ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

V турнір па футболу, прысвечаны памяці Яна Паўла II

З жыцця Касцёла

пераможцы турніра - пар. імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак
“Спорт – адзін з найлепшых шляхоў для пераадолення ўсіх межаў” (Ян Павел II)

    Паводле Божага Провіду ў гэтым годзе 20-21 лістапада горад Слонім прымаў удзельнікаў V турніру па футболу, прысвечанага памяці аб Божым слузе Яне Паўле II. Каля 80 удзельнікаў з 7 рыма-каталіцкіх і адной праваслаўнай парафій прыбылі на турнір, каб супольнай малітвай і спортам аддаць даніну пашаны Папу Яну Паўлу II.
    Як і штогод цэнтральная падзея кожнага дня – Эўхарыстыя. У першы дзень турніру галоўным цэлебрантам св. Імшы быў і абвясціў казанне на тэму: “Бог – у жыцці чалавека” а. Андрэй Букштан OFMCap, пробашч мясцовай парафіі імя св. Андрэя. Затым удзельнікі турніру праслухалі канферэнцыю на тэму: “Моладзь – у навучанні Яна Паўла II”. Пасля смачнага абеду, падрыхтаванага ў кухні айцоў-капуцынаў, 8 камандаў прыняло ўдзел у групавых розыгрышах.
    Другі дзень пачаўся Эўхарыстыяй, галоўным цэлебрантам якой быў кс. Артур Малафей, арганізатар турніру. Пасля св. Імшы прайшлі фінальныя спаборніцтвы. А потым – уручэнне ўзнагародаў пераможцам і супольны абед.


Каманды, якія занялі месцы, адпаведныя вынікам спаборніцтваў:
    1 месца – пар. імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак.
    2 месца – пар. імя св. Андрэя апостала, Слонім.
    3 месца – пар. імя св. Тэрэзы з Авіля, Шчучын.
    4 месца – пар. імя Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы.
    5 месца – пар. імя Божай Міласэрнасці, Гродна, м-н Вішнявец.
    6 месца – пар. імя св. Сям’і, Ліда.
    7 месца – пар. імя св. Роха, Грандзічы.
    8 месца – каманда са школы па футболу “Слонім – 95”.

    Арганізатары спаборніцтваў дзякуюць шчыра наступным спонсарам турніру: Генеральнаму консульству РП у Гродне (генеральны консул пан Адам Бэрнатовіч), Рамуальду і Тэрэзе Мацюкевічам (фірма Tajfun, LUX), Карытасу Гродзенскай дыяцэзіі (кс. Віталій Дабраловіч), таварыству “Парафіяда імя св. Юзафа Касанцыя“ (кс. Юзаф Ёнец).
    Кс. Артур Малафей
    На фотаздымку: каманда пераможцаў з Аўгустоўка са сваім душпастырам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.