ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Спяшайцеся любіць людзей

Дзіцячы куточак

Паважаныя чытачы!
Кожная хвіліна нашага жыцця – гэта бязмерная каштоўнасць.
Час – гэта вялізны капітал, які вельмі хутка вычэрпваецца.
І ён можа быць выдаткаваны ўдумліва, з любоўю, дабрынёй, велікадушнасцю, а можа быць выкарыстаны бессэнсоўна, пуста і бязмэтна. Кожнага з нас акружаюць людзі: блізкія, знаёмыя, сябры, калегі па працы.
І ў кожнае імгненне жыцця можна дарыць ім цяпло, каханне, разумець іх і быць ветлівымі з імі, каб потым не шкадаваць аб тым, што не паспелі гэтага зрабіць. Не здолелі сказаць блізкаму чалавеку аб чымсьці важным. Памятайце, кожны чалавек можа нечакана адысці за мяжу нашага зямнога жыцця. Спяшайцеся любіць! Прыгадайце сабе гэтыя словы ў моманты, калі злуецеся на кагосьці. Любіце, бо часу так мала…

Спяшайцеся любіць людзей
Спяшайцеся любіць людзей,
так хутка яны адыходзяць.
Пасля іх застаюцца чаравікі
і глухі тэлефон.
Толькі тое, што малазначна,
пляцецца, нібы карова.
Найважнейшае так хуткабежна,
што адбываецца раптам.
Затым цішыня звычайная,
значыць – зусім невыносная.
Як чысціня,
народжаная папросту з адчаю,
Калі мы думаем аб кімсці,
без яго застаючыся.

Не будзь перакананы,
што ёсць час –
Упэўненасць няпэўная.
Яна чуласць у нас адымае,
як і любое шчасце.
Прыходзіць адначасова,
як пафас і гумар.
Нібы два моцных пачуцці,
слабейшыя за адно
Так хутка адыходзяць адтуль
змаўкаюць як дрозд у ліпені,
Як гук трохі нязграбны,
ці халодны паклон,
Каб сапраўды бачыць,
яны заплюшчваюць вочы,
Хоць рызыкоўней нарадзіцца,
чым памерці.
Мы любім заўсёды занадта
мала і заўсёды занадта позна.

Не пішы пра гэта так часта –
лепш раз і назаўсёды.
І будзеш, як дэльфін, моцны
і лагодны.

Спяшайцеся любіць людзей –
яны так хутка адыходзяць,
І тыя, хто не адыходзяць,
вяртаюцца не заўсёды.
І ніколі не вядома,
калі гаворка ідзе пра любоў –
Першая стане апошняй
ці апошняя першай.

Кс. Ян Твардоўскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.