ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле
Дыяканская паслуга – гэта служба людзям, якую вы будзеце ажыццяўляць як дыяканы, а пазней – як святары. Будзьце ж верныя брэвіярнай малітве.
Няхай Вастрабрамская Божая Маці вучыць усіх Вас той важнай праўдзе, што без адарацыі Езуса Хрыста ваша паслуга будзе пустой, не прынясе людзям, да якіх Вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна прыносіць. Калі Вы хочаце плённа працаваць дзеля духоўнага дабра Божага люду, калі Вы хочаце цешыцца добрымі і сапраўднымі плёнамі вашай паслугі, то памятайце заўжды пра асабістую малітву. Памятайце пра адарацыю Езуса Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце – гэта будзе вялікая і бесперапынная крыніца Божых ласкаў, Божай Міласэрнасці для Вас і для людзей, якія давераны Вашай апецы.†

Дзякуйце Езусу за ўсё дабро, з якім Вы сустрэнецеся. Да Хрыста прыходзьце ў нялёгкія хвіліны, а не адыходзьце без падтрымкі і Яго суцяшэння. Не шукайце дзе-небудзь крыніцы мудрасці, бо Ён з’яўляецца адзіным і Найвышэйшым Пастырам, а мы – толькі Яго слугі.
Не лічыце, што Вы самі будзеце адзінымі выканаўцамі дабра, якое дзякуючы Вам будзе адбывацца, то ж Ён, Езус, аддаў сваё жыццё за нас ўсіх на крыжы, каб нас збавіць. Не бойцеся, калі Вы застанецеся адны, самотныя, бо заўжды Ён ёсць з намі ва ўсе дні аж да сканчэння свету і толькі дастаткова прыйсці да Яго, а Ён чакае нас заўжды. Чырвоная святло вечнай лямпы ўказвае заўсёды, куды мы можам адправіцца, каб не застацца самотнымі. Не шукайце адной крыніцы суцяшэння, бо яна будзе падманлівай. Хрыстус не ашукаў нікога і нікога не расчаруе. Пра гэта вучыць нас Маці Міласэрнасці, якая сама ў Вастрабрамскім абразе адаруе Хрыста, а з Яе адарацыі плыве для нас струменьчык Божай Міласэрнасці.
Дарагія кандыдаты да дыяканскіх пасвячэнняў, дарагія дыяканы, якія сёння прымеце пасвячэнні прэзбітэрату, няхай жа навучанне Маці Міласэрнасці, якая адаруе Хрыста ў Вастрабрамскай выяве, глыбока западзе ў Вашыя сэрцы і няхай застанецца ў іх назаўжды.
Пасвячэнні 1997 г. - Гродна
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.