантакт чалавека з Богам, тым больш яму адкрываецца план Творцы. Бог жа не перастае здзіўляць чалавека веліччу сваіх планаў. І людская істота, з аднаго боку, набіраецца пакорлівасці адносна свайго розуму і планаў, бо бачыць наколькі Бог робіць усё лепей і правільней. Адначасова усё больш абвастраецца свядомасць таго, наколькі кожная хвіліна гэтага зямнога жыцця абумоўлівае Вечнасць. Бо кожны наш крок на зямлі – гэта чарговы крок да Неба або да пекла. І скарб маладосці ў тым, што шлях толькі пачынаецца, што ёсць магчымасць выбраць правільны напрамак. Бог дае велізарны шанс так прайсці гэты шлях, каб на парозе Вечнасці мы аказаліся не сапсаваным творам, але шэдэўрам творчага супрацоўніцтва Бога і чалавека.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.