ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXXIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка

У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. I зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
    Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах.
    Сапраўды кажу вам: “Не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць. А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Aйцец”.

Mк 13, 24-32

Падзеі такія ж верагодныя, як і невядомыя
   Гадавы літургічны цыкл завяршаецца. За тыдзень у апошнюю нядзелю году мы будзем ушаноўваць Хрыста – Валадара Сусвету. Гэтая ўрачыстасць з’яўляецца прадвесцем паўторнага прыходу Збавіцеля на зямлю. На гэты раз Ён прыйдзе ў хвале, каб судзіць жывых і памерлых. Тыя, хто адышоў ад нас, паўстануць з магілаў і пакрыюцца целам. І так усе стануць перад Божым Трыбуналам. Гэта будзе час канчатковага суда. Зямля будзе адноўлена Божай прысутнасцю і, нарэшце, стане рэчаіснасцю ў сваёй дасканаласці Божае Валадарства, якое ўсе чакалі. Кожны з нас будзе не толькі сведкам, але і ўдзельнікам тых падзей. Гэты сцэнарый не з’яўляецца прадуктам людскога ўяўлення ці звыклай чалавечай тугі па Богу. Гэта – праўда, аб’яўленая Езусам Хрыстом і вельмі выразна запісаная ў Аб’яўленні. Такім чынам, закончыцца тленнасць, каб даць месца вечнасці. Праблемы з прачытаннем і зразуменнем гэтых праўдаў, заключаных у Святым Пісанні, не маюць ніякага ўплыву на іх унутраны змест. Чалавек схільны адкідваць усё, што яму здаеццца незразумелым, што немагчыма ахапіць розумам. Аднак ён, будучы веруючай асобай, павінен у гэтым выпадку выправіць свае адносіны да канчатковых справаў, якія застаюцца па-за межамі людскога ўяўлення. Суд, вечнасць, пара разлічыцца за свае зямныя справы, што набліжаецца, належаць да Божага парадку. Дзякуючы веры можна толькі радавацца, што таямнічыя планы Божага збаўлення прадбачаць у ім месца для кожнага з нас.

    Таму, апрача бездапаможных спробаў ахапіць розумам вечнасць, якая нас чакае, застаецца нам практычная праблема падрыхтавацца да яе. “З фігавага дрэва бярыце прыклад. Калі яго галінка лагаднее і пускае лісты, вы ведаеце, што ўжо блізка лета” (Мк 13, 28) – гаворыць Збавіцель, заахвочваючы нас шукаць і прачытваць знакі апошняга спаткання з Богам. Такая сустрэча з Творцам – пэўная, так як і ёсць пэўнае наступленне пораў году. Няхай не ўсыпяць нас сумненні ці празмерныя клопаты зямнога жыцця. Плануйце ж жыццё так, каб не страціць з вачэй вечнасці! Канчатковыя часы немінуча надыдуць і адкрыюць перад намі вечнасць. Добра, каб не была яна для нас драматычнай нечаканасцю, але радасным выкананнем спадзявання.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
>

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.