ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Як навучыць маленькае дзіця маліцца?
Перш за ўсё на бацьках ляжыць адказнасць за рэлігійнае выхаванне дзяцей. Так як бацька ці маці вучыць дзіця, каб яно гаварыла: “дзякуй”, “прабачце”, так бацькі павінны навучыць з маленства дзіця маліцца. Малітва павінна мець у сям’і прывілеяванае месца. Малітва можа дапамагаць стварыць цёплыя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выхоўваючы ў дзіцяці паставу велікадушнасці і любові.
Самае важнае, каб малітва ў доме не была тэмай для сваркаў, бо ў такой сітуацыі дзіця не будзе кленчыць, каб адгаварыць вячэрнія пацеры ці перахрысціцца перад ядой. Патрэбна кожнае слова малітвы растлумачыць дзіцяці. Не смяяцца з памылкаў, бо гэта можа сканфузіць дзіця і садзейнічаць таму, што яно будзе неахвотна адносіцца да ўсяго, што мае сувязь з верай.
Спачатку трэба вучыць дзіця простым малітвам, памятаючы пра тое, што малітва павінна быць заўжды дастасавана да інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўзроўню чалавека. Нельга чакаць ад малога дзіцяці мудрых тэалагічных выказванняў. Часам бацькі – вельмі амбіцыйныя, таму што імкнуцца замяніць старыя і маланатхняльныя малітвы ўласнай творчасцю. Аднак дзіця павінна маліцца, а не прагаворваць тое, што было створана бацькамі. †

Некалькі практычных указанняў:
- Патрэбна растлумачыць дзіцяці, што калі нават яму здаецца, што Бог маўчыць, то на самай справе Ён не пакідае яго ніколі;
- Трэба навучыць дзіця пазбягаць падчас малітвы ўсякага прыкідвання; Кароткая і шчырая ранішняя малітва разам з дзіцём можа садзейнічаць таму, што яно будзе мець на працягу дня добры гумар, а малітва перад сном суцішыць яго і супакоіць;
- Падчас малітвы дзіця можа мець свае рытуалы ці цырымоніі, не трэба гэтага ліквідоўваць;
- Варта падтрымліваць малітву дзіцяці ў духу радасці, а не выключна - ў смутку і граху.
Святая Тэрэза з Авіля сказала: “Ад смутных, сур’ёзных і панурых святых усцеражы нас, Пане!” Таму клапатліва апекавацца малым дзіцём - вельмі важная і выключная справа.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.