ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Хрыста-Валадара

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна

Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”
    Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці ішыя сказалі табе пра Мяне?”
    Пілат адказваў: “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіу?”
    Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Мае Валадарства не адгэтуль”.
    Пілат сказаў Яму: “Значыць, Ты Кароль? Езус адказаў: “Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўс я і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”.

Ян 18 , 33-37

Валадарства складанай, але несмяротнай праўды
Няспынна свет падвяргае сумненню ўладу Хрыста як Пана і Збавіцеля. На працягу стагоддзяў з настойлівасцю ён ідзе следам за Пілатам, паўтараючы тыя ж самыя пытанні, вылучаючы тыя ж самыя сумненні. Свет не аспрэчвае ўжо (як раней) гістарычнасці Асобы Езуса з Назарэту, але здаецца, што мы пастаянна ўдзельнічаем ў Яго працэсе. Пастаянна пытаюць у Хрыста пра абгрунтаванасць Яго навучання і абвешчаных прынцыпаў. Яго ўлада над светам і чалавекам сустракаецца з агрэсій. І сёння здараюцца фальшывыя сведкі, якія скажаюць значэнне слоў Хрыста, двудушна інтэрпрэтуючы Яго ўчынкі. Атмасфера, якая акружае Асобу Збавіцеля, так моцна нагадвае аб такой жа, што была некалькі стагоддзяў таму назад у палацах Ананія, Каяфы. Езус вымушаны як бы няспынна адказваць на пытанні Пілата, якія датычаць каралеўскай улады, праўды. А што найбольш засмучае – і сёння Хрыстус як бы не знаходзіць вельмі многа рашучых абаронцаў. Яго вучні застаюцца пастаянна дзесьці ва ўкрыцці, як бы баючыся канчатковага вырашэння.

    Аднак можа ў гэтай самоце - выніку пастаяннай варожасці, у гэтай асірацеласці знаходзіцца пацвярджэнне таго, што Езус – Валадар!? Столькі стагоддзяў спрабавалі Яго выгнаць з людской свядомасці, столькі намаганняў, каб канчаткова знішчыць Евангелле, абвешчанае Ім! Столькі няёмкіх пытанняў, якія ставяць фарысеі і іхнія наступнікі з настойлівасцю маньяка! І які вынік! Няспынна стаіць перад намі Постаць, якой грэх і людская ганебнасць грэбуюць, Асоба, поўная ўнутранай годнасці і велічы, з тым самым зразумелым адказам, які “асвятляе” змрок вякоў: “Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой” (Ян 18, 37).
    І ніякага выніку не прынёс прысуд габрэйскага сінедрыёну, які асуджаў Хрыста на смерць. Якім жа быў варты жалю допыт Езуса ў Пілата. Палахлівым было яго ўмыванне рук і згода, каб укрыжавалі Езуса. Хрыстус, якім не па-людску грэбавалі яго ворагі, застаўся Каралём. Крыж стаў тронам, з якога Збавіцель прыцягнуў усіх да сябе. Гэтую ўладу над усім стварэннем ніхто не здолее ў Яго адабраць ці нават паменшыць. Доказам стабільнасці Хрыстовага Валадарства з’яўляецца Яго пустая магіла і два тысячагоддзі жыцця Касцёла.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.