ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Адвэнт: ці хто - каго? Я – грэх ці грэх – мяне?

Слова рэдактара

Нумар 22 (291), 29 лістапада 2009 годаЧарговы раз мы вырушаем у новы шлях, які прадаўжаецца чатыры тыдні. Дзіця адказваецца ад цукеркаў, моладзь не ідзе на дыскатэку, старэйшы чалавек ходзіць часцей у касцёл, таму што ажыццяўляюцца спецыяльныя набажэнствы. Часцей ў навучаннях святароў можна пачуць пра навяртанне, пра споведзь, пра тое, што трэба падрыхтаваць сваю душу на сустрэчу з Панам, які прыходзіць ва ўбостве. Ці так павінен выглядаць Адвэнт у год Святарства?
    Давайце кожны з нас зробіць рахунак сумлення з пачатку новага перыяду: падлічыце, колькі ж Адвэнтаў вы сапсавалі, бо грэх перамог, а колькі ж ласкаў адчулі, перамагаючы грэх і шатана. Для сённяшняй цывілізацыі словы: пакуты, пост, пастановы – нямодныя.
Часам хочацца закрычаць: “Я ім пакажу, я зраблю гэта, пакажу, на што я здольны” і г.д. А можа наадварот, для чаго марнаваць найлепшыя тыдні зімы, бо трэба карыстацца з уцехаў жыцця, і замест таго, каб мы мелі час для Бога, то Ён мае час для нас. Парадокс людскога жыцця. Гэта Бог чакае ўжо: ці чалавек зразумее, ці прыпомніць сабе, што ён – мудрае стварэнне, ці зробіць змену ў сваім жыцці ў лепшы бок.
    Я мяркую, што кожнаму з нас не хапае даверу да Бога. Адвэнт – гэта час чакання, але ж чалавек не любіць чакаць, не ўмее вытрымаць да канца, не хоча даць чаго-небудзь з сябе. А што ўжо гаварыць пра тое, што ўсё нашае жыццё з’яўляецца пэўным Адвэнтам. Можна ўявіць сабе, як бы жыў такі чалавек. Грэх і д’ябал не маюць Адвэнту і зусім не чакаюць прыходу Пана. Сатана – інтэлігентны, не спакушае ўсіх тым жа самым спосабам, а кожнага – па-іншаму. Ён ведае нашыя слабасці, знае добра: які грэх няволіць чалавека. Шатан чакае, я грашу, я ўцякаю ад Бога, а д’ябал паралізуе мяне. Але калі я, саграшыўшы, апускаюся, то Хрыстус падымае мяне, Гэта Езус дае нам новае жыццё, чарговую магчымасць адпакутаваць, а не нячыстая сіла.
    І менавіта я думаю, што для верніка ўсё жыццё павінна быць адвэнтавым змаганнем з грахом дзеля дабра сваёй душы. Чалавек павінен дбаць пра сваю душу не толькі на працягу гэтых 4 тыдняў, але – ўсё сваё жыццё. Бо што ж з таго, калі я выконваю пастанову на працягу 30 дзён, калі пайду да споведзі падчас адвэнтавых рэкалекцый, а пазней – тое ж самае. Адвэнт – гэта час радаснага чакання, а таму мы можам перапаўняць сваё жыццё Божай радасцю і карыстацца дарам, дадзеным нам Богам: мудрасцю. Мы ўдзячны Богу за тое , што Адвэнт абвяшчае надзею на лепшае жыццё, на людскую мудрасць, на перамогу над грахом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.